Беларускі клясычны правапіс: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
інтэрвікі: szl:Taraškewica
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 9: Радок 9:
== Літаратура ==
== Літаратура ==
* Ніна Баршчэўская, Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы, Катэдра Беларускай Філялёгіі Факультэт Прыкладной Лінгвістыкі і Ўсходнеславянскіх Філялёгіяў Варшаўскі Ўнівэрсытэт, Варшава 2004.
* Ніна Баршчэўская, Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы, Катэдра Беларускай Філялёгіі Факультэт Прыкладной Лінгвістыкі і Ўсходнеславянскіх Філялёгіяў Варшаўскі Ўнівэрсытэт, Варшава 2004.

==Глядзіце таксама==
* [[Харкаўскі правапіс]]


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==

Вэрсія ад 02:05, 16 чэрвеня 2008

Браніслаў Тарашкевіч

Тарашкевіца — нефармальная назва беларускай артаграфіі (дакладней, граматыкі і, шырэй, альтэрнатыўнай моўнай нормы), якая засноўваецца на правілах беларускай мовы да рэформы 1933 года.

Назва ўжываецца ў тых грамадзкіх і палітычных колах, якія карыстаюцца альтэрнатыўнай моўнай нормай, або прапагандуюць ці ўхваляюць яе. Назва падкрэсьлівае большую блізкасьць альтэрнатыўнай моўнай нормы да працы Тарашкевіча 1918 году. Прыблізна з 1994 г. як сынонім з прыярытэтным выкарыстаньнем ужываецца назва "клясычны (правапіс)" (напрыклад, у артыкуле В. Вячоркі ў часопісе "Спадчына", 1994).

Усе варыянты акадэмічнай граматыкі пасьля 1933 году (правапіс 1934, правапіс 1959, прапановы акадэміка Падлужнага і пад.) называюцца ў тых жа колах назвай «наркамаўка», якая падкрэсьлівае паходжаньне акадэмічнай нормы ад Саўнаркома БССР. «Наркамаўка» істотна збліжала беларускую мову з расейскай і спрашчала правапіс. Тарашкевіца больш фанэтычная чым наркамаўка, словы пішуцца бліжэй да вымаўленьня. Яна больш арыентаваная пры перадачы запазычаных слоў на іх гучаньне ў мове-крыніцы. Наркамаўка перадае замежныя словы бліжэй да расейскага правапісу. У 2005 г. з мэтай нармалізацыі тарашкевіцы працоўная група ў складзе Юрася Бушлякова, Вінцука Вячоркі, Зьміцера Санько і Зьміцера Саўкі прадставілі як вынік сваёй дзейнасьці кнігу «Беларускі клясычны правапіс: Збор правілаў: Сучасная нармалізацыя». Гэты варыянт правапісу сталі выкарыстоўваць газэта «Наша Ніва», часопіс «Arche», беларуская рэдакцыя Радыё «Свабода» і некаторыя іншыя СМІ, у тым ліку Беларуская Вікіпэдыя.

Літаратура

  • Ніна Баршчэўская, Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы, Катэдра Беларускай Філялёгіі Факультэт Прыкладной Лінгвістыкі і Ўсходнеславянскіх Філялёгіяў Варшаўскі Ўнівэрсытэт, Варшава 2004.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі