Касьцёл і калегіюм езуітаў (Бабруйск): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Karybut (гутаркі | унёсак)
Радок 16: Радок 16:
* [http://globus.tut.by/bobrujsk/kostel_barokko_gallery.htm Здымкі на Globus.tut.by]
* [http://globus.tut.by/bobrujsk/kostel_barokko_gallery.htm Здымкі на Globus.tut.by]


[[Катэгорыя:Храмы Беларусі|Бабруйск]]
[[Катэгорыя:Касьцёлы Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі|Бабруйск]]
[[Катэгорыя:Касьцёлы Беларусі|Бабруйск]]
[[Катэгорыя:Барочныя збудаваньні ВКЛ|Бабруйск]]
[[Катэгорыя:Барочныя збудаваньні ВКЛ|Бабруйск]]
[[Катэгорыя:Барочныя збудаваньні Беларусі|Бабруйск]]
[[Катэгорыя:Барочныя збудаваньні Беларусі|Бабруйск]]

Вэрсія ад 20:52, 26 кастрычніка 2008

Сучасны стан (выгляд зь пераду)
Сучасны стан (выгляд з боку)

Касьцё́л Сьвяты́х Апосталаў Пятра́ й Па́ўла ў Бабру́йску – помнік архітэктуры XVII – XVIII стагодзьдзяў, былы езуіцкі касьцёл. Разам з кляштарам быў цэнтрам Бабруйскае езуіцкае рэзыдэнцыі.

Заснаваны ў 1615 на фундацыю бабруйскага старосты Пятра Трызны. У 1625 касьцёл быў перададзены езуітам. Сярод архітэктараў касьцёлу вядомыя Уладзіслаў Дзягілевіч (16991700), Казімер Мацелякоўскі (17351736), Тамаш Жаброўскі (1746), Габрыэль Лянкевіч (17471748) і Францішак Карава (17571758). Вядома таксама пра ўдзел у будаўніцтве ў 1732-1747 муляра Якуба Руофа.

Касьцёл быў пабудаваны ў стылі барока. Уяўляў сабой трохнававую базыліку без трансэпту, меў дзьве вежы, на адной зь якіх быў гадзіньнік з боем, а на другой – матэматычны компас. Вежы падзяліліся на тры ярусы, паміж верхнімі чацьверыкамі зьмяшчаўся фігурны франтон з валютамі. Прэзьбітэр меў паўкруглае завяршэньне, па бакох вімы месьціліся дзьве сымэтрычныя закрыстыі.

Унутры навы былі перакрытыя цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі на здвоеных падпружных арках, якім на фасадах адпавядалі здвоеныя пілястры, у чым можна бачыць прыкмету позьняга барока. Пры ўваходзе мясьціўся «хор мураваны на 2 філярах са сходамі з абодвух бакоў». Невялікія хоры разьмяшчаліся таксама над закрыстыямі. Галоўны аўтар, які ўключаў 8 позьнебарочных скульптураў сьвятых (у т.л. скульптуры сьвятых Ігната, Бергіяша, Ксавэра, Станіслава), 6 бакавых аўтароў, амбону, усё сакральнае начыньне інтэр'еру былі драўлянымі й былі зробленыя майстрамі Язэпам Шылам і Антонам Марціноўскім. На сьценах меўся фрэскавы жывапіс, а сярод абразоў знаходзіліся сармацкія данатарскія партрэты караля Жыгімонта Вазы й Пятра Трызны.

Пры будаўніцтве ў ХІХ стагодзьдзі Бабруйскае крэпасьці вежы касьцёлу былі зьнішчаныя, а сам ён быўкарэнным чынам перабудаваны пад цэйхгаўз. У 1885 годзе касьцёл дадаткова пацярпеў ад пажару. За савецкім часам ў будынку касьцёлу была гаўптвахта.

Вонкавыя спасылкі