Шаўлі: розьніца паміж вэрсіямі
шаблён |
дНяма апісаньня зьменаў |
||
Радок 52: | Радок 52: | ||
{{Commons|Category:Šiauliai|выгляд=міні}} |
{{Commons|Category:Šiauliai|выгляд=міні}} |
||
{{ |
{{Гарады Летувы}} |
||
[[ay:Shawllay]] |
[[ay:Shawllay]] |
Вэрсія ад 11:23, 7 ліпеня 2008
Шаўлі (па-летувіску: Šiauliai) – горад у паўночнай Летуве, на ўсход ад Клайпеды. Плошча горада складае 81 км², насельніцтва 133,9 тыс чалавек. Гэта чацьвёрны па велічыні горад Летувы. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Шавельскага павету, Шавельскага раёна і Шавелькага гарадзкога раёна. Горад зьяўляецца прамысловым, культурным і навуковым цэнтрам этнаграфічнага рэгіёна Жамойць. Тут працуе Шаўляйскі міжнародны аэрапорт.
Гісторыя
Назва горада паходзіць ад жамойцкага слова “saulys”, якое азначае выстрал. Хутчэй за ўсё ў навакольных мясьцінах, каля возера Тальс, знаходзілася паселішча паляўнічых, якія палявалі тут у сярэднявеччы на дзікіх зьвяроў. Назва Šiauliai упершыню зьяўляецца ў 1286 годзе ў сувязі з адбыўшайся тут бітвай паміж жамойтамі і войскам Лівонскага ордэна. З 1413 да 1795 года Шаўлі былі сталіцай Жамойцкага княства.
Як горад Шаўлі ўспамінаюцца ў грамаце Сігізмунда Старога ў 1524 годзе. Гарадзкі прывілей горад атрымаў у 1569 года, а з 1589 года тут была ўсталявана каралеўская эканомія, г.зн. увесь прыбытак горада шоў на кошт караля. Да 1795 года Шаўлі уваходзілі у склад Вялікага Княства Літоўскага.
Вонкавыя спасылкі
Шаўлі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў