Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч: розьніца паміж вэрсіямі
Няма апісаньня зьменаў |
д Паправіў: Люцінка — Люцынка. І дробныя папраўкі. |
||
Радок 2: | Радок 2: | ||
==Біяграфія== |
==Біяграфія== |
||
Нарадзіўся ў фальварку [[Панюшкавічы]] (цяпер [[Бабруйскі раён]]) у сярэднезаможнай [[шляхта|шляхецкай]] |
Нарадзіўся ў фальварку [[Панюшкавічы]] (цяпер [[Бабруйскі раён]]) у сярэднезаможнай [[шляхта|шляхецкай]] сям’і. Закончыў Бабруйскую павятовую школу ([[1824]]). Вучыўся ў [[Пецярбурскі ўнівэрсытэт|Пецярбурскім унівэрсытэце]] на мэдыцынскім факультэце. З [[1827]] служыў у Менскай эпархіяльнай кансысторыі, Менскай крымінальнай палаце. У [[1840]] пакінуў службу, набыў [[фальварак]] [[Люцынка]] каля [[горад]]а [[Івянец|Івянца]]. Тут разгарнулася яго культурна-асьветная, літаратурная і тэатральная дзейнасьць і прайшлі ўсе наступныя гады жыцьця. У час [[паўстаньне 1863-1864 гадоў|паўстаньня 1863–64 гадоў]] абвінавачваўся ў распаўсюджваньні «шкодных для ўрада» ідэяў, быў арыштаваны, знаходзіўся пад сьледзтвам, потым выпушчаны пад нагляд паліцыі. Пахаваны ў Люцынцы, цяпер [[Валожынскі раён]]. |
||
==Творчасьць== |
==Творчасьць== |
Вэрсія ад 04:23, 27 кастрычніка 2008
Вінцэ́нт-Яку́б Ду́нін-Марцінке́віч (псэўданім Наву́м Прыгаво́рка) (4 лютага 1808 фальварк Панюшкавічы – 29 сьнежня 1884) — беларускі драматург, паэт.
Біяграфія
Нарадзіўся ў фальварку Панюшкавічы (цяпер Бабруйскі раён) у сярэднезаможнай шляхецкай сям’і. Закончыў Бабруйскую павятовую школу (1824). Вучыўся ў Пецярбурскім унівэрсытэце на мэдыцынскім факультэце. З 1827 служыў у Менскай эпархіяльнай кансысторыі, Менскай крымінальнай палаце. У 1840 пакінуў службу, набыў фальварак Люцынка каля горада Івянца. Тут разгарнулася яго культурна-асьветная, літаратурная і тэатральная дзейнасьць і прайшлі ўсе наступныя гады жыцьця. У час паўстаньня 1863–64 гадоў абвінавачваўся ў распаўсюджваньні «шкодных для ўрада» ідэяў, быў арыштаваны, знаходзіўся пад сьледзтвам, потым выпушчаны пад нагляд паліцыі. Пахаваны ў Люцынцы, цяпер Валожынскі раён.
Творчасьць
Пісаў па-беларуску і па-польску. Творчую дзейнасьць пачаў з опэрных лібрэта, першыя зь якіх не захаваліся. У 1846 годзе ў Вільні надрукаваны яго драматычны твор «Сялянка» («Ідылія»; пастаноўка ажыцьцёўлена ў Менску ў 1852 годзе). У 1850-я гады стварыў шэраг паэтычных твораў, вершаваных аповесьцей і апавяданьняў — «Вечарніцы» і «Гапон» (1855), «Купала» (1856), «Шчароўскія дажынкі» (1857), «Травіца брат-сястрыца» і «Быліцы, расказы Навума» (напісана ў 1857 годзе). Пісаў таксама творы на польскай мове: «Благаславёная сям'я» і «Славяне ў ХІХ ст.» (1856). У 1859 годзе пераклаў на беларускую мову паэму Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш». Арганізаваў тэатральную трупу — першы беларускі тэатар, які наладжваў спэктаклі ў Люцінцы, а таксама ў Менску, Бабруйску і іншых месцах. У 1860-я – 1870-я гады напісаў камэдыі «Пінская шляхта» і «Залёты». Значная частка яго твораў, у тым ліку камэдыі, ня ўбачылі сьвету пры жыцьці аўтара.
Распрацаваў у беларускай літаратуры новыя жанры: вершаваная аповесьць і апавяданьне. Таксама лічыцца пачынальнікам беларускай нацыянальнай драматургіі.
Пачаўшы пісаць, ён сутыкнуўся з тымі самымі цяжкасьцямі, што і ўсе літаратары гэтага пэрыяду — адсутнасьцю ўнармаванай беларускай мовы (не было слоўнікаў і граматык). Нягледзячы на гэта ён здолеў выйсьці за вузкія дыялектныя межы і зарыентаваўся на агульнанародныя моўныя сродкі (пачаў ужываць формы словаў, якія былі вядомыя ва ўсёй Беларусі).
- Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў старонкі Гісторыя Беларусі. Асобы.