Тэхас: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Са старонкі прыбраны файл Dallas_Texas_USA_aerial.jpg, выдалены з Commons удзельнікам ShakataGaNai.
д робат дадаў: cu:Тє́ѯасъ
Радок 126: Радок 126:
[[ca:Texas]]
[[ca:Texas]]
[[cs:Texas]]
[[cs:Texas]]
[[cu:Тє́ѯасъ]]
[[cv:Техас]]
[[cv:Техас]]
[[cy:Texas]]
[[cy:Texas]]

Вэрсія ад 21:09, 26 чэрвеня 2008

Тэхас
Сьцяг Тэхасу
Сьцяг Тэхасу
Штат Тэхас на мапе ЗША
Мянушка «Штат Самотнай Зоркі»
Сталіца Осьцін
Найбуйнейшы горад Г'юстан
Плошча
2-я па ЗША
- агулам 695 622 км²
- сушы 678 907 км²
- вады 17 333 км²
- % вады 2,5
- даўгата 93°31' з. д. па 106°38' з. д.
Насельніцтва
2-е па ЗША
- агулам 20 851 820
- шчыльнасьць 30,75/км²
Дата заснаваньня 29 сьнежня 1845 (28-ы)
Губэрнатар Рык Пэры
Часавы пас Цэнтральны час:
UTC-6/-5
Горны час (для заходняга Тэхасу)
UTC-7/-6

Тэха́с, Тэ́ксас (па-ангельску: Texas) — штат на паўднёвым усходзе ЗША. Займае 2-е месца па тэрыторыі пасьля Аляскі (695,622 км²) і 2-е месца пасьля Каліфорніі па колькасьці насельніцтва (22,8 млн). Тэхас зьяўляецца адным з цэнтраў амэрыканскай сельскай гаспадаркі, жывёлагадоўлі, адукацыі, нафтагазавай і хімічнай прамысловасьці, фінансавых інстытутаў. Сталіца штата — Осьцін; адміністрацыйнае дзяленьне — графствы (254). Жыхароў Тэхаса завуць тэхасцамі.

Назва штату паходзіць ад гішпанскага слова «tejas», якое ў сваю чаргу зьяўляецца варыянтам індзейскага слова — «táyshaʔ» (на мове плямёнаў Када) — што азначае «сябар», «хаўрусьнік» (ім першыя гішпанскія дасьледчыкі тэрыторыі сталі зваць яе індзейскія плямёны). Амэрыканскі скарот штата — TX.

Геаграфія

Разьмяшчэньне

Тэхас мяжуе са штатамі Нью-Мэксыка (на захадзе), Аклагома (на поўначы), Люізіяна і Арканзас (на ўсходзе). Паўднёва-заходняя мяжа Тэхаса праходзіць па рацэ Рыё-Грандэ, якая падзяляе ЗША і Мэксыку. На паўднёвым усходзе Тэхас амывае Мэксыканскі заліў.

Усходняя і паўднёвая часткі Тэхаса разьмяшчаюцца на Прымэксыканскай нізіне (узьбярэжжа Мэксыканскага заліва); падвышаючыся на захадзе яна пераходзіць у плато Эдуарду (да 835 м) і Л'яна-Эстакада (да 1200 м). На крайнім захадзе пачынаюцца адгор'і Скалістых гор (вышынёй да 2665 м).

Участак пустэльні на захадзе Тэхаса

Найбуйнейшыя рэкі Тэхасу: Рэд-Рывэр, Трыніці, Бразас, Каларада і Рыё-Грандэ; мноства дробных рэк у цэнтральнай і заходняй частках часта перасыхаюць.

Вялікая частка Тэхаса (цэнтар і поўнач) уяўляе сабою раўніны, пакрытыя хмызьняком, усё больш радзеючым да захаду, дзе пачынаюцца стэпы і пустэльні. На ўсходзе і паўднёвым усходзе захаваліся саваны і дубова-хваёвыя лясы (участкі крайняга паўднёвага ўсходу, на мяжы зь Люізіянай значна забалочаныя).

Клімат

Кліматычна Тэхас уяўляе дзьве зоны: на поўдні (уздоўж узьбярэжжа) клімат субтрапічны, гарачы; у цэнтральнай і паўночнай частках клімат кантынэнтальны з гарачым летам і халоднай зімой (сярэдняя тэмпэратура студзеня ад 1 да 15 C, ліпеня ад 25 да 30 C). Ападкі меншаюць па напрамку з усходу на захад ад 1000-1300 мм да 200-300 мм у год. Для Тэхаса характэрныя частыя віхраслупы («тарнада») у цэнтральнай частцы і эпізадычныя трапічныя цыклоны на ўзьбярэжжы, якія прыводзяць да сур'ёзнай шкоды.

Флёра і фаўна

Тэхас багаты разнастайнасьцю фаўны і флёры. Самымі шматлікімі жывёламі зьяўляюцца каёты, алені, браняносцы. У Тэхасе некалькі нацыянальных запаведнікаў.

Геаграфічныя раёны

У Тэхасе звычайна вылучаюць 7 асноўных геаграфічных раёнаў: 1) Паўночныя раўніны («Panhandle Plains») — 2) Цэнтральны ўзгорысты раён («Hill Country») — 3) Заходні раён «Вялікай лукавіны» («Big Bend») — 4) Цэнтральна-ўсходні раён прэрыяў і азёр («Prairies and Lakes») — 5) Раён узьбярэжжа Мэксыканскага заліва («Gulf Coast») — 6) Паўднёва-заходнія раўніны («South Texas Plains») — 7) Усходні раён хваёвых лясоў («Pineywoods»). У сваю чаргу, гэтыя геаграфічныя раёны часта падпадзяляюць на рэгіянальныя катэгорыі.

Найбуйнейшыя населеныя пункты

Паводле зьвестак на 2000 год, у Тэхасе налічваецца 22 агламэрацыі і 2 мэгаполіса (ДаласФорт-ЎортАрлінгтан і Г'юстанГальвэстанБразорыя). Праз штат праходзяць восем фэдэральных трас — №№ 10, 20, 27, 30, 35, 37, 40, 47, якія злучаюць Тэхас зь Нью-Мэксыка, Аклагомай, Арканзасам і Люізіянай.

Дзесяць самых буйных паводле насельніцтва гарадоў Тэхаса:

Горад Насельніцтва Горад Насельніцтва
Г'юстан 1 953 631 Форт-Ўорт 534 694
Далас 1 188 580 Арлінгтан 332 969
Сан-Антоніё 1 144 646 Корпус-Крысьці 277 454
Осьцін 656 562 Плэйна 222 030
Эль-Паса 563 662 Гарланд 215 768

Гісторыя

Гішпанскае асадніцтва

Да засяленьня гішпанцамі і эўрапейскімі перасяленцамі сучасная тэрыторыя Тэхаса была месцам пасяленьня розных індзейскіх плямёнаў: Апачы, Атапакан, Бідай, Када, Каманчы, Чэрокі, Кіёва, Токава, Вічыта і Каранкава. У 1870-х апачы пакінулі Тэхас; яны былі апошнімі індзейцамі, якія займалі значную тэрыторыю штата. У цяперашні час урадам ЗША прызнаныя тры карэнныя племені Тэхаса: племя Алабамаў і Кушат, племя Кікапу і племя Ісьлета-дэль-сюр-пуэбла.

Палітыка штату

У палітыцы Тэхаса на цяперашні момант дамінуе Рэспубліканская Партыя, якая мае большасьць месцаў у тэхаскім Сэнаце і Палаце Прадстаўнікоў. Кожны абраны старшыня выканаўчай улады — рэспубліканец, роўна як і кожны абраны чалец абодвух судоў вышэйшай інстанцыі. Дэмакратам не атрымоўвалася выйграць выбары ў Тэхасе з 1994 году. Пераважная большасьць вылучаных у Тэхасе кангрэсмэнаў — рэспубліканцы, абодва сэнатара таксама рэспубліканцы. У гісторыі краіны 3 прэзыдэнта ЗША былі палітыкамі з Тэхаса: Ліндзі Джонсан (дэмакрат), Джордж Буш (рэспубліканец) і Джордж Буш-малодшы (рэспубліканец).

Эканоміка

Да Другой Сусьветнай вайны ў эканоміцы Тэхаса пераважала сельская гаспадарка. Пасьля другой сусьветнай вайны, штат стаў імкліва індустрыялізавацца. Яго эканоміка (па стане на 2000 год) грунтуецца ў асноўным на інфармацыйных тэхналёгіях, нафтагазавай галіне, выпрацоўцы і экспарце электраэнэргіі, сельскагаспадарчай дзейнасьці і апрацоўчай прамысловасьці. Два асноўных эканамічных цэнтра: мэгаполісы Г'юстан і ДаласФорт-Ўорт, апроч іх значную эканамічную ролю граюць Сан-Антоніё і Эль-Паса. Асноўная спэцыялізацыя Г'юстану — нафтахімічная прамысловасьць і касьмічныя тэхналёгіі (тут месьціцца НАСА), у той час як Далас зьяўляецца цэнтрам інфармацыйных тэхналёгіяў і сельскагаспадарчай прамысловасьці.

