Голда Мэір: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: lv:Golda Meira
д робат дадаў: nov:Golda Meir
Радок 87: Радок 87:
[[nl:Golda Meïr]]
[[nl:Golda Meïr]]
[[no:Golda Meir]]
[[no:Golda Meir]]
[[nov:Golda Meir]]
[[pl:Golda Meir]]
[[pl:Golda Meir]]
[[pt:Golda Meir]]
[[pt:Golda Meir]]

Вэрсія ад 17:54, 11 кастрычніка 2008

Файл:Holda Meir.jpg
Голда Мэір

Мэір (Мабовiч), Голда (іўрыт: גּוֹלְדָּה מֵאִיר Аўдыё He-Golda Meir.ogg ) (3 траўня 1898, Кіеў8 сьнежня 1978, Ерусалім) — дзяржаўны дзеяч і дыпламат Ізраіля. Прэм'ер-міністар Ізраіля(1969 - 1974), міністар замежных спраў (1956-1966). Генеральны сакратар сацыял-дэмакратычнай партыі Ізраіля. З 1972 года віцэ-прэзідэнт, з 1976 года - ганаровы прэзідэнт Сацыялістычнага інтэрнацыяналу. Акрамя гэтага была першым амбасадарам Ізраіля ў СССР, займала пасаду міністра працы. Яе дзяцінства прайшло на беларускай зямлі — у Пінску. Яе подпіс, сярод іншых, стаіць пад Дэклярацыяй Незалежнасьці Ізраіля.

Біяграфія

Дзяцінства й маладосьць

Файл:Golda.jpg
Голда Мэір з мужам Морысам Мэeрсонам

Адна з самых знакамітых жанчын XX стагодзьдзя нарадзілася ў 1898 годзе ў Расейскай імпэрыі, у Кіеве, у сям'і цесьляра Мойшэ Іцхoка і Блюмы Мабавіч. У 1903 годзе Мабавічы, асьцерагаючыся пагромаў, пераехалі зь Кіева ў Пінск, дзе пражывалі іх шматлікія сваякі. У пошуках лепшага жыцьця Мошэ Іцхак Мабавіч эміграваў у Амэрыку. Праз тры гады жонка з трыма дачкамі выехала да яго.

Голда Мэір зь дзевяці год пачала працаваць у краме, якой валодала яе маці у Мілуокі. Чатырнаццацігадовай дзяўчынай зьбегла з дому да старэйшай сястры Шаны ў Дэнвер каб пазбавіцца прымусовага шлюбу з трыццацігадовым страхавым агэнтам і мець магчымасьць атрымаць сярэднюю адукацыю. Брала актыўны ўдзел у сыянісцкай суполцы Дэнвера, стала шчырай прыхільніцай руху "Поале Цыён" ("Працоўныя Сыёна"). Там жа пазнаемілася з будучым мужам Морысам Мэірсонам. Пазьней пасварылася з сястрой ды вярнулася ў Мілуокі, дзе і скончыла ў 1916 сярэднюю школу Паўночнай акругі ў якасьці віцэ-прэзідэнта свайго кляса.

У 1921 годзе яна разам з мужам перабралася зь Мілуокі у Палестыну, у тады яшчэ маленькае мястэчка Тэль-Авіў, дзе ўладкавалася ў кібуц «Мерхавія».

Шлях у палітыку

У «Мерхавіі» пачалася палітычная кар'ера Голды Мэір. Спачатку яе абралі ў кіраваньне паселішча, потым - дэлегатам на зьезд кібуцкага руху, дзе Голда сустрэла лідэраў працоўнага руху, у тым ліку і будучага прэм'ер-міністра Ізраіля Бэн-Гурыёна.

У 1929 і 1930 гадах Голда Мэір часта выязджала за мяжу па справах Жаночай працоўнай рады. Яна прадстаўляла габрэйскія жаночыя арганізацыі Палестыны ў ЗША (1932-1934). Пасьля вяртаньня на Блізкі Ўсход яна была абраная ў выканаўчы камітэт прафсаюзнага аб'яднання Гістадрут.

У 1940-я гады Мэір удзельнічала ў барацьбе габрэйскага народа за атрыманьне дзяржаўнай незалежнасьці, якая знаходзілася з 1920 года пад мандатам Вялікай Брытаніі.

29 лістапада 1947 года ў Нью-Ёрку на сесіі ААН было прынятая пастанова аб падзеле Палестыны на дзьве незалежныя дзяржавы, але арабы адпрэчылі пастанову ААН. Габрэі ж вырашылі са зброяй у руках адстойваць сваё права на стварэньне незалежнай дзяржавы. Мэір адправілася ў ЗША, дзе выступала перад супляменьнікамі з заклікам аказаць дапамогу. За шэсць тыдняў яна сабрала 50 мільёнаў даляраў.

Пасля стварэньня ў траўні 1948 года дзяржавы Ізраіль ужо ў верасьні Мэір была накіраваная першым дыпляматычным прадстаўніком Ізраіля ў Маскву, дзе працавала цягам сямі месяцаў. Пасада прынесла ёй папулярнасць і яна была прызначаная на пост міністра працы Ізраіля.

Палітычная кар'ера

Таленты Мэір асабліва раскрыліся падчас наступнага знаходжаньня на пасадзе міністра замежных спраў (1956-1966)

З 1966 па 1968 год Голда Мэір займала пост генеральнага сакратара сацыял-дэмакратычнай сіянісцкай партыі МАПАЙ (Партыя працоўных Ізраіля). Затым на працягу пяці гадоў яна ўзначальвала ўрад Дзяржавы Ізраіль (1969-1974), увайшла ў сусьветную палітычную эліту, удзельнічала ў рашэньні шэрагу важных міжнародных праблем.

Файл:10000 sheqel note.jpg
Выява Голды Мэір на банкноце ў 10000 шэкеляў

Апошнія гады Голды Мэір, калі яна дасягнула вяршыні сваёй кар'еры і стала старшынёй урада, былі самымі цяжкімі для Ізраіля. Сапраўднай трагедыяй з'явілася Вайна Суднага дня. Як вядома, вайна пачалася з правалу ізраільскай ваеннай выведкі, якая не здолела распазнаць прыкмет падрыхтоўкі эгіпецка-сірыйскага наступу.

Да канца вайны Войска Абароны Ізраіля знаходзілася на адлегласьці 35 кілямэтраў ад Дамаска і 101 кілямэтра ад Каіра. Тое, што гэтая кровапралітная вайна была спыненая, - заслуга Голды Мэір.

У 1972 г. Голда сама сышла ў адстаўку. Але з палітыкай усёткі не раставалася. У тым жа годзе яна стала віцэ-прэзідэнтам, а з 1976 года - ганаровым прэзідэнтам IV Інтэрнацыяналу.

Голда Мэір памерла ў Тэль-Авіве ў 1978 годзе.

Вонкавыя спасылкі

Голда Мэірсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA