Язэп Юхо: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
д - Выдаліць
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
'''Юхо, Язэп Аляксандравіч''' ([[19 сакавіка]] [[1921]] - [[29 ліпеня]] [[2004]]) - выбітны беларускі навукоўца, гісторык права, доктар юрыдычных навук, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту [[БДУ]], заснавальнік першай навуковай школы дзяржавы і права [[Беларусь|Беларусі]], сябра Вялікай Рады міжнароднага грамадскага аб'яднаньня "ЗБС Бацькаўшчына".
'''Юхо, Язэп Аляксандравіч''' ([[19 сакавіка]] [[1921]] - [[29 ліпеня]] [[2004]]) - выбітны беларускі навукоўца, гісторык права, доктар юрыдычных навук, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту [[БДУ]], заснавальнік першай навуковай школы дзяржавы і права [[Беларусь|Беларусі]], сябра Вялікай Рады міжнароднага грамадскага аб'яднаньня "[[ЗБС Бацькаўшчына]]".
===Біяграфія===
===Біяграфія===
Язэп Аляксандравіч Юхо нарадзіўся ў Менску [[19 сакавіка]] [[1921]] года.
Язэп Юхо нарадзіўся ў Менску [[19 сакавіка]] [[1921]] года.


У [[1938]] годзе скончыў школу і паступіў у [[Беларускі палітэхнічны інстытут]].
У [[1938]] годзе скончыў школу і паступіў у [[Беларускі палітэхнічны інстытут]].

Вэрсія ад 18:22, 12 сьнежня 2005

Юхо, Язэп Аляксандравіч (19 сакавіка 1921 - 29 ліпеня 2004) - выбітны беларускі навукоўца, гісторык права, доктар юрыдычных навук, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту БДУ, заснавальнік першай навуковай школы дзяржавы і права Беларусі, сябра Вялікай Рады міжнароднага грамадскага аб'яднаньня "ЗБС Бацькаўшчына".

Біяграфія

Язэп Юхо нарадзіўся ў Менску 19 сакавіка 1921 года.

У 1938 годзе скончыў школу і паступіў у Беларускі палітэхнічны інстытут.

У 1939 забраны ў войска. Служыць пачаў ў Горкаўскім вучылішчы зянітнай артылерыі.

Вайну 20-гадовы Язэп Юхо пачаў пад Масквой камандзірам вагнявога ўзводу. Потым - Паўднёвы і Заходні франты, дзе ён быў намеснікам камандзіра зянітнай гаргары і начальнікам артылерыі стралковага палку. Атрымаў 2 цяжкіх параненьня.

Заходні фронт быў пераўтвораны ў 3-ці Беларускі фронт З ім Язэп Аляксандравіч вызваляў Віцебск, Полацак, дайшоў да Усходняй Прусіі.

Скончыў вайну ў званьні маёра

Узнагароджаны ардэнамі "Чырвонай Зоркі", "Айчыннай вайны" 1-ай ступені, медалямі.

У 1946 годзе звольніўся з арміі.

У 1949 - скончыў Менскі юрыдычны інстытут.

У 1954 - аспірантуру Інстытуту філасофіі і права АН БССР.

Працаваў:

- народным суддзёй Варашылаўскага раёну г. Менску;

- з 1952 года навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі і права АН БССР;

- з 1956 дацэнтам кафедры грамадзянскага і грамадзянска-працэсуальнага права юрыдычнага факультэту БДУ;

- у 1960-1964 быў намеснікам старшыні юрыдычнай камісіі пры Савеце Міністраў БССР;

- працаваў загадчыкам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права БДУ, намеснікам дэкана юрыдычнага факультэта БДУ;

- пасля прысваеньня яму прафесарскага званьня ў 1983 прафесарам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту БДУ.

Навуковая спадчына

Язэп Юхо - аўтар больш як 200 навуковых прац.

1954 - абарона ў Інстытуце дзяржавы і права АН СССР кандыдацкай дысертацыі на тэму: «Устанаўленне Савецкай улады ў Заходняй Беларусі ў 1939 г.»

1980 - абарона ў Кіеўскім дзяржаўным універсітэце імя Т. Шаўчэнкі доктарскай дысертацыі на тэму: «Грамадска-палітычны лад і права Беларусі ў XVI ст.»

Язэп Юхо браў удзел у падрыхтоўцы праекту Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года.

Быў адным з ініцыятараў і аўтараў перавыданьня, пераклада, напісаньня каментароў і даведніка да Статута ВКЛ 1588.

Суаўтар першага «Юрыдычнага энцыклапедычнага даведніка» на беларускай мове.

Аўтар вядомых дапаможнікаў «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» і «Кароткі нарыс па гісторыі дзяржавы і права Беларусі».


па матэрыялах артыкулаў "Они прожили достойную жизнь" юрыдычнага факультэта БДУ і "Памёр Язэп Юхо" А.Грыцкевіча