Вікіпэдыя:Галасаваньні: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
д абнаўленьне зьвестак
Радок 17: Радок 17:
|29.08.2008
|29.08.2008
|[[Вікіпэдыя:Галасаваньні/Назвы катэгорыяў]]
|[[Вікіпэдыя:Галасаваньні/Назвы катэгорыяў]]
| актыўна (3 - за, 3 - супраць, 1 - устрымаўся)
| актыўна (3 - за, 3 - супраць, 2 - устрымаўся)
|-style="background-color:#ffdddd;"
|-style="background-color:#ffdddd;"
|20.06.2008
|20.06.2008

Вэрсія ад 21:39, 16 жніўня 2008

Гэтая старонка зьмяшчае сьпіс былых і актыўных галасаваньняў наконт розных пытаньняў Беларускай Вікіпэдыі. Акрамя гэтага тут жа можна распачаць і новае галасаваньне.

У галасаваньні можа ўзяць удзел кожны ўдзельнік гэтай Вікіпэдыі (акрамя робатаў), які да дня пачатку галасаваньня зрабіў ня менш за 20 рэдагаваньняў і ня менш за адну праўку за пэрыяд не пазьней за 30 і не раней за 60 сутак да дня пачатку галасаваньня, а таксама ня менш за адну праўку, зробленую не раней за 15 сутак да дня пачатку галасаваньня, у асноўнай прасторы (беспасярэдняе рэдагаваньне зьместу артыкулаў; усе рэдагаваньні, якія былі зробленыя ў кароткі прамежак часу (паміж рэдагаваньнямі прайшло ня больш за адну гадзіну) і пасьлядоўна ў адным артыкуле, лічацца за адно рэдагаваньне) і мае ня менш за 1 месяц стажу. Удзельнік можа галасаваць толькі адзін раз. Нельга выкарыстоўваць дадатковыя рахункі («лялькі») для іншых галасоў. Удзел у галасаваньні — аўтаматычная згода на праверку ўдзельнікаў правяральнікамі ўдзельнікаў. Галасы ўдзельнікаў, якія ня маюць правоў на галасаваньне, можа выкрасьліць кожны ўдзельнік.

Калі ў галасаваньні не напісана інакш, галасаваньне працягваецца два тыдні. Для таго, каб лічылася, што галасаваньне адбылося, прынамсі 5 удзельнікаў мусяць яўна выказаць сваё меркаваньне («за», «супраць» ці «нэўтральна», зьмешчаныя ў адпаведныя сэкцыі). Пры ўмове дасягненьня кансэнсусу для прыняцьця пастановы патрабуецца большасьць галасоў (больш за 50%) зь ліку галасоў «за» і «супраць», для прыняцьця правіла Вікіпэдыі патрабуецца кваліфікаваная большасьць галасоў (больш за 67%) зь ліку галасоў «за» і «супраць».

Галасаваньні, якія былі прынятыя альбо пачатыя згодна з старымі правіламі, застаюцца ў сіле.

Перад тым, як пачаць галасаваньне, праглядзіце папярэднія галасаваньні. Можа так стацца, што галасаваньне па дакладна такім жа ці падобным пытаньні ўжо праводзілася. Калі разглядаецца складанае пытаньне з мноствам альтэрнатыўных варыянтаў, мае сэнс сьпярша правесьці апытаньне, вызначыць якія варыянты атрымаюць дастатковую падтрымку, і потым ініцыяваць галасаваньне.

Каб пачаць новае галасаваньне, стварыце падстаронку зь яго назвай (увесьці ў поле ніжэй назву і націснуць кнопку «Стварыць»), а пасьля:

  • дадайце спасылку на яго ў табліцы ніжэй;
  • дадайце паведамленьне аб ім у шаблён {{Актуальна}};
  • зрабіце паведамленьне на форуме «Навіны»;
  • пры неабходнасьці зрабіце дадаткова паведамленьне ў адпаведных тэматычных абмеркаваньнях.


Сьпіс галасаваньняў

Дата
пачатку
Дата
сканчэньня
Старонка галасаваньня Ход галасаваньня
2008
15.08.2008 29.08.2008 Вікіпэдыя:Галасаваньні/Назвы катэгорыяў актыўна (3 - за, 3 - супраць, 2 - устрымаўся)
20.06.2008 04.07.2008 Вікіпэдыя:Галасаваньні/Назвы спаборніцтваў прапанова ня прынятая
08.06.2008 22.06.2008 Вікіпэдыя:Галасаваньні/Колер Беларусі галасаваньне адменена