Акунь: розьніца паміж вэрсіямі
д робат дадаў: it:Perca (zoologia) |
д іншыя значэньні |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Іншыя значэньні|Акунь (неадназначнасьць)}} |
|||
[[Выява:Peflu u0.gif|міні|200пкс|Акунь звычайны<br/>''Perca fluvialis'']] |
[[Выява:Peflu u0.gif|міні|200пкс|Акунь звычайны<br/>''Perca fluvialis'']] |
||
'''Аку́нь звыча́йны''' ([[лацінская мова|па-лацінску]]: ''Perca fluvialis'') — рыба сямейства акунёвых. |
'''Аку́нь звыча́йны''' ([[лацінская мова|па-лацінску]]: ''Perca fluvialis'') — рыба сямейства акунёвых. |
||
Вэрсія ад 20:31, 7 лістапада 2008
Аку́нь звыча́йны (па-лацінску: Perca fluvialis) — рыба сямейства акунёвых.
Даўжыня да 50 см, маса да 1,5 кг. Цела высокае (у буйных гарбатае), зяленавата-жоўтага колеру, па баках 5 – 9 папярэчных цёмных палос, мае 2 спінныя плаўнікі. Луска дробная. У Беларусі ёсць ва ўсіх вадаёмах, адна з найбольш шматлікіх рыб, асноўная прамысловая ў краіне. Папулярны аб'ект рыбалкі ў большасці еўрапейскіх народаў (няма акунёў у Італіі, на Піранейскім паўвостраве, на поўначы Скандынавіі).
Мяса белае, далікатнае, сочнае, багатае на экстрактыўныя рэчывы, але мае шмат дробных вострых костак; утрымлівае 18,5 % бялку, 0,9 % тлушчу. Малых акунёў (20 – 25 см), пасля трыбушэння смажаць цэлымі на тлушчы або вараць юшку. З булёну можна рабіць халадзец, заліўныя. Буйных смажаць або прыпускаюць з садавінай, грыбамі, агурочным расолам, белым віном і г.д. Сярэдняга памеру акунёў можна вяліць.
- Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа»
Вонкавыя спасылкі
Акунь — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў