Кіра Найтлі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Прапанова Вікіпэдыя:Галасаваньні/Назвы_катэгорыяў не прынятая — Скасаваньне праўкі 295911 удзельніка Cesco ([[User talk:Cesco|
д Ніякая іншая таксама - Скасаваньне праўкі 295923 удзельніка Zedlik (гутаркі)
Радок 96: Радок 96:
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1985 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1985 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лёндане]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лёндане]]
[[Катэгорыя:Брытанскія акторкі]]
[[Катэгорыя:Брытанскія акторы]]


[[als:Keira Knightley]]
[[als:Keira Knightley]]

Вэрсія ад 15:13, 25 верасьня 2008

Кейра Найтлі
Keira Knightley
Імя пры нараджэньні Кейра Крысьціна Найтлі
Дата нараджэньня 26 сакавіка 1985
Месца нараджэньня Сьцяг Вялікабрытаніі Лёндан, Вялікабрытанія
Грамадзянства Вялікабрытанія
Месца вучобы
Занятак актор
Гады дзейнасьці 1993—зараз
Бацька Will Knightley[d]
Маці Sharman Macdonald[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0461136
Сайт keiraknightley.com

Кейра Найтлі (па-ангельску: Keira Knightley) — кінаакторка зь Вялікабрытаніі. Нарадзілася 26 сакавіка 1985 у Лёндане.

Дачка драматурга Шэрман Макдональд (Sharman McDonald) і актора Вілі Найтлі (Will Knightley). Яна рана пайшла па шляху бацькоў, яе кінадэбют быў у дзевяцігадовым узросьце (фільм A Village Affair, 1994). Першая значная роля Sabé была ў эпізодзе The Phantom Menace кінаэпапеі «Зорныя войны» (Star Wars). Верагодна, Найтлі была выбрана на гэтую ролю праз падабенства да галоўнай гераіні, якую грала Наталі Портман (Natalie Portman).

Вядомасьць да Кейры прыйшла пасьля здымак у фільмах «Грай як Бэкхэм» (Bend It Like Beckham) і «Піраты Карыбскага мора» (Pirates of the Caribbean: The Curse of the Black Pearl). Удзел у першым патрабаваў значных фізычных высілкаў, шмат трэніровак ігры ў футбол, але затое адчыніў дзьверы ў Галівуд. Вельмі пасьпяховы блякбастэр Піраты зацьвердзіў рост яе посьпеху ў міжнародным кінасьвеце.

У ліпені 2004, Найтлі перамагла ў галасаваньні чытачоў часопісу Hello! як найбольш пэрспэктыўная маладая зорка. Акрамя таго, ў галасаваньні часопісу Empire яе выбралі як сама сэксуальную зорку кіно ўсіх часоў, пакінуўшы па-за сабою некаторых вядомых галівудзкіх зорак, як Анджэліна Джолі (Angelina Jolie), Холлі Бэрры (Halle Berry), Шарліз Тэран (Charlize Theron), Джулія Робэртс (Julia Roberts), Мэрылін Манро (Marilyn Monroe) і Брыджыт Бардо (Brigitte Bardot).

У 2005 Найтлі здымаецца ў фільме The Jacket, дзе яна першы раз паказана ў аголеным выглядзе (сэксуальная сцэна з галоўным героям Эдрыанам Бродзі (Adrien Brody)).

Акрамя кіно Найтлі працуе мадэлькай для брытанскай кампаніі Asprey, што вырабляе ўпрыгожваньні. Кейра Найтлі займаецца танцамі і падтрымлівае футбольную каманду Ўэст Хэм Юнайтэд (West Ham United).

Хадзілі чуткі, што Найтлі мае дысьлексыю (цяжкасьці пры вымаўленьні ці напісаньні слоў). У інтэрвіі яна сама прызналася, што зрабіла хірургічную апэрацыю верхняй губы.

Фільмаграфія

Год Фільм Роля
2006 Pirates of the Caribbean: Dead Man's Chest Elizabeth Swann
2005 Pride and Prejudice Elizabeth Bennet
2005 Domino Domino Harvey
2005 The Jacket Jackie
2004 Tulip Fever Sophia Sandvoort
2004 King Arthur Guinevere
2003 Love Actually Juliet
2003 Pirates of the Caribbean: The Curse of the Black Pearl Elizabeth Swann
2002 Doctor Zhivago Lara Antipova
2002 Pure Louise
2002 Thunderpants Music School Student
2002 Bend It Like Beckham Juliette 'Jules' Paxton
2002 New Year's Eve
2001 Deflation Jogger
2001 The Hole Frances 'Frankie' Smith
2001 Princess of Thieves Gwyn
1999 Oliver Twist Rose Fleming (Credit: Kiera Knightley)
1999 Star Wars Episode I: The Phantom Menace Sabé
1998 Coming Home Young Judith
1996 Treasure Seekers The Princess
1995 Innocent Lies Young Celia
1994 A Village Affair Natasha Jordan
1993 Royal Celebration Little Girl

Вонкавыя спасылкі

Кіра Найтлісховішча мультымэдыйных матэрыялаў