Ільля Гурскі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дапаўненьне спасылка
Метка: рэдактар вікітэксту-2017
выпраўленьне спасылкі
Метка: рэдактар вікітэксту-2017
Радок 21: Радок 21:
| Подпіс =
| Подпіс =
| Апісаньне подпісу =
| Апісаньне подпісу =
| Палічка = http://knihi.com/Ilja_Hurski/
| Палічка = https://knihi.com/Illa_Hurski
| Сайт =
| Сайт =
}}
}}

Вэрсія ад 02:26, 22 студзеня 2022

Ільля Гурскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 26 красавіка 1899
в. Замосьце, Узьдзенскі раён
Памёр 11 жніўня 1972
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Значныя творы «У агні», «Вецер стагоддзя», «Чужы хлеб»
Прэміі Заслужаны дзяяч культуры БССР
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com

Ільля Гурскі (26 красавіка 1899 — 11 жніўня 1972) — беларускі драматург, пісьменьнік, заслужаны дзяяч культуры БССР (1969). Выкарыстоўваў псэўданімы: Бушма Л.; Бушма Лявон; Данілавіч І.

Жыцьцяпіс

Ільля Гурскі нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Замосьце Ўзьдзенскага раёну. Працаваў на Абухаўскім заводзе ў Петраградзе. Удзельнік Грамадзянскай вайны ў Расеі (1917—1923). 3 1924 году ў Галоўнай управе ў справах літаратуры й выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР), у Галоўрэперткоме Наркамата асьветы, інсьпектрам Галоўмастацтва Наркамасветы. Скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне БДУ ў 1932 годзе, потым асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры. У 1935—1941 — рэдактар газэты «Літаратура і мастацтва». У гады Вялікай Айчыннай вайны з 22 чэрвеня 1941 г. па лістапад 1942 г. служыў у Чырвонай Арміі. Затым разам з групай беларускіх пісьменьнікаў быў дэмабілізаваны. Рэдактар газэты «За свабодную Беларусь» і сатырычнага лістка «Партызанская дубінка». Пасьля вайны ў 1944–1960 гг. узначальваў часопіс «Беларусь». Памёр у 1972 годзе.

Творчасьць

Аўтар п'есаў, апавяданьняў, аповесьцей і раманаў: «У агні», «Вецер стагоддзя», «Чужы хлеб» і інш. Перакладаў на беларускую мову М. Горкага, А. Чэхава, М. Твэна.

Ушанаваньне памяці

Імем Ільлі Гурскага названая вуліца ў Менску. Працягласьць вуліцы 1005 мэтраў – ад вуліцы Панамарэнка.(53°53′35.67″ пн. ш. 27°29′03.92″ у. д. / 53.8932417° пн. ш. 27.4844222° у. д. / 53.8932417; 27.4844222) На доме, дзе жыў устаноўлена мэмарыяльная дошка. Імя пісьменьніка прысвоена Магільнянскай сярэдняй школе Ўзьдзенскага раёну. У 1973 годзе на магіле пастаўлены помнік — скульптурны партрэт пісьменьніка (бюст).[1][2]

Сямья

  • Жонка — Марыя Якаўлеўна Гурская ў вайну з сынам Леанідам знаходзілася ў канцлягеры.[3]
  • Сын — Леанід Гурскі, (нар. 1936) — доктар тэхнічных навук. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984).[4]
  • Унук — Гурскі, Аляксандр Леанідавіч (нар. 1961) — доктар фізыка-матэматычных навук (2000).[5]

Кнігапіс

Крыніцы

  1. ^ Меморыяльная дошка Гурскаму Ільі Данілавічу. №168. / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў(гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1988. — Т. Мінск. — С. 135.
  2. ^ Шчарбатаў, А. Г. Усходнія могілкі (Маскоўская шаша). №558. Магіла Гурскага, Ільі Даніловіча. / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў(гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1988. — Т. Мінск. — С. 272.
  3. ^ «...Мы будзем шчаслівы ўбачыць адноўленай нашу краіну». (З перапіскі Якуба Коласа і Янкі Маўра ў 1941 — 1943 гг.) // Беларускi археаграфiчны штогоднiк : часопіс. — 2002. — № 3. — С. 201, 203, 204, 205.
  4. ^ Гурскі, Леанід Ільіч. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0 — С. 538.
  5. ^ Паўправадніковыя лазеры рэкамбінацыя (фізіка, хімія). Паўправаднікі, актыўныя асяроддзі. 2000

Літаратура

Вонкавыя спасылкі