Аршанска-Магілёўская раўніна: розьніца паміж вэрсіямі
д артаграфія |
д выпраўленьне спасылак |
||
Радок 3: | Радок 3: | ||
Паверхня платопадобная, месцамі хвалістая, з агульным нахілам да поўдня. Уздоўж Дняпра, Проні і Сажа пяшчаныя зандравыя раўніны і надабалонавыя тэрасы, паверхня якіх месцамі ўскладненая выдмамі і камамі. Часта сустракаюцца суфазіёныя западзіны, на паўднёвым усходзе — карставыя варонкі. |

Буйнейшыя рэкі: [[Дняпро]] (ад Воршы да Магілёва), [[Проня]] з [[Бася]]й і [[Раста]]й, [[Сож]] з [[Волчас]]ам, [[Лабжанка]]й і [[ |
Буйнейшыя рэкі: [[Дняпро]] (ад Воршы да Магілёва), [[Проня]] з [[Бася]]й і [[Раста]]й, [[Сож]] з [[Волчас]]ам, [[Лабжанка]]й і [[Сянна]]й. На поўдні цякуць правыя прытокі [[Бесядзь|Бесядзі]] — [[Жадунька]] з [[Крупня]]й, [[Дзяражня (прыток Бесядзі)|Дзяражня]]. |
||
Пад лесам 25% тэрыторыі. На поўначы захаваліся невялікія дзялянкі яловых і шырокалісьцева- яловых лясоў. |
Пад лесам 25% тэрыторыі. На поўначы захаваліся невялікія дзялянкі яловых і шырокалісьцева- яловых лясоў. |
Вэрсія ад 17:24, 6 кастрычніка 2008
Аршанска-Магілёўская раўніна - раўніна ў Магілёўскай і на крайнім паўднёвым усходзе Віцебскай абласьцей Беларусі. Працягласьць з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход больш за 200 км, з захаду на ўсход ад 50 км да 120 км. Вышыня 150 — 200 м, адносныя перавышэньні над суседнімі раўнінамі на захадзе і поўдні 40 — 50 м.
Паверхня платопадобная, месцамі хвалістая, з агульным нахілам да поўдня. Уздоўж Дняпра, Проні і Сажа пяшчаныя зандравыя раўніны і надабалонавыя тэрасы, паверхня якіх месцамі ўскладненая выдмамі і камамі. Часта сустракаюцца суфазіёныя западзіны, на паўднёвым усходзе — карставыя варонкі.
Буйнейшыя рэкі: Дняпро (ад Воршы да Магілёва), Проня з Басяй і Растай, Сож з Волчасам, Лабжанкай і Сяннай. На поўдні цякуць правыя прытокі Бесядзі — Жадунька з Крупняй, Дзяражня.
Пад лесам 25% тэрыторыі. На поўначы захаваліся невялікія дзялянкі яловых і шырокалісьцева- яловых лясоў.
Крыніца
- Турыстычная энцыкляпэдыя Беларусі. Мн. Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007. - 648с.