Ліга чэмпіёнаў УЭФА: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
{{Футбольны турнір
{{Футбольны турнір
|назва = Ліга чэмпіёнаў УЭФА<br />UEFA Champions League
|назва = Ліга чэмпіёнаў УЭФА<br />UEFA Champions League
|лягатып = [[Файл:UEFA Champions League logo 2.svg|180пкс]]
|лягатып = [[Файл:UEFA Champions League logo 2.svg|200пкс]]
|подпіс =
|подпіс =
|заснаваны = 1992 (1955 у іншым фармаце)
|заснаваны = 1992 (1955 у іншым фармаце)

Вэрсія ад 16:32, 20 сакавіка 2022

Ліга чэмпіёнаў УЭФА
UEFA Champions League
Заснаваны 1992 (1955 у іншым фармаце)
Колькасьць камандаў 32 (групавая стадыя)
78 або 79 (агулам)
Дзейны чэмпіён Чэлсі (2 тытул)
Найбольш пасьпяховы клюб Рэал (13 тытулаў)
Вэб-сайт Афіцыйны сайт
2021—2022

Ліга чэмпіёнаў УЭФА (па-ангельску: UEFA Champions League) — штогадовае футбольнае спаборніцтва паміж вядучымі эўрапейскімі клюбамі пад эгідай УЭФА.

З свайго першага сэзону 1955/1956 і да сэзону 1991/1992 спаборніцтва называлася Кубкам эўрапейскіх чэмпіёнаў. З сэзону 1992/1993 спаборніцтва атрымала свой цяперашні назоў і зьмяніла фармат, адступіўшыся ад алімпійскай сыстэмы на карысьць групавога этапу. Цяпер спаборніцтвы ў Лізе чэмпіёнаў уяўляюць зь сябе 3 кваліфікацыйныя раўнды, групавы этап (8 групаў па 4 каманды, зь якіх у наступную стадыю выходзяць першыя дзьве, а каманда, якая заняла трэцяе месца, трапляе ў 1/16 фіналу Лігі Эўропы) і, са стадыі 1/8 фіналу, гульня па сыстэме плэй-оф з матчамі на сваім і на чужым стадыёне з заканчэньнем у выглядзе фіналу з аднаго матчу на загадзя вызначаным стадыёне.

Сьпіс найлепшых клюбаў у гэтым турніры ўзначальвае гішпанскі «Рэал», які атрымліваў перамогу ў Лізе чэмпіёнаў (уключна зь перамогамі ў Кубку чэмпіёнаў) трынаццаць разоў. Сем разоў турнір выйграваў італьянскі «Мілян», 6 разоў — ангельскі «Лівэрпул», 5 разоў — нямецкая «Баварыя» (Мюнхэн) і гішпанская «Барсэлёна», 4 разы — нідэрляндзкі «Аякс» з Амстэрдаму.

Вонкавыя спасылкі