Васіль Тарасенка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''Васі́ль Радзіво́навіч Тарасе́нка''' (7 лістапада 1899, места Пётркаў7 сьнежня [[197...
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 16:31, 26 кастрычніка 2008

Васі́ль Радзіво́навіч Тарасе́нка (7 лістапада 1899, места Пётркаў7 сьнежня 1972) — беларускі археоляг. Кандыдат гістарычных навук (1947).

У 1922 скончыў Маскоўскі археалягічны інстытут, у 1926Смаленскі ўнівэрсытэт. Працаваў у Магілёўскім гістарычным музэі, выкладчыкам Магілеўскага пэдагагічнага інстытуту. 3 1944 у АН Беларусі, навуковы супрацоўнік, з 1963 загадчык сэктару археалёгіі Інстытуту гісторыі, адначасова выкладчык БДУ і Менскага пэдагагічнага інстытуту.

Дасьледаваў помнікі жалезнага і каменнага вякоў на тэрыторыі Смаленскай і Магілёўскай абласьцей. Вывучаў старажытны Менск, на Замчышчы якога адкрыў драўляную мескую забудову, вулічныя маставыя зь бярвёнаў XIXIII стст., фундамэнт храма XII ст. Выявіў шмат розных вырабаў мескіх рамесьнікаў, у тым ліку залаты бранзалет. Адзін з аўтараў кніжак «Гісторыя Менску» (1967), «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 1, 1972), «Нарысы па археалёгіі Беларусі» (ч. 2, 1972) і інш.

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.