У зоне ўзьбярэжжа Мэксыканскага заліва разьвітыя рыбалоўства, нафтаздабываючая прамысловасьць, а таксама турыстычны бізнэс. У цэнтральнай і заходняй частках разьмяшчаюцца жывёлагадоўчыя фэрмы і аграрныя гаспадаркі (кукуруза, бавоўна). Паўночна-заходняя частка штату падзеленая паміж мноствам дробных дзеляў нафтаздабываючых кампаніяў. Ігральны бізнэс на тэрыторыі Тэхаса забаронены.

У 2001 годзе валавы прадукт Тэхаса склаў 764 мільярда даляраў. Рост эканомікі штату падаграваецца наяўнасьцю шырокага спэктру працоўных месцаў, нізкім коштам пражываньня, высокім узроўнем жыцьця, адсутнасьцю падатку штату, палёгкавым падаткаабкладаньнем бізнэсу і слабым умяшаньнем у бізнэс з боку дзяржавы. Таксама немалаважным аспэктам зьяўляецца спрыяльны клімат.

Дэмаграфія

У 1990-х гадах Тэхас абагнаў Нью-Ёрк, які да гэтага знаходзіўся на другім месцы па колькасьці насельніцтва (на першым традыцыйна — Каліфорнія). Па ацэнках на 2005 год, насельніцтва штата складае 22,8 мільёна чалавек. Па зьвестках на 2004 год у Тэхасе пражывае 3,5 мільёна (15,6%) чалавек, якія нарадзіліся за межамі ЗША (зь іх прыблізна 1,2 мільёна нелегальных імігрантаў). Зьвесткі перапісу насельніцтва паказваюць, што ў Тэхасе пражываюць 7,8 % дзяцей да 5 гадоў, 28,2 % да 18 гадоў, і 9,9 % старэй 64 гадоў. Жанчыны складаюць 50,4 % насельніцтва.

Расы

Традыцыйнай большасьцю зьяўляюцца нашчадкі англа-саксаў і немцаў, а таксама мэксыканцы (рост колькасьці якіх працягвае павялічвацца з кожным годам). У апошнія гады расьце лік перасяленцаў азіяцкіх каранёў, асабліва ў такіх гарадах, як Г'юстан і Далас. У Тэхас прыязджаюць перасяленцы з Кітая, Віетнама, Індыі, Карэі, Японіі, Тайваня, Пакістана і іншых краін.

Найболей прадстаўленымі этнічнымі групамі Тэхаса зьяўляюцца мэксыканцы (24,3 %), нэгры (11,5 %), немцы (9,9 %), англа-саксы (7,2 %) і ірляндцы (7,2 %). Парадаксальным чынам, такі буйны штат як Тэхас мае ўсяго 3 індзейскіх рэзэрвацыі вельмі нікчэмных па тэрыторыі, што зьявілася вынікам тэхаскай палітыкі XIX стагодзьдзя: яшчэ сярод лідэраў Рэспублікі Тэхас было меркаваньне, што індзейцы павінны падвергнуцца зьнішчэньню як барбарская раса, якая не паддаецца цывілізацыі (тады было папулярным меркаваньне, што «белы і чырванаскуры ніколі не ўжыюцца разам»). Індзейцы таксама самі давалі падставу — аж да сярэдзіны 1860-х яны зьдзяйснялі атакі на белых — аднак, як правіла, пасьля парушэньняў абавязальніцтваў самімі белымі пасяленцамі. Да канца 1870-х усе буйныя плямёны эмігравалі з Тэхаса.

Па зьвестках на 2004 год у сучасным Тэхасе прадстаўленыя наступныя расы:

Веравызнаньне

Паводле зьвестак па веравызнаньні сярод жыхароў Тэхаса 66 % пратэстантаў, 23 % каталікоў, 1 % хрысьціянаў іншых канфесіяў, 1 % прадстаўнікоў нехрысьціянскіх рэлігіяў. 6 % насельніцтва — атэісты. З пратэстанцкіх цэркваў самыя буйныя баптысты (32 % насельніцтва), мэтадысты (9 %) і пяцідзясятнікі (3 %).

Розныя факты

  • Над Тэхасам у розныя часы разьдзімаліся 6 сьцягоў: францускі Fleur-de-lis, гішпанскі, мэксыканскі, сьцяг Рэспублікі Тэхас, сьцяг Канфэдэратыўных Штатаў Амэрыкі і, нарэшце, ЗША.
  • Тэхаскі Капітолій, зьмешчаны ў Осьціне, паўтарае зьнешні выгляд вашынгтонскага, але абліцаваны ружовым гранітам і зьверху ўпрыгожаны статуяй Багіні Волі, якая трымае ў руках тэхаскую зорку. Як губэрнатарскія будынкі некаторых іншых паўднёвых штатаў, тэхаскі Капітолій павернуты да поўдня, а не да поўначы. Будынак тэхаскага Капітолія вышэй вашынгтонскага, і крыху менш масіўны.