Казімер Малевіч: розьніца паміж вэрсіямі
д артаграфія, лексіка |
Выдаліў лухту пра нібыта беларускае паходжаньне. Гэты род Малевічаў украінскага паходжаньня. |
||
Радок 14: | Радок 14: | ||
| Працы = |
| Працы = |
||
}} |
}} |
||
'''Казіме́р Севяры́навіч Мале́віч''' ([[23 лютага]] [[1878]]<ref>Шатских А. С. Казимир Малевич. — М.: «Слово», 1996. — 96 с.</ref> (паводле іншых зьвестак — [[1879]]<ref>Д. Горбачев. Малевич и Украина. — Киев, 2006. — 456 с.</ref>), [[Кіеў]] — [[15 траўня]] [[1935]], [[Санкт-Пецярбург|Ленінград]]) — |
'''Казіме́р Севяры́навіч Мале́віч''' ([[23 лютага]] [[1878]]<ref>Шатских А. С. Казимир Малевич. — М.: «Слово», 1996. — 96 с.</ref> (паводле іншых зьвестак — [[1879]]<ref>Д. Горбачев. Малевич и Украина. — Киев, 2006. — 456 с.</ref>), [[Кіеў]] — [[15 траўня]] [[1935]], [[Санкт-Пецярбург|Ленінград]]) — мастак-[[авангардыст]], адзін з заснавальнікаў [[супрэматызм|супрэматызма]] — кірунка ў [[абстракцыянізм|абстрактным мастацтве]]. |
||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
||
Казімер Малевіч нарадзіўся [[23 лютага]] [[1878]] году ў горадзе [[Кіеў |
Казімер Малевіч нарадзіўся [[23 лютага]] [[1878]] году ў горадзе [[Кіеў]]. Бацька працаваў кіраўнікам на цукровым заводзе. Пачатковую мастацкую адукацыю ён атрымаў у Кіеўскай мастацкай школе [[Мікалай Мурашка|Н. І. Мурашка]]. Кар'еру мастака Малевіч пачаў зь імпрэсіянізму. Пазьней Малевіч стаў адным з актыўных удзельнікаў [[футурызм|футурыстычных]] выстаў. |
||
Казімер Малевіч тройчы (у [[1905]], [[1906]] і [[1907]] гадах) паступаў у Маскоўскае вучылішча скульптуры і жывапісу і тройчы правальваўся на экзамэнах. Як лічаць дасьледчыкі, з прычыны недастатковай падрыхтоўкі ў галіне акадэмічнага малюнка. Яму дазволілі наведваць лекцыі на правах вольнаслухача. |
Казімер Малевіч тройчы (у [[1905]], [[1906]] і [[1907]] гадах) паступаў у Маскоўскае вучылішча скульптуры і жывапісу і тройчы правальваўся на экзамэнах. Як лічаць дасьледчыкі, з прычыны недастатковай падрыхтоўкі ў галіне акадэмічнага малюнка. Яму дазволілі наведваць лекцыі на правах вольнаслухача. |
Вэрсія ад 04:10, 5 лістапада 2008
Казімер Малевіч | |
Аўтапартрэт | |
Імя пры нараджэньні | Казімер Севярынавіч Малевіч |
---|---|
Дата нараджэньня | 23 лютага 1878 |
Месца нараджэньня | Кіеў |
Дата сьмерці | 15 траўня 1935 |
Месца сьмерці | Ленінград, СССР |
Прычына сьмерці | рак падкарэньніцы |
Адукацыя | Кіеўская мастацкая школа, студыя Фядора Рэрберга (Масква) |
Занятак | авангардызм, футурызм, кубізм, супрэматызм, імпрэсіянізм |
Навуковая сфэра | авангард[1], візуальная дзейнасьць[d][1], мастацтвазнаўства[d][1], супрэматызм[1], выяўленчае мастацтва[1] і абстракцыянізм[1] |
Месца працы | |
Жанры | сцэнаграфія[d], малярства, абстракцыянізм[2][3], натурморт[d][2][3] і фігуратыўнае мастацтва[d][2][3] |
Плынь | кубізм, футурызм, супрэматызм |
Казіме́р Севяры́навіч Мале́віч (23 лютага 1878[4] (паводле іншых зьвестак — 1879[5]), Кіеў — 15 траўня 1935, Ленінград) — мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызма — кірунка ў абстрактным мастацтве.
Біяграфія
Казімер Малевіч нарадзіўся 23 лютага 1878 году ў горадзе Кіеў. Бацька працаваў кіраўнікам на цукровым заводзе. Пачатковую мастацкую адукацыю ён атрымаў у Кіеўскай мастацкай школе Н. І. Мурашка. Кар'еру мастака Малевіч пачаў зь імпрэсіянізму. Пазьней Малевіч стаў адным з актыўных удзельнікаў футурыстычных выстаў.
Казімер Малевіч тройчы (у 1905, 1906 і 1907 гадах) паступаў у Маскоўскае вучылішча скульптуры і жывапісу і тройчы правальваўся на экзамэнах. Як лічаць дасьледчыкі, з прычыны недастатковай падрыхтоўкі ў галіне акадэмічнага малюнка. Яму дазволілі наведваць лекцыі на правах вольнаслухача.
У 1919-22 гадах Казімер Малевіч выкладаў у Народнай мастацкай школе «новага рэвалюцыйнага ўзору» ў Віцебску, адзін са стваральнікаў арганізацыі «Сьцьвярджальнікі новага мастацтва». У 20-я гады ўдзельнічаў у афармленьні спэктакляў У. У. Маякоўскага «Містэрыя Буф». З 1923 па 1927 год — дырэктар Ленінградзкага дзяржаўнага інстытуту мастацкай культуры[6]. Быў чальцом «Аб'яднаньня сучасных архітэктараў» (АСА).
Малевіч быў пасьлядоўным прапагандыстам уласнай тэорыі. Вакол яго з часам утварылася група аднадумцаў (Зацьвярдзіцелі новага мастацтва).
Малевіч удзельнічаў у выставах з эпатажнымі назвамі: «Званковы валет», «Асьліны хвост», «Футурызм 0,10». На выставе «Трамвай В» супраць нумароў 21-25, якія заканчвалі сьпіс яго работ, у каталёгу было пазначана: «Зьмест карцін аўтару невядомы».
Самы знакаміты маляўнічы твор Малевіча — Чорны квадрат.
Аўтар кніг «Ад кубізму і футурызму да супрэматызму», «Супрэматызм», «Бог ня скінуты: Мастацтва, царква, фабрыка».
Паводле завяшчаньня, пасьля сьмерці цела Малевіча было крэміравана ў супрэматычнай дамавіне, зробленай па ўласным эскізе Малевіча. Урна з прахам была пахаваная пад любімым дубам мастака ў Нямчынаўцы. Над магілай быў усталяваны кубічны бэтонавы манумэнт з намаляваным чорным квадратам. У гады вайны магіла была згубленая.
Фільмаграфія
Дзяржаўным Расейскім музэем і студыяй «Квадрат фільм» зьняты фільм «Казімер Малевіч. Ператварэньне».
У цяперашні час магіла Малевіча знойдзеная энтузіястамі. На месцы магілы ўсталяваны невялікі манумэнт. Магіла знаходзіцца недалёка ад Савецкага праспэкту ў Нямчынаўцы, на ўсход ад сажалкі.
Складаньні
- Малевич К. По лестнице познания: Из неопубликованных стихотворений / Вступ. сл. Г.Айги (1991, тираж 1000 экз.)
- Малевич К. Лень как действительная истина человечества. С прилож. ст. Ф. Ф. Ингольда «Реабилитация праздности» / Предисл. и примеч. А. С. Шатских (1994, серия «Библиотека Сергея Кудрявцева», тираж 25 именных и 125 нумерованных экз.)
- Малевич К. Собрание сочинений в 5 томах. Т. 1. Статьи, манифесты, теоретические сочинения и др. работы. 1913—1929 / Общ. ред., вступ. ст., сост., подг. текстов и комм. А. С. Шатских; раздел «Статьи в газете „Анархия“ (1918)» — публ., сост., подг. текста А. Д. Сарабьянова (1995, тираж 2750 экз.)
- Малевич К. Собрание сочинений в 5 томах. Т. 2. Статьи и теоретические сочинения, опубликованные в Германии, Польше и на Украине. 1924—1930 / Сост., предисл., ред. переводов, комм. Л.Демосфеновой; науч. ред. А. С. Шатских (1998, тираж 1500 экз., доп. тираж 500 экз.)
- Малевич К. Собрание сочинений в 5 томах. Т. 3. Супрематизм. Мир как беспредметность, или Вечный покой. С прилож. писем К.Малевича к М. О. Гершензону. 1918—1924 / Сост., публ., вступ. ст., подг. текста, комм. и примеч. А. С. Шатских (2000, тираж 1500 экз.)
- Малевич К. Собрание сочинений в 5 томах. Т. 4. Трактаты и лекции первой половины 1920-х годов. С приложением переписки К. С. Малевича и Эль Лисицкого / Сост., публ., вступ. ст., подг. текста, комм. и примеч. А. С. Шатских (2003, тираж 1500 экз.)
- Малевич К. Собрание сочинеий в пяти томах. Т 5. Произведения разных лет: Статьи. Трактаты. Манифесты и декларации. Проекты лекций, Записки и заметки. Поэзия. 2004.
Вядомыя карціны
- Чорны квадрат — карціна існуе ў чатырох варыянтах. Два зь іх знаходзяцца ў Трацьцякоўцы, яшчэ адзін – у Расейскім музэі. Чацьвёрты быў набыты ў сваякоў мастака «Інкамбанкам», затым выкуплены ў яго і перададзены Эрмітажу.
- Чырвоны квадрат
- Скача чырвоная коньніца
- Супрэматычная кампазыцыя — прададзеная 3 лістапада 2008 г. на аўкцыёне Sotheby's за 60 млн і дзьве тысячы даляраў.
Кнігапіс
- Шишанов В. А. Витебский музей современного искусства : история создания и коллекции. 1918—1941. Минск: Медисонт, 2007. 144 с.
Крыніцы
- ^ а б в г д е Malevyč, Kazymyr, S. // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б в Artnet — 1998.
- ^ а б в http://www.artnet.com/artists/kazimir-malevich-2/
- ^ Шатских А. С. Казимир Малевич. — М.: «Слово», 1996. — 96 с.
- ^ Д. Горбачев. Малевич и Украина. — Киев, 2006. — 456 с.
- ^ http://www.arthistory.ru/malevich.htm
Літаратура
- А. Курбановский. Малевич и Гуссерль: Пунктир супрематической феноменологии // Историко-философский ежегодник — 2006 / Ин-т философии РАН. — М.: Наука, 2006, с. 329—336
- Л. Кацис. «Черный квадрат» Казимира Малевича и «Сказ про два квадрата» Эль-Лисицкого в иудейской перспективе // Кацис Л. Русская эсхатология и русская литература. М.: ОГИ, 2000, с. 132—139
Вонкавыя спасылкі
Казімер Малевіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Казімер Севярынавіч Малевіч. Біяграфія, творчасьць і карціны мастака
- Казімер Севярынавіч Малевіч. Біяграфія і творчасьць мастака на Artonline.ru
- Kasimir Malevich. Black Square
- Галерэя карцін Казімера Малевіча
- Аб годзе нараджэньня Малевіча.
- Шышанаў У. А. Віцебскі музэй сучаснага мастацтва: гісторыя стварэньня і калекцыі (1918—1941)