Індыянапаліс: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: gd:Indianapolis
д робат дадаў: fo:Indianapolis
Радок 105: Радок 105:
[[fa:ایندیاناپولیس]]
[[fa:ایندیاناپولیس]]
[[fi:Indianapolis]]
[[fi:Indianapolis]]
[[fo:Indianapolis]]
[[fr:Indianapolis]]
[[fr:Indianapolis]]
[[ga:Indianapolis, Indiana]]
[[ga:Indianapolis, Indiana]]

Вэрсія ад 03:16, 26 кастрычніка 2008

Шаблён:Горад Індыяна́паліс (па-ангельску: Indianapolis) — горад на Сярэднім Захадзе ЗША, сталіца штату Індыяна. Насельніцтва — 792 тысячы чалавек (2000). Афіцыйныя мянушкі — The Circle City, Indy, Naptown.

Геаграфія

Горад размешчаны ў цэнтры Індыяны.

Гісторыя

Індыянапаліс быў заснаваны ў 1819 годзе, статус горада атрымаў у 1832 годзе.

Эканоміка

Сталіца Індыяны зьяўляецца яе найбуйнейшым прамысловым, гандлёвым і фінансавым цэнтрам. Прадстаўленыя самыя розныя галіны — машынабудаваньне, каляровая мэталюргія, хіміка-фармацэўтычная і харчовая прамысловасьць, выдавецтва і паліграфія.

Транспарт

Горад зьяўляецца буйным транспартным вузлом Сярэдняга Захаду, тут сходзяцца шэсьць чыгунак, сем фэдэральных аўтастрад. Ёсьць міжнародны аэрапорт.

Адукацыя, культура

Манумэнт ваярам

У Індыянапалісе выдаюцца газэты Indianapolis Star і Indianapolis News.

Маецца некалькі ўнівэрсытэтаў, у прыватнасьці Індыянскі ўнівэрсытэт, Унівэрсытэт Пэрд'ю і Ўнівэрсытэт Батлера.

Дзейнічае сымфанічны аркестар Indianapolis Symphony, ёсьць кансэрваторыя, опэра і балет.

Спорт

Шаблён:Глядзіце

Аўтадром у Індыянапалісе

З спартовых аб'ектаў — аўтадром, спорткомплекс Hoosier Dome. Праводзіцца штогадовы прэстыжны тэнісны турнір з сэрыі «ATP Masters».

Славутасьці

Індыянапаліс, выгляд зьверху
  • Музэй гісторыі Індыяны
  • Мастацкі музэй
  • Дзіцячы музэй
  • Хата-музэй Бэнджаміна Гарысана
  • Штаб-кватэра Амерыканскага легіёна (вэтэранская арганізацыя)

Спасылкі

  • IndyGov — Official city government website

Культура і адпачынак

СМІ

Бізнэс

Вонкавыя спасылкі

Індыянапаліссховішча мультымэдыйных матэрыялаў