OpenOffice.org: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gabix (гутаркі | унёсак)
д апошняя вэрсія
Gabix (гутаркі | унёсак)
д дата апошняй вэрсіі
Радок 5: Радок 5:
Распрацоўка = [[Sun Microsystems]] |
Распрацоўка = [[Sun Microsystems]] |
Апошняя вэрсія = 2.0.2 |
Апошняя вэрсія = 2.0.2 |
Дата выпуску апошняй вэрсіі = [[21 сьнежня]], [[2005]] |
Дата выпуску апошняй вэрсіі = [[07 сакавіка]], [[2006]] |
Апэрацыйная сыстэма = Linux, [[Windows]], [[Mac OSX]], [[Solaris]], іншыя |
Апэрацыйная сыстэма = Linux, [[Windows]], [[Mac OSX]], [[Solaris]], іншыя |
Тып = [[Офіснае праграмнае забесьпячэньне]] |
Тып = [[Офіснае праграмнае забесьпячэньне]] |

Вэрсія ад 19:01, 7 сакавіка 2006

Шаблён:Інфармацыя пра праграмнае забесьпячэньне

OpenOffice.org (часта ўжываецца скарот OOo) — гэта многаплятформенны пакет офісных праграмаў для рэдагаваньня тэкстаў (OpenOffice.org Writer), электронных табліцаў (OpenOffice.org Calc), прэзэнтацыяў (OpenOffice.org Impress), вэктарных малюнкаў (OpenOffice.org Draw), а таксама кіраваньня базамі зьвестак (OpenOffice.org Base — пакуль што толькі ў распрацоўных зборках). Паводле сваёй функцыянальнасьці ООо параўнальны зь іншымі офіснымі пакетамі, уключна з Microsoft Office. ООо карыстаецца ўласным фарматам файлаў, але можа імпартаваць файлы фарматаў іншых праграмаў, зноў жа ўключна з Microsoft Office. Уласны фармат файлаў ООо базуецца на XML, пры гэтым тэксты захоўваюцца ў кадзіроўцы Unicode, і таму ООо зьяўляецца выдатнай прыладай для працы з тэкстамі ў розных мовах / абэцэдах. OOo ўмее экспартаваць дакумэнты ў фармат Microsoft Office, DocBook, PDF і Macromedia Flash.

Продкам OpenOffice.org зьяўляецца пакет StarOffice кампаніі Sun Microsystems, і сёньня абодва пакеты разьвіваюцца паралельна, але калі SO — камэрцыйны прадукт, то ООо — свабодна распаўсюджваецца, зьяўляецца бясплатным, і ягоны зыходны код адкрыты. Праз гэта некаторыя кампанэнты ООо адрозьніваюцца ад SO, у прыватнасьці праверка правапісу.

Сёньня ООо рэалізаваны на наступных плятформах:

  • Linux Intel
  • Linux PowerPC
  • Solaris (Sparc і x86)
  • Windows NT, Windows2000, Windows2003, WindowsXP, Windows95/98/ME
  • FreeBSD
  • Mac OSX
  • Irix
  • Linux/Sparc

Распрацоўваюцца таксама рэалізацыі пад іншыя плятформы.

Спасылкі