Прэзыдэнцкія выбары ў ЗША 2008 году: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Кандыдаты ад дэмакратычнай партыі: абнаўленьне зьвестак, афармленьне
Радок 14: Радок 14:
!width="100"|Перамогаў у штатах
!width="100"|Перамогаў у штатах
!width="200"|Кампанія
!width="200"|Кампанія
|-
| '''[[Барак Абама]]'''
| [[Ілінойс]]
| 2072
| 28
| адзіны кандыдат
|-
|-
| [[Хілары Клінтан]]
| [[Хілары Клінтан]]
| [[Нью-Ёрк (штат)|Нью-Ёрк]]
| [[Нью-Ёрк (штат)|Нью-Ёрк]]
| 1592
| 1916
| 17
| 17
| зьнялася [[7 чэрвеня]]
| працягваецца
|-
|-
| [[Барак Абама]]
| [[Джон Эдвардс]]
| [[Паўночная Караліна]]
| [[Ілінойс]]
| 1732
| 13
| 28
| 0
| зьняўся [[30 студзеня]]
| працягваецца
|-
|-
| [[Майк Грэйвэл]]
| [[Майк Грэйвэл]]
Радок 32: Радок 38:
| 0
| 0
| зьняўся [[3 красавіка]]
| зьняўся [[3 красавіка]]
|-
| [[Джон Эдвардс]]
| [[Паўночная Караліна]]
| 19
| 0
| зьняўся [[30 студзеня]]
|-
|-
| [[Біл Рычардсан]]
| [[Біл Рычардсан]]
Радок 64: Радок 64:
|}
|}


Па выніках праймэрыз Абама стаў адзіным кандыдатам ад дэмакратаў на гэтых выбарах, атрымаўшы падтрымку больш 2025 неабходных дэлегатаў.
Па выніках праймэрыз [[Барак Абама]] атрымлівае падтрымку 1732 дэлегатаў зьезду, [[Хілары Клінтан]], якая лічылася фаварытам у Дэмакратычнай партыі да пачатку праймэрыз — 1592 (на [[1 траўня]] [[2008]] года). Ужо мінула 47 этапаў праймэрыз, засталося 9.

[[Джон Эдвардс]] на момант яго выхаду з кампаніі атрымаў 19 галасоў. Астатнія кандыдаты не набралі ні аднаго голасу. <br />
Для перамогі на зьездзе трэба атрымаць падтрымку 2025 дэлегатаў.


=== Кандыдаты ад рэспубліканскай партыі ===
=== Кандыдаты ад рэспубліканскай партыі ===

Вэрсія ад 08:27, 25 верасьня 2008

Выбары прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі 2008 адбудуцца 4 лістапада 2008 года. Гэта будуць 56-ыя пасьлядоўныя выбары прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта ЗША на чатырохгадовы тэрмін. Яны супадаюць з выбарамі ў сэнат у 2008, выбарамі ў палату прадстаўнікоў і з выбарамі губэрнатараў. Падлік галасоў выбарнікаў як і на выбарах 2004 года, будзе грунтавацца на перапісы насельніцтва праведзенага ў 2000 годзе. Абраны прэзыдэнт і абраны віцэ-прэзыдэнт як мяркуецца ўступяць на пасаду 20 студзеня 2009 года.

Для вылучэньня ад парлямэнцкіх партый неабходна мінуць праймэрыз і набраць большасьць галасоў дэлегатаў выніковага зьезду партыі: у дэмакратаў — 2025 галасоў, у рэспубліканцаў — 1191.

Кандыдаты

Кандыдаты ад дэмакратычнай партыі

Вынікі праймэрыз дэмакратаў па штатах. Бэзавым колерам паказаныя штаты, якія падтрымалі Абаму, зялёным — Клінтан.
Кандыдат Штат Галасоў Перамогаў у штатах Кампанія
Барак Абама Ілінойс 2072 28 адзіны кандыдат
Хілары Клінтан Нью-Ёрк 1916 17 зьнялася 7 чэрвеня
Джон Эдвардс Паўночная Караліна 13 0 зьняўся 30 студзеня
Майк Грэйвэл Аляска 0 0 зьняўся 3 красавіка
Біл Рычардсан Нью-Мэксыка 0 0 зьняўся 10 студзеня
Джо Бідэн Дэлавэр 0 0 зьняўся 3 студзеня
Крыстафэр Дод Канэктыкут 0 0 зьняўся 3 студзеня
Дэніс Кусініч Агаё 0 0 зьняўся 23 студзеня

Па выніках праймэрыз Абама стаў адзіным кандыдатам ад дэмакратаў на гэтых выбарах, атрымаўшы падтрымку больш 2025 неабходных дэлегатаў.

