Ford Motor Company: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
д удакладненьне
Радок 24: Радок 24:
'''Ford Motor Company''' ({{мова-be|Форд Мотар Компані}}) — амэрыканская аўтамабілебудаўнічая кампанія, вытворца аўтамабіляў маркі «Форд». Займае 7 месца ў сьпісе найбуйнейшых публічных амэрыканскіх кампаній [[Fortune 1000]] 2007 года і 12 месца ў сьпісе найбуйнейшых сусьветных карпарацый [[Fortune Global 500]] 2007 года (сьпісы складаліся па памеры выручкі 2006 года). [[Штаб-кватэра]] — у горадзе [[Дырборн]] (прыгарад [[Дэтройт]]а, штат [[Мічыган]]).

== Ford у Беларусі ==
== Вытворчасьць Ford у Беларусі ==

У вёсцы [[Абчак]] пад [[Менск]]ам [[30 ліпеня]] [[1997]] году быў урачыста адчынены завод «Форд Юніён». Праектная магутнасьць заводу ў Абчаку складала каля 6 тысячаў аўтамабіляў штогод. Удзельнікамі СП «Форд-Юніён» зьяўляліся: кампанія «Форд Мотар», якая валодала 51% акцый; беларускі ўрад, які валодаў 26% акцый; і фірма «Лада ОМС» — 23% акцый. На заводзе працавалі 124 супрацоўнікі.

Вэрсія ад 16:09, 10 жніўня 2008

Ford Motor Company
Файл:Ford logo.jpg
Тып дэлаверская карпарацыя[d]
Лістынг на біржы NYSE: F
Заснаваная 16 чэрвеня 1903
Заснавальнікі Генры Форд
Уласьнікі Ford family tree[d][1]
Краіна
Разьмяшчэньне Сьцяг ЗША Дырборн, Мічыган, ЗША
Ключавыя фігуры Ўільям Форд
Галіна аўтамабільная
Прадукцыя аўтамабілі
Абарачэньне $172,455 млрд. (2007)
Апэрацыйны прыбытак -$2,723 млрд. (2007)
Чысты прыбытак
Лік супрацоўнікаў 186,336 (2007)
Даччыныя кампаніі Volvo Cars

Ford Motor Company (па-беларуску: Форд Мотар Компані) — амэрыканская аўтамабілебудаўнічая кампанія, вытворца аўтамабіляў маркі «Форд». Займае 7 месца ў сьпісе найбуйнейшых публічных амэрыканскіх кампаній Fortune 1000 2007 года і 12 месца ў сьпісе найбуйнейшых сусьветных карпарацый Fortune Global 500 2007 года (сьпісы складаліся па памеры выручкі 2006 года). Штаб-кватэра — у горадзе Дырборн (прыгарад Дэтройта, штат Мічыган).

Вытворчасьць Ford у Беларусі

У вёсцы Абчак пад Менскам 30 ліпеня 1997 году быў урачыста адчынены завод «Форд Юніён». Праектная магутнасьць заводу ў Абчаку складала каля 6 тысячаў аўтамабіляў штогод. Удзельнікамі СП «Форд-Юніён» зьяўляліся: кампанія «Форд Мотар», якая валодала 51% акцый; беларускі ўрад, які валодаў 26% акцый; і фірма «Лада ОМС» — 23% акцый. На заводзе працавалі 124 супрацоўнікі.

Увосень 1997 году з канвэера сышлі першыя аўтамабілі: мінівэн Ford Transit і легкавы Ford Escort. Амэрыканскі канцэрн валодаў падаткавымі ільготамі ў Беларусі і зьбіраўся заняць вялікую нішу на расейскім рынку.

Спрыяльныя ўмовы вытворчасьці аўтамабіляў былі зьвязаныя з тым, што ў 1996 годзе парлямэнт Беларусі ўхваліў скасаваньне мыты на камплектуючыя і абсталяваньне для вытворчасьці «Форд Юніён», а таксама адмену падатку на дадатковы кошт (ПДК) на 5 гадоў. Аднак увосень 1997 году прэзыдэнт Беларусі сваім указам узнавіў «роўныя ўмовы гаспадараньня» для ўсіх машынабудаўнікоў.

Амэрыканскі канцэрт пазбавіўся падаткавых ільготаў і захаваў толькі нязначныя падаткавыя паслабленьні. У Расеі цана Ford Transit падвысілася да 18 тысячаў даляраў, а па гэтай прычыне канкурэнцыю таннай расейскай «Газэлі» цаной у 5 тысячаў даляраў стварыць не атрымалася. Больш за тое, пасьля крызісу 1998 году ў Расеі аб’ём продажаў стаў значна падаць. За ўвесь 1999 год было прададзена толькі 440 легкавых і камэрцыйных аўтамабіляў беларускай зборкі.

Пазьней плянавалася, што ў Беларусі будзе наладжаная вытворчасьць легкавіка Ford Escort, аднак высокая цана аўтамабіля, якая складала больш за 10 тысячаў даляраў, адштурхнула пакупнікоў.

12 траўня 2000 году кампанія «Форд Мотар» афіцыйна заявіла пра спыненьне вытворчасьці аўтамабіляў на заводзе СП «Форд-Юніён» пад Менскам. Алан Баці, прэзыдэнт «Форд Мотар Кампані» ў Расеі і СНД паведаміў: «Са шчырым спачуваньнем мы вымушаныя паведаміць пра спыненьне вытворчасьці мадэляў Escort і Transit на нашым заводзе ў Абчаку».

Усяго да тры гады ў Беларусі былі сабраныя 3660 машынаў маркі Ford. Укладаньні амэрыканскай кампаніі ў праект склалі 9,69 мільёны даляраў.

Пасьля спыненьня вытвочасьці аўтамабіляў завод быў прададзены і перапрафіляваны. Новым інвэстарам стала ангельская кампанія J&W Sanderson, якая спэцыялізуецца на ін’екцыйным ліцьці плястмасавых кампанэнтаў для радыёэлектроннай прамысловасьці.

Вонкавыя спасылкі

Ford Motor Companyсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ https://www.wsj.com/articles/shareholders-again-back-ford-family-1463087314
  2. ^ Global Research Identifier Database (анг.) — 2015.
  3. ^ Form 10-K — 2023.