Кахоўка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Робат: Замена Катэгорыя:Месты Хэрсонскай вобласьці
д робат зьмяніў: ro:Kahovka
Радок 49: Радок 49:
[[en:Kakhovka]]
[[en:Kakhovka]]
[[pl:Kachowka]]
[[pl:Kachowka]]
[[ro:Kakhovka]]
[[ro:Kahovka]]
[[ru:Каховка]]
[[ru:Каховка]]
[[uk:Каховка]]
[[uk:Каховка]]

Вэрсія ад 17:45, 22 жніўня 2008

Шаблён:Горад

Кахо́ўка (па-ўкраінску: Каховка, у мінулым Іслам-Кермэн) — места абласнога значэньня ў Хэрсонскай вобласьці Ўкраіны, адміністратыўны цэнтар Кахоўскага раёну.

Геаграфія

Разьмешчана на левым беразе Дняпра за 90 кілямэтраў ад абласнога цэнтру й 10 кілямэтраў ад аднайменнай чыгуначнай станцыі на маршруце Хэрсон — Нававэсэла Запароскай вобласьці.

Гісторыя

Заснаваная ў 1492 року крымскім ханам Мэнглі I Гірэем як фартэцыя Іслам-Кермэн (İslâm Kirmân). Гэтая назва перакладаецца як ісламская фартэцыя.

У 1791 року з удзелам палкоўніка Л. М. Кулікоўскага ўзьнікла сучасная Кахоўка, яна была названая ў гонар вядомых расейскіх вайсковых братоў Мікалая ды Васіля Кахоўскіх. Яны ператварылі паселішча ў вядомае гандлёвае мястэчка, чаму вельмі спрыяла ягонае выгаднае геаграфічне становішча на перакрыжаваньні гандлёвых шляхоў, каля некалі вядомаго Гаванскага перавозу праз Дняпро.

Эканоміка

Кахоўка сёньня — адзін з прамысловых цэнтраў Хэрсоншчыны. Лідэрам прамысловага вырабніцтва зьяўляецца акцыянэрнае таварыства «Кахоўскі завод электразварнага абсталяваньня». Завод выпускае сучасную электразварную тэхніку, якая пастаўляецца ў амаль 80 країнаў сьвету. Сярод прадукцыі заводу асабліва вялікім попытам карыстаюцца электрамасьляныя абагравальнікі.

Культура

З 1992 року Кахоўка зьяўляецца сталіцай міжнароднага фэстывалю «Таўрыйскія гульні» — найвядомейшвгв музычнага фэсту ва Ўкраіне. Крэда імрэзы — жывы гук ды найлепшая сцэна. За 12 рокаў на ёй выступілі 170 вядомых выканаўцаў з 16 краінаў сьвету.