Кандыдаты ад рэспубліканскай партыі

Вынікі праймэрыз у рэспубліканцаў па штатах. зялёным колерам паказаныя штаты, якія падтрымалі Макейна, жоўтым — Ромні, сінім — Хакабі.
Кандыдат Штат Галасоў Перамогаў у штатах Кампанія
Джон Макейн Арызона 1331 24 стаў адзіным кандыдатам
Міт Ромні Масачусэтс 255 11 зьняўся 7 лютага
Майк Хакабі Арканзас 267 8 зьняўся 4 сакавіка
Рон Пол Тэхас 21 0 зьняўся
Рудзі Джуліяні Нью-Ёрк 0 0 зьняўся 30 студзеня
Алан Кэес Мэрылэнд 0 0 зьняўся
Данкэн Хантэр Каліфорнія 0 0 зьняўся 19 студзеня
Фрэд Томпсан Тэнэсі 0 0 зьняўся 22 студзеня
Том Танкрэда Каларада 0 0 зьняўся 20 сьнежня 2007 года

Джон Макейн стаў кандыдатам ад рэспубліканцаў на гэтых выбарах, атрымаўшы пасьля праймэрыз 4 сакавіка 62,7% галасоў дэлегатаў зьезду. Па выніках праймэрыз Макейн заручыўся падтрымкай 1331 дэлегатаў зьезду, Майк Хакабі — 267, Рон Пол — 21. Зараз праймэрыз ужо не маюць сэнсу, паколькі кандыдат ад Рэспубліканскай партыі вядомы.

Міт Ромні на момант выхаду яго з кампаніі меў 255 голасы. Для перамогі на зьездзе неабходна атрымаць падтрымку 1191 дэлегата.

Кандыдаты ад «трэціх партый» і самавылучэнцы

Кандыдатам ад Сацыялістычнай партыі ЗША стаў Браян Мур. 26 красавіка 2008 года Канстытуцыйная партыя ЗША на сваім зьездзе высунула Чака Бэлдўіна кандыдатам на пост прэзыдэнта ЗША. Кандыдатаў ад партыі «Зялёных», Лібэртарыянскай партыі ЗША і Рэфармісцкай партыі ЗША вызначаць зьезды гэтых партый увесну—улетку гэтага года.

Пакуль што вядомыя імёны 3-х незалежных кандыдатаў на пост прэзыдэнта ЗША. Гэта Ральф Нэйдэр, вядомы адвакат і ўдзельнік прэзыдэнцкіх кампаній 1992—2004 гадоў, Джонатан Шарклі, баксёр і рэстлер і Франк Мур, амэрыканскі артыст. На выбарах 2000 года менавіта Нэйдэр забясьпечыў перамогу рэспубліканцаў, забраўшы патрэбныя галасы дэмакратычных выбарнікаў у Флорыдзе і пазбавіўшы тым самым перамогі кандыдата ад дэмакратаў Альбэрта Гора.

Падзеі

  • 3 студзеня 2008 года: пачатак праймэрыз. Першыя праймэрыз мінулі ў Аёве. На іх перамаглі ў рэспубліканцаў — Джон Макейн, у дэмакратаў — Барак Абама.
  • 26 студзеня 2008 года: у дэмакратаў прайшлі ўжо 5 праймэрыз. На гэты момант Абама мае 63 галасы дэлегатаў зьезду, Клінтан — 48.
  • 29 студзеня 2008 года: мінулі чарговыя, восьмыя па рахунку, праймэрыз у рэспубліканцаў. Джон Макейн на дадзены момант мае 95 галасоў зьезду, Міт Ромні — 65, Майк Хакабі — 27.
  • 30 студзеня 2008 года: Джон Эдвардс абвясьціў аб завяршэньні сваёй кампаніі ў дэмакратаў.
  • 30 студзеня 2008 года: Рудзі Джулияні абвясьціў аб завяршэньні сваёй кампаніі ў рэспубліканцаў.
  • 5 лютага 2008 года: супэраўторак. Праймэрыз прайшлі ў 22 штатах у дэмакратаў і ў 19 штатах у рэспубліканцаў.
  • 7 лютага 2008 года: Міт Ромні абвясьціў аб завяршэньні сваёй кампаніі ў рэспубліканцаў.
  • 4 сакавіка 2008 года: адзіным кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі стаў Джон Макейн, набраўшы неабходную колькасьць галасоў дэлегатаў зьезду. Майк Хакабі зьняў сваю кандыдатуру з выбараў.

Вонкавыя спасылкі

Прэзыдэнцкія выбары ў ЗША 2008 годусховішча мультымэдыйных матэрыялаў