Рычы (возера): розьніца паміж вэрсіямі
д + шаблён, іншыя значэньні |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 46: | Радок 46: | ||
{{Рычана-Дрысьвяцкія азёры}} |
{{Рычана-Дрысьвяцкія азёры}} |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Рычана-Дрысьвяцкія азёры]] |
||
[[Катэгорыя:Азёры Латвіі]] |
[[Катэгорыя:Азёры Латвіі]] |
||
Вэрсія ад 14:41, 25 кастрычніка 2008
Возера
Рычы
Рычы | |||||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ры́чы (таксама: Рыча, Рычу, па-латыску: Riču ці Riča ezers, па-расейску: Ричи) – праточнае возера ў Браслаўскім раёне Беларусі й Даўгаўпілскім раёне Латвіі. Знаходзіцца ў басэйне ракі Дрысьвяты.
Плошча возера - 12,83 км²; сярэдняя глыбіня – 9,7 м.; найбольшая глыбіня - 51,9 м.[1]; даўжыня - 6,27 км.; найбольшая шырыня - 3,73 км.; даўжыня берагавой лініі - 33,4 км.; аб′ём вады - 131 млн. м³; плошча вадазбору - 123 км². Возера Рычы - другое па глыбіні ў Беларусі пасьля Доўгага возера ў Глыбоцкім раёне й чацьвертае па глыбіні ў Латвіі.
Схілы катлавіны вышынёй 10—20 м., а на ўсходзе – ад 30 да 40 м., парослыя хмызьняком і лесам. Берагі возера ў асноўным высокія, пясчаныя. Глыбакаводныя ўпадзіны чаргуюцца зь мелямі. У залівах дно адносна плоскае, глыбіня роўная 10—15 м. На возеры маюцца 5 выспаў агульнай плошчай 5,7 га. Мелкаводзьдзе пясчанае й пясчана-галечнае, на ўсходзе пад валунамі. Астатняя частка ложа сапрапелістая, месцамі ілістая. Шырыня калябярэжнай паласы расьліннасьці – ад 5 да 50 м. Да глыбіні 9 м растуць імхі. Рычы напаўняецца вадой з ручаёў, а з самога возера выцякае рака Рычанка. У іхтыяфаўне сустракаецца болей за 20 відаў рыбы. Таксама ў возеры жывуць рэлікты ледавіковага пэрыяду (лімнакалянус, понтапарэя, бакаплаў Паласа), занесеныя ў беларускае выданьне Чырвонай кнігі.
3 1979 возера й навакольная тэрыторыя абвешчаны гідралягічным заказнікам, які дасюль функцыянуе ў абодвух прылеглых краінах.