Аўкштота: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
+
Радок 112: Радок 112:
* {{Літаратура/ЭВКЛ|1}}
* {{Літаратура/ЭВКЛ|1}}
* {{Літаратура/Стварэньне Вялікага Княства Літоўскага (1997)}}
* {{Літаратура/Стварэньне Вялікага Княства Літоўскага (1997)}}
* {{Літаратура/Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы}}
* {{Літаратура/Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы}}
* {{Літаратура/Старажытныя ліцьвіны|1}}
* {{Літаратура/Старажытныя ліцьвіны|1}}
* {{Літаратура/Этнаграфія Беларусі: Энцыкляпэдыя (1989)}}
* {{Літаратура/Этнаграфія Беларусі: Энцыкляпэдыя (1989)}}

== Вонкавыя спасылкі ==
* [[Зьдзіслаў Сіцька]], [http://pawet.net/ns/2007/28/%E2%84%96_28_(816).html Па слядах літвы], [[Pawet.net]], 25 ліпеня 2007 г.


{{Рэгіёны Летувы}}
{{Рэгіёны Летувы}}

Вэрсія ад 01:18, 26 студзеня 2022

Аўкштота
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Летува
Статус Афіцыйны этнаграфічны рэгіён
Адміністрацыйны цэнтар Панявеж
Месцазнаходжаньне
{{{Назва}}} на мапе
Код аўтам. нумароў LT
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Аўкшто́та, часам Аўкшта́йція[1] (Аўкштайтыя[2], лет. Aukštaitija) — сучасны этнаграфічны рэгіён Летувы, які знаходзіцца на паўночным усходзе краіны, у басэйне ракі Вяльлі. Ня мае статусу палітычнай або адміністрацыйнай адзінкі, аднак улады Летувы зацьвердзілі яго межы на афіцыйным узроўні[3]. Паводле летувіскіх мовазнаўцаў, на гэтай тэрыторыі ўжываецца адна зь дзьвюх дыялектных групаў летувіскай мовы — аўкштайцкая. Афіцыйна лічыцца гістарычным цэнтрам Летувіскай дзяржавы.

Аўкштота — назва памежнай тэрыторыі ў часы змаганьня Вялікага Княства Літоўскага з крыжакамі за Жамойць, вядомая выняткова зь нямецка- і лацінамоўных крыніцаў (1323—1420 гады). Знаходзілася на поўнач ад ракі Вяльлі, паабапал ракі Сьвятой і ахоплівала Вількамір, Уцяну, Таўрагіны, Больнікі, Маляты, Дубінкі, Гедройцы, Немянчын, Кернаў, Шашолы, Пабойск, Рогава, Кейданы, Шаты, Жэймы, Кульву, Ворлаву і Коўну[4]. Не атаясамлівалася з уласна Літвой[5] (суадносіцца з пазьнейшым харонімам XVI ст. «Завялейская Літва»[6]).

Назва

Назва «Аўкштота» магла ўтварыцца ад мясцовых насельнікаў балтыйскага паходжаньня (магчыма, ад латышоў, якія разглядалі жамойцкую тэрыторыю ніжэйшай у параўнаньні да сваёй[7]) або, паводле вялікага князя Вітаўта, яе так называлі жамойты[4].

Назва тлумачыцца разьмяшчэньнеам на ўзвышшы адносна Жамойці — ад летувіскага слова aukštas, якое азначае 'высокі'.

На думку гісторыка Вячаслава Насевіча, назву «Аўкштота», магчыма, утварылі штучна — паводле аналёгіі з агучанай Вітаўтам у палітычных мэтах этымалёгіі назвы Жамойці, каб падмацаваць правы вялікіх князёў літоўскіх на Жамойць[8].

У гістарычных крыніцах

Назва «Аўкштота» сустракаецца ў некалькіх лацінамоўных і нямецкамоўных хроніках і афіцыйных дакумэнтах, тым часам няма ніводнага ўпаміна пра яе ў дакумэнтах Вялікага Княства Літоўскага афіцыйнай беларускай мовай, у літоўскіх (беларускіх) летапісах, у апісаньнях Літвы замежнымі падарожнікамі і візытантамі двара вялікіх князёў у Вільні, у афіцыйным ліставаньні з Ватыканам. Усё гэта сьведчыць пра тое, што Аўкштота, з усяго відаць, азначала невялікую памежную паласу (усходнюю частку Жамойці), якая ня мела вялікага значэньня[9].

Рускія летапісы, якія ведаюць назву «Літва» зь сярэдзіны XI ст. і падрабязна апісваюць дачыненьні Русі з суседнімі (у тым ліку балтыйскімі) плямёнамі, не ўпамінаюць Аўкштоту. Галіцка-Валынскі летапіс, які лічыцца адной з найважнейшых крыніцаў з гісторыі ліцьвінаў, жамойтаў, яцьвягаў і прусаў у XIII ст. і генэзы Вялікага Княства Літоўскага, таксама не ўпамінае Аўкштоту. Аўтар лацінамоўнага трактату «Апісаньня земляў» (Дублінская хроніка) другой паловы XIII ст., які быў на каранацыі Міндоўга, упамінае Жамойць, Літву, Нальшчаны, Яцьвезь, але таксама не ўжывае назвы «Аўкштота».

Першы пісьмовы ўпамін пра Аўкштоту зьмяшчаецца ў мірнай дамове ад 2 кастрычніка 1323 году, складзенай Гедзімінам, каралём Літвы (ням. «Gedеminne, de koning van Lethowen»), з магістрам Лівонскага ордэну, рыскім арцыбіскупам і месьцічамі Рыгі, а таксама з намесьнікам караля Даніі ў Эстоніі: «…з нашага боку зямля Аўкштота і Жамойць, Пскоў і ўсе [землі] русаў, якімі мы валодаем» (ням. «...van unser wegene dat lant to Eusteythen unde Sameyten, Plessekowe unde alle der Russen, de under uns besethen sin»[10]

Гісторык Павал Урбан зьвяртае ўвагу на тое, што ў гэтым афіцыйным дакумэнце, хоць і ўпамінаюцца землі Аўкштоты і Жамойці, але сам вялікі князь Гедзімін тытулюецца як «кароль Літвы»[11]. Увогуле, ніводны зь вялікіх князёў літоўскіх ніколі не тытуляваўся «князем Аўкштоты»[5].

У пагадненьні адзначаліся памежныя «мірныя зоны», да якіх залічвалася Жамойць і Аўкштота, Пскоўская зямля ды іншыя «землі русаў», падпарадкаваныя Гедзіміну[12]. З гэтага вынікае, што Аўкштота не атаясамлівалася з уласна Літвой і была адной зь «мірных зонаў», прылеглых да межаў Лівонскага ордэну[5].

  • 1320-я гады (пра падзеі 1294—1300 гадоў) — Хроніка Прускай зямлі: «У той час Людвік фон Лібэнцэль быў комтурам Рагніта, які з сваімі братамі і зброяносцамі правёў шмат слаўных войнаў супраць ліцьвінаў. Шматразова ён меў вайну на караблях, адну ў Аўкштоце [Аўштэхіі], зямлі караля Літвы, у якой спаліў сяло, званае Рамэны, якое паводле іх веры было сьвятым, схапіўшы ўсіх і забіўшы»[13][a]
  • 1324—1331 гады — паведамленьне комтура Рагніта комтуру Кёнігзбэргу пра заяву літоўскага ўцекача (на момант публікацыі ў 1873 годзе захавалася часткова): «кароль Аўкштоты» (лац. «rex de Owsteiten»)[15]
  • 1327—1329 гады — дакумэнт Рагніцкага комтурства: «…тры рабы-ўцекачы з Аўкштоты… якія сьцьвярджалі, што жылі каля Горадні» (лац. «...tres servos fugitivos de Owehsteten... qui eciam asserunt omnes de Owehsteten circa Garten domi esse»)[16]
  • 1337 год, 12 сьнежня — була імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Людвіка Баварскага: «…землі няверных, ворагаў Хрыста, ліцьвінаў, а менавіта Аўкштоту, Жамойць, Каршовію, Русь ды іншыя землі, якія належаць да гэтых краёў…» (лац. «...terram infidelium Litwinorum Crucis christi inimicorum, videlicet Ochsteten Samayten Karsow Ruzen ceterasque partes prenominatis terris adiacentibus cum omnibus suis pertinenciis et partibu...»)[17]
  • 1338 год — Хроніка рыцараў Тэўтонскага ордэну: «кароль Аўкштоты і Жамойці» (ням. «Die coninck van Ansteiden ende van Sameyten»)[18]

Як паказвае Павал Урбан, невядомы аўтар хронікі недакладна датаваў падзеі, сьцьвярджаючы пра складаньне па 1342 годзе мірнага пагадненьня паміж магістрам Лівонскага ордэну Эвэргардам з Мунгайму (памёр у 1340 годзе) і «каралём Аўкштоты і Жамойці». Напраўду справа тычылася гандлёвага пагадненьня 1338 году, аформленага з «магістрам Лівоніі» ад імя «Гедзіміна, караля Літвы», таму прыведзены тытул — з усяго відаць, памылка аўтара[19].

  • 1348 год — Віганд Марбурскі: «...на зямлю Літвы, а менавіта ў Аўкштоту...» (ням. «...in das Land Litten, nemlich in Auchstetter...»[20]
  • перад 1357 годам — Герман Вартбэрг: «У гэтым часе ліцьвіны мясьцінаў Стрыпейкі, Упіта, Вайсьвільцы, Аўкштота [Аўштайта] хацелі перасяліцца ў Літву; што не дазволіў ім зьдзейсьніць магістар» (лац. «Hoc tempore Letwini de Stripeyke, Opythen, Mezevilte, de Austeyten volebant se a Lethowia transferre; sed refutati per magistrum»)[21]

Як зазначае Павал Урбан, калі б Аўкштота ў тым часе дзяржаўна атаясамлівалася з уласна Літвой, то «ліцьвіны з Аўкштоты» ня мелі б патрэбы з «Аўкштоты-Літвы» зноў перасяліцца ў Літву[4]

  • 1367 год — Герман Вартбэрг: вышэйшы маршалак Тэўтонскага ордэну Генінг Шындэкопф «у вышэйшай зямлі Літвы… спустошыў і спапяліў мясцовасьці Шаты, Ворлава… і прыйшоў да Коўны…»[22] (лац. «in superioribus partibus Letwinorum... in ore gladiis omnes vastavitque flammis et cede regiones Sethen, Warlowe... quousque pervenitur circa Novum Kauve...»)[23]
  • 1372 год[24] — Герман Вартбэрг: «…спустошылі зямлю Высокую, Вайсьвільцы, Упіту» (лац. «...terre vastate in eo sunt Veyseke, Waysevilte, Opiten»)[25]
  • 1373 год — Герман Вартбэрг: вялікі магістар Тэўтонскага ордэну Вінрых з Кніпроду «вывеў сваіх супраць ліцьвінаў у зямлю Аўкштоту, дзе кароль Кейстут ім ня даў пераправіцца. Магістар пайшоў далей уздоўж Вяльлі, жадаючы пераправіцца. Але кароль і там ім ня даў гэтага… Так Магістр спустошыў зямлю ўздоўж Вяльлі да самога Вількаміру. Па тым павёў свае войскі ў зямлю Жамойць…»[b]
  • 1374 год — Герман Вартбэрг: вышэйшы маршалак Тэўтонскага ордэну Рудыгер з Эльнэру «быў з двума войскамі ў землях ліцьвінаў пад назваю Аўкштота [Аўштайта], моцна спусташаючы яе тры дні і тры ночы» (лац. «fuit cum duobus in terris Letwinorum nomine Austheythen, tribus diebus et noctibus potenter vastando»)[27]
  • каля 1401 году — «Дарогі ў Аўкштоту або Верхнюю Літву» (ням. «Wege nach Auxteten oder Ober-Littauen»)[28]
  • 1412 год — дакумэнт Тэўтонскага ордэну, заснаваны на апытаньнях пажылых людзей, пераважна былых служкаў ордэну, і выкарыстаны на арбітражным працэсе: «Таксама замак Вялёна прускія браты заваявалі 11 гадоў таму ад няверных і ворагаў нашай веры ліцьвінаў, якіх называлі аўкштотамі[22], а кіраўнікамі ў іх былі Сурмін, Матэйка і Гаштольд. А таксама, што памянёныя кіраўнікі, ад якіх быў адваяваны замак Вялёна, як ужо пісалася, былі ліцьвінамі, і іх род і цяпер завецца ліцьвінкамі і ліцьвінамі, і жывуць яны ў Літве, у Кульве каля Вількаміру, а не ў жамойцкай зямлі. Таксама, што і замак Вялёна, да яго заваяваньня прускімі братамі, як ужо казалі, утрымліваўся і забясьпечваўся ліцьвінамі, якіх звалі і цяпер яшчэ называюць аўкштотамі[29], а не жамойтамі»[c]

Апошні гістарычны ўпамін пра Аўкштоту зьмяшчаецца ў лісьце вялікага князя Вітаўта да імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Жыгімонта Люксэмбурскага ад 11 сакавіка 1420 году (беларускі пераклад даецца паводле Вацлава Пануцэвіча[31], які меў грунтоўную філялягічную падрыхтоўку[32]):

« Але дзеля таго, што Жамойць ёсьць зямлёй ніжэйшай да зямлі Літвы, таму яна называецца Жамойцю, што ў літоўскай [мове] тлумачыцца як ніжэйшая зямля. Жамойты ж Літву называюць Аўкштота, што ёсьць вышэйшая зямля ў адносінах да зямлі Жамойтаў[d]. »

Беларускі гісторык Аляксандар Краўцэвіч зьвяртае ўвагу на тое, што гэты ліст ёсьць дыпляматычным дакумэнтам, створаным дзеля дасягненьня канкрэтных палітычных мэтаў, і таму ня можа лічыцца сьведчаньнем незацікаўленага назіральніка. Пагатоў, у ім зьмяшчаюцца сьцьверджаньні, якія не адпавядаюць праўдзе[33] і, з усяго відаць, зьявіліся зь сьвядомай волі аўтара дакумэнта[34].

Як зазначае Вацлаў Пануцэвіч, з мэтай давесьці законныя правы на тэрыторыю Жамойдзі, уважаючы яе за складовую частку Літоўскага гаспадарства, Вітаўт скарыстаўся хітрым, але адначасна супярэчлівым довадам: Жамойцю таму называецца, бо гэта ў мове жамойцкага насельніцтва абазначае, што ў перакладзе на літоўскую мову значыць terra inferior — 'нізіну'[35]. Такім парадкам заўвага Вітаўта, што жамойты называюць Літву Аўкштотай, мае характар не навуковы, але чыста палітычны[13].

Папулярызацыя ў ХІХ — XX стагодзьдзях

Вокладка кнігі Сыманаса Даўкантаса «Звычаі старажытных летувісаў — горнікаў і жамойтаў» («Budą senowęs lёtuwiū, kalnienū ir žȧmajtiū»), 1845 г.

Да вяртаньня ва ўжытак і папулярызацыі назвы «Аўкштота» ў XIX ст. прычыніўся пруска-нямецкі гісторык Ёганэс Фогт(ru) (з 1856 году сябра-карэспандэнт Санкт-Пецярбурскай акадэміі навук), які ў другім томе сваёй «Гісторыі Прусіі» (ням. «Geschichte Preussens», 1827 год), выдадзенай гатычным шрыфтам у Кёнігзбэргу, сьцьвярджаў, што «Аўкштотай» («верхняй зямлёй»[e]) называўся ўвесь рэгіён на Нёмане на захад ад Вялёны, а жыхароў гэтага рэгіёну называлі «аўкштотамі». Ён жа выдзяляў, апроч Жамойці («ніжняй зямлі»), яшчэ і «сярэднюю зямлю»[f]. У чацьвертым томе гэтай жа працы (1830 год) Фогт апублікаваў ліст Вітаўта ад 1420 году[38].

У 1837 годзе вядомы сваімі фальсыфікатамі Тэадор Нарбут, які прыдумаў падрабязны пантэон «літоўскіх» паганскіх багоў ў рамках «ацтэцка-індыйская» рэлігіі «ліцьвінаў»[39], выдаў у Вільні другі том «Гісторыі літоўскага народа» (польск. Dzieje starożytne narodu litewskiego), дзе з спасылкай на Фогта (які «знайшоў довады гэтага ў Кёнігзбэрскім архіве») заявіў, што «Літва… падзялялася на дзьве паловы: вышэйшую, якая называлася Аўкштотай[g], у лацінскіх аўтараў Austechia, і на ніжэйшую або Жамойць»[h] і таксама зьмясьціў тэкст ліста вялікага князя Вітаўта[42] (у сваёй пазьнейшай публікацыі 1856 году «Oznaczenie granic Litwy właściwej od strony Słowiańszczyzny» Нарбут, увогуле, абвясьціў «Аўкштоту» разам з Жамойцю і дзьвюма прыдуманымі ім правінцыямі — «Няромай» і «Пялюзіяй» — «сапраўднай Літвой»[41]). Ад гэтага часу назва «Аўкштота» («Аўкштайція») пачала шырока выкарыстоўвацца ў розных публікацыях, дзе гэтым тэрмінам пазначаліся тыя альбо іншыя землі на ўсход ад Жамойці, тым часам назвай «аўкштайты» пачалі называць жыхароў адпаведных земляў. Разам з тым, яшчэ ў канцы XIX ст. адзначалася, што шырокія масы мясцовага насельніцтва ня ведаюць тэрміну «Аўкштота» і не ўжываюць яго ў штодзённыя жыцьці як геаграфічную назву[i].

Калі ў 1822 годзе Сыманас Даўкантас — адзін зь першых ідэолягаў летувіскага нацыянальнага адраджэньня — выдаў кнігу «Дзеяньні старажытных летувісаў і жамойтаў» («Darbai senųjų lietuvių ir žemaičių»), то ўжо ў 1845 годзе (па публікацыях Ёганэса Фогта і Тэадора Нарбута) ён выдаў сваё дасьледаваньне пад назвай «Звычаі старажытных летувісаў — горнікаў і жамойтаў» («Budą senowęs lёtuwiū, kalnienū ir žȧmajtiū»). Такім парадкам Даўкантас пераклаў старажытны нямецка-лацінскі тэрмін уласным летувіскім наватворам «горнікі» (ад лет. kalnas 'гара'), чым засьведчыў няведаньне тэрміну «аўкштоты» («аўкштайты»).

У ХІХ — XX стагодзьдзях, па ўзьнікненьні летувіскага нацыянальнага руху, Аўкштотай пачалі называць цэнтральную і ўсходнюю частку сучаснай Летувы, а тэрмінам «аўкштайты» — этнаграфічную групу летувісаў[44]. Пашырэньне назвы «аўкштайты» ў гэты час зьвязваюць з этнанімічнай дыфэрэнцыяцыяй паміж летувісамі і ліцьвінамі[2]. Тым часам лучнасьць гаворак «аўкштайтаў» атрымала ў лінгвістаў назву «аўкштайцкі дыялект» летувіскай мовы. Сваім парадкам тэрмінам «аўкштайты» некаторыя археолягі пачалі рэтраспэктыўна называць насельніцтва, якое стварыла археалягічныя культуры, што займаюць тэрыторыю цэнтральнай Летувы, а некаторыя навукоўцы пачалі таксама рэтраспэктыўна ўжываць датычна стваральнікаў гэтых археалягічных культураў азначэньне «група балтыйскіх плямёнаў аўкштайты»[45].

