Пакістан: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: szl:Pakistan
д робат дадаў: hak:Pâ-kî-sṳ̂-thán
Радок 157: Радок 157:
[[gu:પાકિસ્તાન]]
[[gu:પાકિસ્તાન]]
[[gv:Yn Phakistaan]]
[[gv:Yn Phakistaan]]
[[hak:Pâ-kî-sṳ̂-thán]]
[[he:פקיסטן]]
[[he:פקיסטן]]
[[hi:पाकिस्तान]]
[[hi:पाकिस्तान]]

Вэрсія ад 02:31, 8 чэрвеня 2008

Пакістан
Islāmī Jumhūrīyah-e-Pākistānاسلامی جمہوریۂ پاکستان Ісламская Рэспубліка Пакістан
Сьцяг Пакістану Герб Пакістану
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: ا اتحاد، تنظيم، يقين محکمIttehad, Tanzim, Yaqeen-e-Muhkam (адзінства, дысцыпліна, цьвёрдая вера)
Дзяржаўны гімн: «Qaumi Tarana»
Месцазнаходжаньне Пакістану
Афіцыйная мова урду, ангельская
Сталіца Ісьлямабад
Найбуйнейшы горад Карачы
Форма кіраваньня рэспубліка
Первез Мушараф
 Шаўкат Азіз
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
36-е месца ў сьвеце
803 940 км²
3,1
Насельніцтва
 • агульнае (2007)
 • шчыльнасьць
6-е месца ў сьвеце
156 770 000
206/км²
СУП
 • агульны (2007)
 • на душу насельніцтва
25 месца ў сьвеце
475,6 млрд.$
3 004,5 $
Валюта Пакістанская рупія (PKR)
Часавы пас
 • улетку
UTS (UTC+5)
+6
Незалежнасьць
- ад Вялікабрытаніі
14 жніўня 1947
Аўтамабільны знак PAK
Дамэн верхняга ўзроўню .pk
Тэлефонны код +92


Пакіста́н (на урду پاکستان) - краіна ў Паўднёвай Азіі. Краіна ўзнікла ў выніку падзела тэрыторыі Брытанскай імпэрыі.

Мае выхад да Арабійскага мора на поўдні, мяжуе з Аўганістанам на паўночным захадзе (2 430 км), з Іранам на паўднёвым захадзе (909 км), з Кітаем на поўначы (523 км) і Індыяй на ўсходзе (2 912 км).

Краіна была афіцыйна заснаваная як Дамініён Пакістан ў 1947 годзе пад кіраўніцтвам Мухамада Алі Джыны (Muhammad Ali Jinnah) і ачольванай ім Мусульманскай лігі, а ў 1956 годзе перайменаваная ў Ісламскую Рэспубліку Пакістан.

Гісторыя

Імя краіны "Пакістан" азначае "краіна чысьціні" на урду і фарсі. Яго прыдумаў ў 1934 годзе (спачатку як "Пакстан") Чоўдгуры Рахмат Алі (Choudhary Rahmat Ali), які і апублікаваў яго ў сваім артыкуле "Цяпер ці ніколі".(Choudhary Rahmat Ali (January 28, 1933). Now or never: Are we to live or perish for ever?). Імя мусіла абазначаць "трыццаць мільёнаў мусульманаў ПАКСТАНУ, якія жывуць у пяці Паўночных правінцыях (Брытанскае) Індыі — Панджабе, Аўганіі (вядомай таксама як Паўночна-Заходняя памежная правінцыя), Кашміры, Сындху і Бэлуджыстане". (Wolpert, Stanley A. (1984). Jinnah of Pakistan. New York: Oxford University Press. ISBN 0195034120).

Палітыка

Адміністрацыйны падзел

Адмістрацыйны падзел Пакістану


Правінцыі:

1. Белуджыстан

2. Паўночна-заходняя правінцыя

3. Пэнджаб

4. Сынд

Тэрыторыі:

5. Сталічная тэрыторыя Ісьлямабад

6. Фэдэральная адміністратыўная тэрыторыя плямёнаў

Пакістанскі адміністратыўны падзел Кашміру:

7. Азад Кашмір

8. Фэдэральная адміністратыўная Паўночная тэрыторыя

Геаграфія

Клімат

На клімат краіны ўплываюць мусоны, на большай частцы Пакістану клімат трапічны, па паўночным захадзе – субтрапічны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня ад +12°С да +16°С, ліпеня – ад +30°С да +35°С. Колькасьць ападкаў на раўніне складае 100 – 400 мм, у гарах – да 1 000 мм. Год у Пакістане дзеліцца на тры сэзона: прахалодны (з кастрычніка да сакавіка), сьпякотны (з сакавіка да чэрвеня) і дажджавы (з ліпеня да верасьня).

Эканоміка

Пакістан – аграрна-індустыйная краіна. Большая частка насельніцтва працуе ў сельскай гаспадарцы.


Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка – гэта аснова эканомікі каіны. Галоўная сельскагаспадарчая культура – пшаніца (18,2 млн.т.). Так сама вырошчваецца рыс (6,3 млн.т.), кукуруза (5 млн.т.), цукровы трысьнёг (48 млн.т.) і бавоўна (5 млн.т.). У Пакістане існуе разьвітая арашальная сетка (арашае 6,7 млн.га земляў).


Прамысловасьць

У 1952 годзе былі вынайдзены першыя радовішчы прыроднага газу ў Белуджыстане, потым так сама знайшлі газ і ў Сіндзе і Пэнджабе. Вынайдзена 7 радовішчаў нафты (запасы ацэньваюцца ў 300 млн. барэляў). З іншым карысных выкапняў вядзецца здабыча вугля, хромавай руды, мармура, солі, вапняку, урану, фасфатаў, барытаў, серы, каштоўных і паўкаштоўных камянёў.

Самай разьвітай галіной апрацоўваючай прамысловасьці краіны, зьяўляецца тэкстыльная, якая выкарыстоўвае мясцовую сыравіну. Існуюць нафтапераапрацоўчыя заводы, мэталюргічны камбінат, разьвіваецца мелкая вытворчасьць спартовых тавараў і фармацэўтычная прамысловасьць.

У красавіку 2005 года Пакістан пачаў вытворчасьць уласных аўтамабіляў REWO, існуе сборачны завод КАМАЗ у Карачы.

Энэргетыка Пакістану заснавана ў асноўным на гідраэлектрастанцыях. Вытворчасьць электрычнай энэргіі ў 2003 годзе склала 76,92 млрд кВт пры спажываньні 71,54 млрд. кВт.

Дэмаграфія

Этнічны склад насельніцтва: пэнджабцы (55%), сындхі (20%), пуштуны і муджахіры (20%), белуджы (5%) і інш.

Культура

Спорт

Вонкавыя спасылкі

Пакістансховішча мультымэдыйных матэрыялаў