Сьпірыдон Собаль: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне літаратура, ушанаваньне памяці
Метка: рэдактар вікітэксту-2017
дапаўненьне літаратура
Метка: рэдактар вікітэксту-2017
Радок 72: Радок 72:
* Кніга Беларусі. 1517—1917: зводны каталог / Нацыянальная бібліятэка Беларусі; складальнікі каталога : [[Георгі Галенчанка|Галенчанка Г. Я.]] (д.г.н.), Непарожная Т. В. , Радзевіч Т. К. ; складальнікі электроннага выдання : Г. У. Кірэева, [[Алесь Суша|А. А. Суша]], К. В. Языковіч. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2006. — 1 электронны аптычны дыск (CD-ROM).
* Кніга Беларусі. 1517—1917: зводны каталог / Нацыянальная бібліятэка Беларусі; складальнікі каталога : [[Георгі Галенчанка|Галенчанка Г. Я.]] (д.г.н.), Непарожная Т. В. , Радзевіч Т. К. ; складальнікі электроннага выдання : Г. У. Кірэева, [[Алесь Суша|А. А. Суша]], К. В. Языковіч. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2006. — 1 электронны аптычны дыск (CD-ROM).
* {{Кніга|аўтар = |частка = |загаловак = Антология педагогической мысли Белорусской ССР |арыгінал = |спасылка = |адказны = составители: Э. К. Дорошевич, М. С. Мятельский, П. С. Солнцев |выданьне = |месца =[[Масква|Москва]] |выдавецтва = Педагогика |год = 1986 |том = |старонкі = 115—122 |старонак = 460 |сэрыя = |isbn = |наклад = 11000}}
* {{Кніга|аўтар = |частка = |загаловак = Антология педагогической мысли Белорусской ССР |арыгінал = |спасылка = |адказны = составители: Э. К. Дорошевич, М. С. Мятельский, П. С. Солнцев |выданьне = |месца =[[Масква|Москва]] |выдавецтва = Педагогика |год = 1986 |том = |старонкі = 115—122 |старонак = 460 |сэрыя = |isbn = |наклад = 11000}}
* {{Артыкул| аўтар = Исаевич, Ярослав Дмитриевич. | загаловак = Новыя материалы об украинских и белоруских книгопечатниках первой половины XVII в. | арыгінал = | спасылка = | мова = | адказны = | аўтар выданьня = | выданьне = Книга. Исследования и материалы | тып = | месца =[[Масква|Москва]] | выдавецтва = Книга | год = 1977 | выпуск = | том = Сборник 34| нумар = | старонкі = 149—154 | isbn = | issn = }}
* Зернова А. С. Белорус, печатник С. Соболь // Книга: Исслед. и материалы. 1965. Сб. 10;
* {{Кніга|аўтар = Исаевич, Ярослав Дмитриевич. |частка = |загаловак = Преемники первопечатника |арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = [[Масква|Москва]] |выдавецтва = Книга |год = 1981 |том = |старонкі = |старонак = 191 |сэрыя = |isbn = |наклад = }}
* Исаевич Я. Д. Преемники первопечатника. М., 1981;
* {{Артыкул| аўтар = Зернова, Антонина Сергеевна. | загаловак = Белорусский печатник Спиридон Соболь. | арыгінал = | спасылка = | мова = | адказны = | аўтар выданьня = | выданьне = Книга. Исследования и материалы | тып = | месца = [[Масква|Москва]] | выдавецтва = Книга | год = 1965 | выпуск = | том = Сборник 10| нумар = | старонкі = 126—145 | isbn = | issn = }}
* Мацюк О. Я. Новые документы о типографе С. Соболе // Фёдоровские чтения, 1973. М., 1976.
* {{Кніга|аўтар = |частка = |загаловак = Каталог белоруских изданий кирилического шрифта XVI—XVIII вв. |арыгінал = |спасылка = |адказны = составил Лукьяненка В. И. |выданьне = |месца =[[Санкт-Пецярбург|Ленинград]] |выдавецтва = Гос. публ. б-ка им. М. Е. Салтыкова-Щедрина |год = 1975 |том = Вып. 2. (1601—1654 г.) |старонкі = |старонак = 266 |сэрыя = |isbn = |наклад = }}
* Русское книгопечатание до 1917 года : 400 лет Русского книгопечатания, отв. ред А.А. Спиридонов, М., 1964.
* {{Артыкул| аўтар =Киреева, Галина Владимировна. | загаловак = Издания Спиридона Соболя в книжных собраниях Беларуси. | спасылка = | мова = | аўтар выданьня = рэдкал.: Бяспалая М. А. (адказ. рэд.) і інш. ; склад.: Дзем'яновіч Т. А., Доўнар Л. І., Самайлюк Т. А. | выданьне = Беларуская кніга ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры | тып = зборнік навуковых артыкулаў. | месца =[[Менск|Мінск]] | выдавецтва =[[БДУКМ]] | год =2006 | том = Частка 1| старонкі = 109—114 | isbn = 985-6798-13-2 | issn = }}
* {{Артыкул| аўтар = Мацюк, Орест Ярославович. | загаловак = Новые документы о типографе Спиридоне Соболе. | арыгінал = | спасылка = | мова = | адказны = | аўтар выданьня = | выданьне = Федоровские чтения. 1973 | тып = | месца = [[Масква|Москва]] | выдавецтва = Наука | год = 1976 | выпуск = | том = | нумар = | старонкі = | isbn = | issn = }}


{{Пісьменьнікі й паэты Беларусі}}
{{Пісьменьнікі й паэты Беларусі}}

Вэрсія ад 02:22, 12 студзеня 2022

Сьпірыдон Собаль
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Сьпірыдон Міронавіч Собаль
Нарадзіўся невядома,
Магілёў, ВКЛ
Памёр 1645(1645)
невядома
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці друкар, асьветнік, літаратар
Значныя творы Куцеінскі «Буквар»

Сьпірыдо́н Міро́навіч Со́баль (у манастве — Сільвэстар; ?, Магілёў — 1645, ?) — беларускі друкар, асьветнік і літаратар. Заснаваная ім у 1630 годзе ў Куцеінская друкарня пад Воршай, стала цэнтрам беларускага кірылічнага кнігадрукаваньня.

Біяграфія

Сьпірыдон Собаль нарадзіўся ў Магілёве ў сям’і магілёўскага бурмістра Б. І. Собаля. Верагодна, адукацыю Собаль атрымаў у Кіева-Магілянскай акадэміі, зь якой у далейшым падтрымліваў шчыльныя стасункі. Ён валодаў грэцкай і лацінскай мовамі. 3 пачатку XVII стагодзьдзя настаўнік, пасьля рэктар Магілёўскай брацкай школы. 3 1624 году выкладаў у Кіеўскай брацкай школе й Кіева-Магілянскай акадэміі. У пэрыяд 1626—1628 узначальваў Кіеўскую брацкую школу.

У 1628—1630 друкаваў кнігі ў доме мітрапаліта Іова Барэцкага, які знаходзіўся каля Васкрасенскай царквы на Падоле ў Кіеве. Відавочна, што тут ён працаваў толькі да сьмерці свайго пакравіцеля ў 1631 годзе. Далейшае друкаваньне кніг пры манаполіі лаўры, пры такім уплывовым і энэргічным архімандрыце, якім быў Пятро Магіла, стала немагчымым, і Собаль прыняў запрашэньне беларускага фэадала Багдана Статкевіча перайсьці на працу да яго, у Беларусь.

Собаль пераяжджае ў Беларусь. З 1630 году пры дапамозе Статкевіча ў маёнтках Куцейна пад Воршай і пазьней у Буйнічах пад Магілёвам (каля 1635), Собаль прымае ўдзел у заснаваньні друкарняў, у якіх працявае сваю дзейнасьць.

«…Котвицы — теж веры статечнои знаком,
Як кгды окрут на ветры умоцнен троигаком,
А крест — церкви похвала, крест — верным оброна,
И тот есть Стеткевичов клейнот и корона.
Прето ж их слава в небо, як стрела, взносити
И на веки ся будет в людех голосити.»

«На герб их милостей панов Стеткевичов».[1]

.У 1636 годзе ён пераяжджае ў Магілёў. Пры яго актыўным удзеле пачынае працаваць друкарня Магілёўскага праваслаўнага брацтва, дзедрукаваліся духоўныя і сьвецкія кнігі на старабеларускай, лацінскай і польскай мовах.

Сьпірыдон Собаль падтрымліваў цесныя сувязі з маскоўскімі, украінскімі і польскімі друкарамі. У 1637 годзе наведаў Маскву, дзе прадаў маскоўскаму друкару В. Ф. Бурцову-Пратапопаву матрыцы шрыфтоў. У 1638 і 1639 гг. Собаль зноў наведваў Маскву, прапаноўваў свае паслугі ў якасьці друкара і настаўніка.

Мэтай адной з паездак Собаля ў Масковію зьяўлялася стварэньне ў Маскве новай друкарні. Але спадзяваньні ягоныя засталіся марнымі, ён быў хатрыманы ў памежнай Вязьме і «17 апреля в 22 день Государь указал: того Могилёвца, Спиридона Соболя из Вязьмы отпустить назад в Литву, а к Москве ево отпущать не велел, чтоб в ево ученье и в книгах смуты не было… а от нево б, Спиридона, какая ересь не объявиласа»[2]. А ў 1654 годзе, пад час захопу Воршы маскоўскімі войскамі, Куцеінская друкарня была вывезена ў Іверскі манастыр пад Ноўгарадам. У апошнія гады жыцьця быў манахам Кіева-Пячэрскай Лаўры, верагодна працаваў у лаўрскай друкарні.

Выданьні

«Апостал», 1632

Вынікам яго дваццацігадовай дзейнасьці сталі каля дваццаці выданьняў. Першым кіеўскім выданьнем С. Собаля быў зборнік легендаў і аповедаў з жыцьця манахаў пад назвай «Лимонарь, сиречь цветник» (1628). Дасканалае вывучэньне «Ліманара» Собаля паказала, што пад гэтай датай ён выпусьціў не адно, а два розныя наборам і ўпрыгожаньнямі выданьні, як зрабіў пазьней і са сваім «Актоіхам» (1629). У тытульным аркушы «Актоіха» (1628) упершыню ва ўсходнеславянскім кнігадрукаваньні прымяніў гравюру на медзі.

Акрамя таго, Собаль выдаў у Кіеве яшчэ «Минею общую» (1628), і «Апостол» (1630). Апошняе выданьне выйшла «коштом и накладом пана Богдана Статкевича, подкоморого Мстиславского». Гэта выданьне таксама мае два варыянты. Усяго Собаль выпусьціў у Кіеве сем выданьняў пад выглядам чатырох.

Акрамя кніг для царквы Собаль друкаваў буквары, кнігі для хатняй малітвы — «Молитвослов», «Часослов» (1632), кнігі маральна-павучальнага зьместу, перакладзеныя з грэцкай, — «Тестамент царя Василия греческого» і згаданы ўжо «Лимонарь». Сярод яго выданьняў таксама «Брашно духовное» (Куцейна, каля 1631), і «Букварь» («Букваръ сиречъ, начало ученіа детем начинающим чтенію извыкати») (Куцейна, 1631 і 1636). У Буйнічах выдаў «Псалтыр» (1635), у Магілёўскай брацкай друкарні — «Буквар» («Букваръ языка славеньска», 1636), «Псалтыр» (1637), «Тэстамент» (1638).[3]

Куцеінскі «Буквар»

Першае выданьне «Буквара», 1636

На сёньняшні дзень адзіны вядомы экзэмпляр першага «Буквара» Собаля захоўваецца ў Львове ў Музэі ўкраінскага мастацтва, яго з упэўненасьцю можна лічыць першым беларускім падручнікам. Сьпірыдон Собаль ня толькі надрукаваў першы «Буквар», але і ўпершыню ўвёў ва ўжытак само слова «Буквар», якое пазьней перайшло ў агульны ўжытак і канчаткова замацавалася як назва першага падручніка, па якім дзеці пачынаюць вучыцца чытаць і пісаць. Да зьяўленьня першага падручніка людзей вучылі пісаць і чытаць па кнігах Сьвятога пісаньня, для гэтых мэтаў выкарыстоўвалі «Псалтыр» ды «Часаслоў».

Куцеінскі «Буквар» утрымліваў першапачатковыя веды пра граматыку, якія давалі магчымасьць авалодаць тэхнікай пісьма і чытаньня. Апрача таго ў «Буквары» былі зьмешчаныя біблейскія тэксты і малітвы, а таксама маральна-павучальныя тэксты. Кніга мела 40 аркушаў. На тытульным лісьце ўверсе буйнымі літарамі надрукавана «БукварЪ», ніжэй меншымі літарамі «сиречъ, начало ученіа детем начинающим чтенію извыкати». Яшчэ ніжэй — выходныя зьвесткі «У Куцейне ізобразілся у тіпографіі Спірыдона Собаля. Року 1631». «Буквар» стаў шырока вядомы ва Ўкраіне, у Літве і Маскоўскай Русі. «Буквар» Сьпірыдона Собаля, як і ўсе выданьні Куцеінскай друкарні, вызначаецца і асаблівасьцямі паліграфічнага выкананьня — блізкасьцю да традыцыяў беларускага народнага мастацтва, зьнітаваных стылістычнымі прыёмамі барока.

