Шаньсі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: tl:Shaanxi
д робат зьмяніў: th:มณฑลซานซี
Радок 65: Радок 65:
[[sv:Shanxi]]
[[sv:Shanxi]]
[[sw:Shanxi]]
[[sw:Shanxi]]
[[th:มณฑลชานซี]]
[[th:มณฑลซานซี]]
[[tl:Shaanxi]]
[[tl:Shaanxi]]
[[tr:Shanxi]]
[[tr:Shanxi]]

Вэрсія ад 14:25, 21 чэрвеня 2008

Правінцыя Шаньсі

Шаньсі (па-кітайску: 山西, Shānxī) — правінцыя ў цэнтральным Кітаі. Сталіца і самы буйны горад — Тайюань. Мяжуе з правінцыямі Хэбэй (河北), Шэнсі (陕西), Хэнань (河南) і Унутранай Манголіяй (内蒙古).

Геаграфія

Правінцыя Шаньсі ляжыць паміж Паўночнакітайскай раўнінай і сярэдняй часткай ракі Хуанхэ, па якой праходзіць натуральная мяжа правінцыі на захадзе і поўдні. Уздоўж паўначнай мяжы цягнецца Вялікая Кітайская Сцяна. На захадзе Шаньсі мяжуе з правінцыяй Шэньсі, на поўдні з правінцыяй Хэнань, на ўсходзе з правінцыяй Хэбэй і на поўначы з аўтаномным раёнам Унутраная Манголія.

Традыцыйныя вароты ў Пхіняо

Большая частка правінцыі знаходзіцца на вышыні звыш 1000 метраў над узроўнем мора. Горныя ландшафты складаюць 67,5% плошчы правінцыі і займаюць пераважна паўночна-заходнюю частку тэрыторыі. Найбольш значнымі горнымі масівамі з'яўляюцца горы Люйлян (да 2831 м), Тайхан (да 2322 м), Вутай (да 3058 м), Хэншань (да 2017 м) і Тайюэ (да 2567 м). Шаньсі ляжыць ва ўсходняй частцы лёсавага плато.

Клімат у Шаньсі халодны і сухі. Сярэднягадовая тэмпература на поўначы складае каля 5°C, на поўдні каля 15°C. На поўначы толькі на працягу чатырох календарных месяцаў на бывае маразоў, на поўдні — на працягу сямі месяцаў. Сярэднягадовы ўзровень ападкаў паніжаецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад і складае ад 350 да 700 міліметраў. Каля 60% ападкаў прыходзіцца на лета.

Буйнейшымі рэкамі з'яўляюцца Хуанхэ, Фэнхэ, Санганхэ і Хутхохэ.

Важнейшыя гарады акрамя сталіцы Тайюань: Татун, Юйцсы, Янцюань, Чанджы, Лінфэн, Дзінчэн, Юнчэн.

Гісторыя

Шаньсі адносіцца да правінцый, у якіх адбывалася зараджэнне кітайскай культуры. У перыяд неаліта тут між іншым утварылася ранняя дынастыя Ся. Да гэтага ядра ў першую чаргу адносяцца паўднёвыя тэрыторыі з пладароднымі лёсавымі землямі. Археалагічныя знаходкі на поўначы правінцыі сведчаць таксама аб тым, што гэты рэгіён уваходзіў у склад зямель дынастыі Джоў (1100 - 771 да нашай эры).

У Эпоху ваюючых царстваў тэрыторыі правінцыі належылі царству Чхао. З 1937 па 1945 правінцыя знаходзілася ў японскай акупацыі.

Дэмаграфія

Згодна перапісу насельніцтва 2002 года ў правінцыі налічвалася 32.368.083 прадстаўнікоў народнасці хань, што складала 99.68% ад агульнай колькасці яе насельніцтва. Пасля ханьцаў найбольш значнымі этнічнымі групамі з'яўляюцца хуэй (0.19%), маньчжуры (0.04%), манголы (0.03%) і мяо (0.01%).

Эканоміка

Да зямельных багаццяў правінцыі ў першую чаргу адносіцца вугаль. Маюцца таксама залежы і іншай сыравіны, напрыклад бауксіта, медзі, алюмінія і серы. Вугальны рэўер займае 37% плошчы Шаньсі і змяшчае 200 мільярдаў тон вугля, што адпавядае 1/3 агульнай колькасці залежаў вугля ў Кітаі. Шаньсійскі вугаль ідзе на экспарт, а таксама пастаўляецца ў больш за 20 іншых адміністратыўных адзінак Кітая.

Спасылкі

Шаньсісховішча мультымэдыйных матэрыялаў