Бераставіцкі раён: розьніца паміж вэрсіямі
дапаўненьне, абнаўленьне зьвестак, шаблён, стыль |
д артаграфія |
||
Радок 39: | Радок 39: | ||
| FIPS = |
| FIPS = |
||
| Тэлефонны код = +375-15-11 |
| Тэлефонны код = +375-15-11 |
||
| Паштовыя індэксы = |
| Паштовыя індэксы = 231 7хх |
||
| Інтэрнэт-дамэн = |
| Інтэрнэт-дамэн = |
||
| Код аўтамабільных нумароў = |
| Код аўтамабільных нумароў = |
Вэрсія ад 23:14, 9 чэрвеня 2008
Бераставіцкі раён | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Гарадзенская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Бераставіца Вялікая |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Кіраўнік | Антон Кулісевіч[d][1] |
Насельніцтва (2006) | 19,7 тыс. |
Шчыльнасьць | 26,62 чал./км² |
Плошча | 0,74 тыс. км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 193 м[2] |
Месцазнаходжаньне Бераставіцкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +2 |
Тэлефонны код | +375-15-11 |
Паштовыя індэксы | 231 7хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Бераставі́цкі раё́н - адміністрацыйнай адзінка на паўднёвым захадзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 0,74 тыс. км². Насельніцтва - 19,7 тыс. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар - мястэчка Бераставіца Вялікая.
Геаграфічнае становішча
Бераставіцкі раён мяжуе з Гарадзенскім, Ваўкавыскім, Мастоўскім і Сьвіслацкім раёнамі Гарадзенскай вобласьці ды Польшчай на захадзе.
Працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень 45 км, а з захаду на ўсход – 25 км.
Рэльеф і карысныя выкапні
Тэрыторыя раёну разьмешчаная ў межах паўднёвага адгалінаваньня Беларускай грады. Вялікую частку раёна займае Ваўкавыскае ўзвышша, на поўначы — частка Нёманскай нізіны, на паўночным захадзе — ускраіна Гарадзенскага ўзвышша. Пераважаюць вышыня 160 – 200 мэтраў па-над узроўнем мора. Найвышэйшы пункт 212 мэтраў знаходзіцца на поўначы раёну (Магілянская града).
Карысныя выкапні: торф (Алекшыцы), высакаякасная цагляная гліна (Знайдзіна), будаўнічыя пяскі, вялікія запасы мінэральнай вады.
Клімат і расьліннасьць
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -5 °С, ліпеня 18 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 560 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 200 дзён.
Пераважаюць лясы хваёвыя, яловыя, сустракаюцца бярозавыя, дубовыя, грабавыя. Лясы займаюць 15% тэрыторыі раёну. Глебы пераважаюць дзярнова-падзолістыя. Балоты займаюць 7,6% плошчы раёну.
Гідраграфія
Працякае рака Сьвіслач з прытокамі Верацейка, Бераставічанка, Вуснарка, Гладыш.
Насельніцтва
Канфэсійны склад
У раёне дзейнічае 14 рэлігійных абшчынаў, зь іх 8 - праваслаўнай, 5 - каталіцкай канфэсіяў і адна Хрысьціян Веры Эвангельскай.
Гаспадарчая дзейнасьць
Агульная плошча сельгасугодзьдзяў складае 50,9 тыс. га, зь іх асушаных 7,9 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мясамолачная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу, цукровыя буракі.
Прадпрыемствы: па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны (масласырзавод, спіртзавод), вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў (цагляны і лесазавод).
Праходзіць чыгунка Ваўкавыск-Беласток, аўтамабільныя дарогі на Гародню, Ваўкавыск, Сьвіслач, Беласток.
На тэрыторыі раёну разьмешчаныя 4 памежныя заставы, кантрольна-прапускны пункт, мытны пост «Бераставіца» Гарадзенскай рэгіянальнай мытні.
Выбітныя асобы
- Кастусь Каліноўскі — нацыянальны герой Беларусі, Летувы і Польшчы, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1863–1864 гадоў, рэвалюцыянэр-дэмакрат, публіцыст, паэт.
Інфармацыя для турыстаў
Захаваліся помнікі архітэктуры: касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Вялікія Эйсманты, Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква ў в. Масаляны, царква ў в. Гарбачы, касьцёл Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа ў в. Макараўцы, Сьвята-Крыжаўзвіжанская царква ў в. Клепачы, Сьвята-Пакроўская царква ў в. Алекшыцы, сядзібны будынак у в. Малая Бераставіца, сядзіба ў в. Масаляны, сядзіба ў в. Мураваная, сядзібныя дамы ў в. Пархімаўцы і Стары Дворац.
Вонкавыя спасылкі
- ^ http://berestovitsa.grodno-region.by/ru/biography_kuli-ru/
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.