Паштовы індэкс: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gabix (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 14:33, 17 сакавіка 2006

Пашто́вы і́ндэкс — пасьлядоўнасьць літараў або лічбаў, дадаваная да паштовага адраса з мэтай палягчэньня сартаваньня допісу. Упершыню паштовыя індэксы сталі ўжывацца ў Нямеччыне ў пачатку 1960-х гадоў.

Пераважная большасьць нацыянальных паштовых служб выкарыстае паштовыя індэксы. Розныя паштовыя службы, у асноўным, выкарыстаюць розныя правілы па афармленьні і разьмяшчэньню паштовага індэксу. У большасьці англамоўных краін паштовы індэкс варта за назовам населенага пункта, у той час як у Эўропе паштовы індэкс пераважна папярэднічае назьве населенага пункта і часам утрымоўвае ў сабе літарны код краіны.

Нягледзячы на тое, што звычайна паштовы індэкс прысвойваецца нейкай геаграфічнай вобласьці, бываюць выключэньні. Напрыклад, паштовы індэкс можа прысвойвацца арганізацыям зь вялікімі аб'ёмамі допісу (урадавым арганізацыям, буйным кампаніям і да г. п.).

Лічба-літарныя паштовыя індэксы

Апроч найболей распаўсюджаных лічбавых паштовых індэксаў, у некаторых краінах выкарыстоўваюцца лічба-літарныя паштовыя індэксы. Сярод такіх краін: