Юры Кашыра: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Новая старонка: Блажэнны '''Юры Кашыра''' MIC (4 красавіка 1904, Аляксандраў, Мёрскі раён-18 лютага 1943...
 
Karybut (гутаркі | унёсак)
Радок 7: Радок 7:


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.padrimariani.org/pl/heritage/great_figures/kaszyra.html Notka biograficzna] {{lang|pl}}
* [http://www.padrimariani.org/pl/heritage/great_figures/kaszyra.html Notka biograficzna]
* [http://www.santiebeati.it/dettaglio/93069 Beato Giorgio (Jerzy) Kaszyra] {{lang|it}}
* [http://www.santiebeati.it/dettaglio/93069 Beato Giorgio (Jerzy) Kaszyra]
* [http://newsaints.faithweb.com/martyrs/Nazis2.htm Martyrs killed in odium fidei by the nazis during the second world war] {{lang|en}}
* [http://newsaints.faithweb.com/martyrs/Nazis2.htm Martyrs killed in odium fidei by the nazis during the second world war]


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кашыра, Юры}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кашыра, Юры}}

Вэрсія ад 00:31, 2 лістапада 2008

Блажэнны Юры Кашыра MIC (4 красавіка 1904, Аляксандраў, Мёрскі раён-18 лютага 1943, Росіца, Верхнядзьвінскі раён) - рымска-каталіцкі дзеяч, ксёндз-марыянін, пакутнік, блажэнны рымска-каталіцкага касьцёлу.

Біяграфія

З праваслаўнай сям’і. Быў ахрышчаны ў царкве в. Чарэсы. Ягоная маці перайшла на каталіцтва ў 1907, сам жа зрабіў гэта 22 кастрычніка 1922. У 1924-1925 вучыўся ў Друйскай гімназіі айцоў марыянаў, 2 жніўня 1926 сам уступіў у гэты закон. Навіцыят адбываў у Друі, якім кіраваў тады кс. Андрэй Цікота. Потым вучыўся ў Рыме, Вільні. Высьвечаны на сьвятара 20 чэрвеня 1935, праз тры дні адбылася прыміцыя ў Друйскім касьцёле. Год служыў ў Вільні, пасьля зноў у Друі. Працаваў тут кіраўніком ювэнату, прэфэктам гімназіі. За сваю беларускую 23 чэрвеня 1933 на загад ваяводы разам з айцамі Дашутам, Хамёнкам, Смулькам прымусова вывезены з Друі. Быў прызначаны пробашчам у Расьне, але пасьля таго, як бальшавікі занялі Расну, выйшаў адтуль і прыбыў у Скурац (Польшча). Аднак, праз пэўны час вымушаны быў зноў пайсьці адтуль у Вільню, каб зноў апынуцца ў Друі. У 1942 разам з ксяндзом Антоніем Ляшчэвічам выехаў у Росіцу, дзе распачаў місіянэрскую дзейнасьць сярод мясцовага насельніцтва. У 1943 застаўся разам зь людзьмі, зачыненымі немцамі ў вясковай хаце, дзе й згарэў жыўцом.

Бэатыфікаваны 13 чэрвеня 1999 разам з 107 іншымі пакутнікамі часоў Другое сусьветнае вайны.

Вонкавыя спасылкі