Як адзначае Вацлаў Пануцэвіч[46]:

« Адным з шырока пашыраных у сучаснай літаратуры «доказаў» на тое, быццам Жамойдзь і Літва тварылі адну непадзельную цэласьць, як тэрытарыяльную, так і этнічную, ёсьць так званая аўкштоцкая легенда, або твораны міт Аўкштоты. Сутнасьць гэтай легенды або міту заключаецца ў тым, быццам у склад Літвы, як агульнага назову, уваходзілі два плямёны з сваімі аддзельнымі тэрыторыямі: Жамойць і Аўкштота, terra inferior і terra superior »

Сымбалі

Сучасныя сымбалі летувіскага этнаграфічнага рэгіёну «Аўкштота» (сьцяг і герб) распрацавалі і зацьвердзілі ў 2006 годзе.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

     Зацьверджаная на афіцыйным узроўні тэрыторыя летувіскага этнаграфічнага рэгіёну «Аўштота»

Сучасны летувіскі этнаграфічны рэгіён «Аўкштота» знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы краіны. Буйныя месты (больш за 20 тысячаў жыхароў):

Мова

Асноўны артыкул: Летувіская мова

Паводле летувіскіх мовазнаўцаў, у этнаграфічным рэгіёне «Аўкштота» размаўляюць на аўкштоцкіх дыялектах летувіскай мовы. Прытым згодна зь іх новымі сьцьверджаньнямі, летувіская мова падзяляецца ня толькі на жамойцкі і аўкштоцкі дыялекты, але і на яшчэ два субдыялекты — судоўскі і дзукійскі, якія разам утвараюць аўкштоцкую дыялектную групу. Да аўкштоцкіх дыялектаў належаць гаворкі, на якіх засноўваецца літаратурная летувіская мова — гаворкі захаду Аўкштоты, у ваколіцах Коўны.

На думку Вацлава Пануцэвіча, аўкштоцкі дыялект — які правільней называць верхнежамойцкім — утварыўся пад уплывам беларускай мовы і славянскага насельніцтва на ўсход ад ракі Нявежы[47].

Традыцыйны строй

Адметная рыса жаночага традыцыйнага строю летувіскага этнаграфічнага рэгіёну «Аўкштота» — пераважнае выкарыстаньне белага колеру ў адзеньні. Жаночы строй складаўся з доўгай белай ільняной кашулі, некалькіх спадніц, белага фартуху з геамэтрычным арнамэнтам чырвонай ніткай уздоўж яго нізу, гарсэту, доўгага поясу, шыйных упрыгожваньняў, галаўнога ўбору й скуранога абутку. Узімку насілі шарсьцяныя ўкарочаныя або доўгія паліто. Белыя кашулі часьцей за ўсё ўпрыгожвалі простай геамэтрычнай вышыўкай чырвонай ніткай на манжэтах. Спадніцы былі ў клетку й фармаваліся з спалучэньня чатырох асноўных колераў: чырвонага, зялёнага, жоўтага й чорнага. Апраналася ня менш за 2 спадніцы, а напрыгажэйшая апраналася паверх астатніх. Гарсэты дзяліліся на два віды: першы, які ад таліі пачынаў зьбірацца ў складкі, і другі, які быў прамы. Жанчыны Аўкштоты насілі пераважна каралавыя, бурштынавыя ці шкляныя шыйныя ўпрыгожваньні. Асноўнымі сярод галаўных убораў былі наміткі, якія насіліся толькі замужнімі жанчынамі й павязваліся вельмі своеасаблівым чынам, прыкрываючы скулы й шыю, а таксама кароны й чапцы, часта ўпрыгожаныя кветкамі (маладыя дзяўчыны).

Мужчынскі строй складаўся з доўгіх вузкіх часьцей даматканых, шарсьцяных ці паўшарсьцяных нагавіцаў натуральных ці цёмных колераў, белай кашулі, камізэлькі, шэйнай хусткі, лямцавага паліто пераважна шэрага ці карычневага колеру, радзей чорнага ці цёмна-сіняга, плеценага або зьвітанага поясу яркіх колераў, фэтравага капелюша й скураных ботаў, якія падвязваліся тонкімі паяскамі[48].