Ушанаваньне памяці

Імем Сьпірыдона Собаля ў Магілёве названа друкарня: «Магілёская абласная ўзбуйнёная друкарня імя Сьпірыдона Собаля». На доме, які стаіць на месца колішняй брацкай друкарні павешана мэмарыяльная шыльда. У Воршы яго імем названа вуліца й у Куцейнскім Богаяўленскім манастыры ўсталявана мэмарыяльная шыльда скульптура Ігара Голубева.

Крыніцы

  1. ^ Подборка силлабической поэзии XVI—XVII веков (М. Смотрицкий, С. Соболь, И. Ужевич, И. Труцевич, А. Мужиловский, И. Половка, неизвестные авторы).
  2. ^ Русско-белорусские связи. — М., 1963. — С. 156—160
  3. ^ Галенчанка Г. Я., Непарожная Т. В., Радзевіч Т. К., Кніга Беларусі. 1517—1917. Зводны каталог.. — Мінск: «Беларуская Савецкая Энціклапедыя імя Петруся Броўкі», 1986. — С. 101 — 106, 108, 109, 112, 113, 116, 117. — 616 с. — 3500 ас.

Літаратура

  • Ботвіньнік, Марат. Собаль Спірыдон. / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. // Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі. У 6 т. : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларус. Энцыкл., 2001. — Т. 6 Пузелі—Усая. Кн. 1. — С. 374. — ISBN 5-85700-073-4.
  • Галенчанка Г. Я., Непарожная Т. В., Радзевіч Т. К., Кніга Беларусі. 1517—1917. Зводны каталог. — Мінск: «Беларуская Савецкая Энціклапедыя імя Петруся Броўкі», 1986. — С. 101 — 106, 108, 109, 112, 113, 116, 117. — 616 с. — 3500 ас..
  • Кніга Беларусі. 1517—1917: зводны каталог / Нацыянальная бібліятэка Беларусі; складальнікі каталога : Галенчанка Г. Я. (д.г.н.), Непарожная Т. В. , Радзевіч Т. К. ; складальнікі электроннага выдання : Г. У. Кірэева, А. А. Суша, К. В. Языковіч. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2006. — 1 электронны аптычны дыск (CD-ROM).
  • Антология педагогической мысли Белорусской ССР / составители: Э. К. Дорошевич, М. С. Мятельский, П. С. Солнцев. — Москва: Педагогика, 1986. — С. 115—122. — 460 с. — 11 000 ас.
  • Исаевич, Ярослав Дмитриевич. Новыя материалы об украинских и белоруских книгопечатниках первой половины XVII в. // Книга. Исследования и материалы. — Москва: Книга, 1977. — Т. Сборник 34. — С. 149—154.
  • Исаевич, Ярослав Дмитриевич. Преемники первопечатника. — Москва: Книга, 1981. — 191 с.
  • Зернова, Антонина Сергеевна. Белорусский печатник Спиридон Соболь. // Книга. Исследования и материалы. — Москва: Книга, 1965. — Т. Сборник 10. — С. 126—145.
  • Каталог белоруских изданий кирилического шрифта XVI—XVIII вв. / составил Лукьяненка В. И.. — Ленинград: Гос. публ. б-ка им. М. Е. Салтыкова-Щедрина, 1975. — Т. Вып. 2. (1601—1654 г.). — 266 с.
  • Киреева, Галина Владимировна. Издания Спиридона Соболя в книжных собраниях Беларуси. // рэдкал.: Бяспалая М. А. (адказ. рэд.) і інш. ; склад.: Дзем'яновіч Т. А., Доўнар Л. І., Самайлюк Т. А. Беларуская кніга ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры : зборнік навуковых артыкулаў.. — Мінск: БДУКМ, 2006. — Т. Частка 1. — С. 109—114. — ISBN 985-6798-13-2.
  • Мацюк, Орест Ярославович. Новые документы о типографе Спиридоне Соболе. // Федоровские чтения. 1973. — Москва: Наука, 1976.