Аршанска-Магілёўская раўніна: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
д крыніца
Радок 8: Радок 8:


==Крыніца==
==Крыніца==
*Турыстычная энцыкляпэдыя Беларусі. Мн. Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007. - 648с.
*Туристская энциклопедия Беларуси. Мн. БелЭн, 2007. - 648с.


[[Катэгорыя:Рэльеф Беларусі]]
[[Катэгорыя:Рэльеф Беларусі]]

Вэрсія ад 01:04, 8 кастрычніка 2008

Аршанска-Магілёўская раўніна - раўніна ў Магілёўскай і на крайнім паўднёвым усходзе Віцебскай абласьцей Беларусі. Працягласьць з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход больш за 200 км, з захаду на ўсход ад 50 км да 120 км. Вышыня 150 — 200 м, адносныя перавышэньні над суседнімі раўнінамі на захадзе і поўдні 40 — 50 м.

Паверхня платопадобная, месцамі хвалістая, з агульным нахілам да поўдня. Уздоўж Дняпра, Проні і Сажа пяшчаныя зандравыя раўніны і надабалонавыя тэрасы, паверхня якіх месцамі ўскладненая выдмамі і камамі. Часта сустракаюцца суфазіёныя западзіны, на паўднёвым усходзе — карставыя варонкі.

Буйнейшыя рэкі: Дняпро (ад Воршы да Магілёва), Проня з Басяй і Растай, Сож з Волчасам, Лабжанкай і Сяннай. На поўдні цякуць правыя прытокі БесядзіЖадунька з Крупняй, Дзяражня.

Пад лесам 25% тэрыторыі. На поўначы захаваліся невялікія дзялянкі яловых і шырокалісьцева- яловых лясоў.

Крыніца

  • Туристская энциклопедия Беларуси. Мн. БелЭн, 2007. - 648с.