Заўвагі

  1. ^ лац. «Eodem tempore frater Lodewicus de Libencele fuit commendator de Raganita, qui cum suis fratribus et armigeris multa bella gloriose gessit contra Lethowinos. Navale bellum multiplex habuit, unum versus Austechiam, terram regis Lethowie, in qua villam dictam Romene, que secundum ritus eorum sacra fuit, combussit, captis omnibus et occisis»[14]
  2. ^ лац. «...eduxit suos contra Letwinos in terram Austheithen, ubi rex Keinstut cum suo exercitu non permittens eum transire. Magister procedens ad terram Nerghe, ubi putabat se transiturum. Rex autem et ibi eum prohibuit... Vastavit igitur magister generalis terram circa usque Valkenberge. Deinde direxit suos ad terram Seymen...»[26]
  3. ^ ням. «It. das hus Willune haben di heren von Prusen angewunnen vor xl jaren von den vngeloubigen vnd vinden vnszn heligen geloubens Littowen, di genant woren Austenten, vnd di hobetlute his by namen Surmynne, Mattewike vnd Gawstad. It. das di dri negest oben bescreben hobetlute, von den das hus Willune gewunnen wart, alz vor ist gescreben, woren Littowen, vnd ir geschlechte is noch czu deser czit Littowes vnd Littowen vnd wonen in Littowen im lande czu Coluwa bi Wilkenberg vnd nicht im lande czu Samayten. It. das hus Willune, e das is von den heren von Prusen gewunen wart, alz in dem andren negesten obengescreben artikel ist vsgesprochen, wart is gespiset vnd gehalden von den Litiowen, di Awstayten genant woren vnd noch heysen vnd nicht von den Samayten»[30]
  4. ^ Варыянт перакладу паводле Паўла Урбана: «Але дзеля таго, што зямля Жамойтаў ёсьць зямля ніжэйшая ў параўнаньні зь зямлёй Літвы, дык называецца Жамойцю, што ў літоўскай мове перакладаецца як зямля ніжэйшая. Жамойты, папраўдзе, Літву называюць Аўкштотай, што значыць зямля вышэйшая ў параўнаньні зь зямлёй Жамойтаў».
  5. ^ Падобную этымалёгію гэтай назвы (Angsztyta 'высокае месца') сьцьвердзіў у 1820 годзе пруска-летувіскі пастар Людвік Рэза(ru), камэнтуючы ўжытую Мацеем Стрыйкоўскім форму Austechiam пры цытаваньні вытрымкі з Хронікі Прускай зямлі пра падзеі 1294—1300 гадоў (лац. «...Austechiam quae hodiernis diebus Angsztyta locus allus vocatur»[36])
  6. ^ ням. «Eigentlich hieß das ganze Gebiet von Welun (Wiliona) an der Memel östlich hin das Land Austeten oder Austetten, wie denn auch die Bewohner „die Austeten“ genannt wurden. <...> dieses Gebiet Austeten das s. g. Oberland von Samaiten, superiores partes; die Gegenden von Welun an bis Widuckeln, Rossiene und Erogel nannte man das Mittelland, mediae partes und die Gebiete von Medeniken, Wangen u. s. w. das Niederland, partes inferiores»[37]
  7. ^ Тут Нарбут ужыў невытлумачальную зь летувіскай мовы памылковую форму Auxstole[40], якую як асноўную форму назвы (на яго думку) паўтарыў на наступнай старонцы. Гэтую ж памылковую форму ён паўтарыў у сваёй публікацыі «Oznaczenie granic Litwy właściwej od strony Słowiańszczyzny» (1856 год)[41]
  8. ^ польск. «Litwa... dzieliła się na dwie połowy: wyższą, nazywaną Auxstole, w autorach łacińskich Austechia i na niższą czyli Žomajten»
  9. ^ польск. «Aukstote, Auxstote... Nazwa ta, dziś przes Litwinów nie używana»[43]

Крыніцы

  1. ^ Пазднякоў В. Аўкштайція // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 266.
  2. ^ а б Чаквін І. Аўкштайты // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1989. С. 41.
  3. ^ Рэкамэндацыі Рады аховы этнічнае культуры Летувы № 1 аб усталяваньні межаў этнаграфічных рэгіёнаў ад 17 верасьня 2003 году.
  4. ^ а б в Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 37.
  5. ^ а б в Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 105.
  6. ^ Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — Менск, 1998. С. 153—157.
  7. ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 280.
  8. ^ Насевiч В. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага. — Менск: 1993. С. 20.
  9. ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 290.
  10. ^ Пашуто В. Т. Русь. Прибалтика. Папство. — М., 2011. С. 516.
  11. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 33—34.
  12. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 104.
  13. ^ а б Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 287.
  14. ^ Scriptores rerum Prussicarum. 1. Band. — Leipzig, 1861. S. 159.
  15. ^ Altpreußische Monatsschrift. 10. Band. — Königsberg, 1873. S. 81.
  16. ^ Preussisches Urkundenbuch. — Königsberg, 1962. S. 447.
  17. ^ Codex diplomaticus Lithuaniae. — Vratislavieae, 1845. S. 45.
  18. ^ Veteris aevi analecta. T. X. — Lugdunum Batavorum, 1710. P. 223.
  19. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 35—36.
  20. ^ Codex Diplomaticus Prussicus. 3. Band. — Königsberg, 1848. S. 80.
  21. ^ Hermanni de Wartberge Chronicon livoniae. — Leipzig, 1863. S. 70.
  22. ^ а б Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 34.
  23. ^ Hermanni de Wartberge Chronicon livoniae. — Leipzig, 1863. S. 80.
  24. ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 287—288.
  25. ^ Hermanni de Wartberge Chronicon livoniae. — Leipzig, 1863. S. 93.
  26. ^ Hermanni de Wartberge Chronicon livoniae. — Leipzig, 1863. S. 96.
  27. ^ Hermanni de Wartberge Chronicon livoniae. — Leipzig, 1863. S. 96.
  28. ^ Scriptores rerum Prussicarum. 2. Band. — Leipzig, 1863. P. 688.
  29. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 35.
  30. ^ Scriptores rerum Prussicarum. 2. Band. — Leipzig, 1863. P. 711.
  31. ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 280, 287.
  32. ^ Жлутка А. Пра Вацлава Пануцэвіча // Наша Вера. № 2, 1998.
  33. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 22—27.
  34. ^ Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — Менск, 1998. С. 143.
  35. ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 281, 287.
  36. ^ De religionis Christianae in Lithuanorum gente primordiis. — Regiomonti, 1820. P. 4.
  37. ^ Voigt J. Geschichte Preussens. 1. Band — Königsberg, 1827. S. 62.
  38. ^ Voigt J. Geschichte Preussens. 4. Band — Königsberg, 1830. S. 11.
  39. ^ Астравец С. З «Іліядай» пад падушкай, Радыё Свабода, 26 лістапада 2014 г.
  40. ^ Rozprawy Wydziału Filologicznego. T. 1. — Kraków, 1874. S. 368.
  41. ^ а б Внуковіч Ю. Вынаходніцтва этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі і Літвы: параўнальная характарыстыка // Вестник Полоцкого государственного университета. № 1, 2021. С. 38.
  42. ^ Dzieje starożytne narodu litewskiego. T. 2. — Wilno, 1837. S. 387—388.
  43. ^ Wielka encyklopedya powszechna ilustrowana. T. 5—6. — Warszawa, 1891. S. 450.
  44. ^ Насевіч В. Аўкштайція // БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. С. 86.
  45. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. С. 86.
  46. ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 279.
  47. ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 289.
  48. ^ Jurkuvienė T. Lietuvių tautinis kostiumas.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі