Сяргей Паўловіч: розьніца паміж вэрсіямі
Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) д выпраўленьне спасылак |
дапаўненьне літаратура Метка: рэдактар вікітэксту-2017 |
||
Радок 37: | Радок 37: | ||
Вялікая папулярнасьць падручнікаў С. Паўловіча і высокі ўзровень яго ведаў былі прычынай таго, што ў адной з пастаноў Варшаўскага Сынода яго асоба прапаноўваецца ў якасьці адзінага кандыдата ў камісію са спэцыялістаў-багасловаў і мовазнаўцаў па стварэньні падручнікаў Закону Божага на беларускай мове. На рэкамэндацыю Віленскае камісіі па беларускіх падручніках Закону Божага выйшла ў сьвет апрацаваная Паўловічам «Першая навука Закону Божага. Падручнік для пачатковай школы (1-У аддзелы)» ([[Варшава]], 1935) і «Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету. Падручнік для беларускіх школаў і самаадукацыі» ([[Вільня]], 1936). |
Вялікая папулярнасьць падручнікаў С. Паўловіча і высокі ўзровень яго ведаў былі прычынай таго, што ў адной з пастаноў Варшаўскага Сынода яго асоба прапаноўваецца ў якасьці адзінага кандыдата ў камісію са спэцыялістаў-багасловаў і мовазнаўцаў па стварэньні падручнікаў Закону Божага на беларускай мове. На рэкамэндацыю Віленскае камісіі па беларускіх падручніках Закону Божага выйшла ў сьвет апрацаваная Паўловічам «Першая навука Закону Божага. Падручнік для пачатковай школы (1-У аддзелы)» ([[Варшава]], 1935) і «Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету. Падручнік для беларускіх школаў і самаадукацыі» ([[Вільня]], 1936). |
||
Паводле некаторых зьвестак, у 1937 жыў у Варшаве, дзе рэдагаваў дзіцячы ілюстраваны царкоўна-культурны часопіс «[[Снапок]]», які быў дадаткам да газэты праваслаўнай мітраполіі «[[Слово (газэта)|Слово]]». У 1940 памёр ад хваробы сэрца і быў пахаваны на Эўфрасіньнеўскіх могілках у Вільні. |
Паводле некаторых зьвестак, у 1937 жыў у Варшаве, дзе рэдагаваў дзіцячы ілюстраваны царкоўна-культурны часопіс «[[Снапок]]», які быў дадаткам да газэты праваслаўнай мітраполіі «[[Слово (газэта)|Слово]]». У 1940 памёр ад хваробы сэрца і быў пахаваны на Эўфрасіньнеўскіх могілках у Вільні.<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://sppsobor.by/life/news/news-vilna/13088 | копія = | дата копіі = | загаловак = Cупрацоўніцтва з Таварыствам беларускай культуры ў Літве | фармат = | назва праекту = Прыход Петрапаўлаўскага сабору ў Менску | выдавец = | дата доступу = 28 ліпеня 2015 | accessyear = | мова = | камэнтар = }}</ref> |
||
== Бібліяграфія == |
== Бібліяграфія == |
||
Радок 69: | Радок 70: | ||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
||
⚫ | |||
* {{Літаратура/Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.}} |
* {{Літаратура/Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.}} |
||
* [[Аляксандар Вабішчэвіч]]. Паўловіч Сяргей Канстанцінавіч. // {{Літаратура/ЭГБ|5}} — С. 439. |
|||
* {{Кніга|аўтар = [[Аляксандар Горны]]. |частка = |загаловак = Сінодзік пацярпелых за веру і Царкву Хрыстовую ў Гродзенскай епархіі (XX стагоддзе). |арыгінал = |спасылка = http://usp.by/archive_bookshelf/pdf/sinodzik_patsyarpelyih_za_veru.pdf |адказны = Гродзенская эпархія, Камісія па кананізацыі |выданьне = |месца =[[Гародня|Гродна]] |выдавецтва = 978-985-99335-1-6 |год = 2014|том = |старонкі = 64, 65 |старонак = 147 |сэрыя = |isbn = 978-985-99335-1-6 |наклад = 850}} |
|||
* {{Артыкул| аўтар = [[Аляксандар Горны]]. | загаловак = Сяргей Паўловіч: пад аб'ектывам польскіх улад. | спасылка = https://www.academia.edu/35451360/%D0%A1%D1%8F%D1%80%D0%B3%D0%B5%D0%B9_%D0%9F%D0%B0%D1%9E%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%BF%D0%B0%D0%B4_%D0%B0%D0%B1%D0%B5%D0%BA%D1%82%D1%8B%D0%B2%D0%B0%D0%BC_%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%85_%D1%83%D0%BB%D0%B0%D0%B4?email_work_card=view-paper | мова = | выданьне =[[Праваслаўе (часопіс)|Праваслаўе]] | тып =часопіс | год = 2015 | том = | нумар = 21 | старонкі = 20—26 }} |
|||
⚫ | |||
* {{Артыкул| аўтар =[[Зьдзіслаў Сіцько]]. | загаловак = «Стары Паўловіч». | спасылка = https://kamunikat.org/?pubid=28486 | мова = | выданьне =[[Наша слова (1990)|Наша слова]] | тып = газэта | год = 8 ліпеня 1992| том = | нумар = 27 (83)| старонкі = 5 }} |
|||
* {{Артыкул| аўтар = Шырокава М. | загаловак = Сяргей Паўловіч як асветнік і перакладчык. Да 125-годдзя з дня нараджэння. | спасылка = | мова = | выданьне =[[Праваслаўе (часопіс)|Праваслаўе]] | тып =часопіс | год = 2000 | том = | нумар = 9 | старонкі = }} |
|||
* {{Кніга|аўтар = |частка = |загаловак = Антология педагогической мысли Белорусской ССР |арыгінал = |спасылка = |адказны = составители: Э. К. Дорошевич, М. С. Мятельский, П. С. Солнцев |выданьне = |месца =[[Масква|Москва]] |выдавецтва = Педагогика |год = 1986 |том = |старонкі = 361 |старонак = 460 |сэрыя = |isbn = |наклад = 11000}} |
|||
== Вонкавыя спасылкі == |
== Вонкавыя спасылкі == |
Вэрсія ад 00:43, 10 студзеня 2022
Сяргей Паўловіч | |
Род дзейнасьці | багаслоў, пэдагог, перакладчык, дзяяч у галіне царкоўнае асьветы |
---|---|
Дата нараджэньня | 25 верасьня 1875 |
Месца нараджэньня | Асаўцы, Кобрынскі павет, Гарадзенская губэрня |
Дата сьмерці | 16 верасьня 1940 |
Месца сьмерці | Вільня |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | публіцыст, перакладнік, пэдагог, тэоляг |
Месца працы | |
Псэўданімы | Паляшук[1] |
Сярге́й Канстанці́навіч Паўло́віч (25 верасьня 1875, в. Асаўцы, Кобрынскі павет, Гарадзенская губэрня — 16 верасьня 1940, Вільня) — багаслоў, пэдагог, перакладчык, дзяяч у галіне царкоўнае асьветы.
Раньняе жыцьцё
Скончыў Літоўскую духоўную сэмінарыю ў Вільні, пасьля вучыўся ў Кіеўскай духоўнай акадэміі. Тэмай кандыдацкай дысэртацыі абраў уніяцкі Замойскі сабор 1720 году. У 1900 скончыў акадэмію са ступеньню кандыдата багаслоўя.
Выкладаў Закон Божы ў духоўнай вучэльні. У 1904 «Гродненские епархиальные ведомости» надрукавалі дапрацаванае ім кандыдацкае сачыненьне пад назвай «Опыт истории Замойского униатского провинциального собора (1720 г.)», а потым яно выйшла асобным выданьнем у 254 старонкі.
У 1909—1912 выкладаў Закон Божы ў настаўніцкай сэмінарыі і жаночай гімназіі Рагачова (Віленская навучальная акруга). У 1913 ён быў прызначаны інспэктарам народных вучэльняў у Ваўкавыску. З пачаткам Першай сусьветнай вайны выехаў як бежанец у Калускую губэрню. Там займаў пасаду загадчыка фінансавага аддзяленьня ў аддзеле народнае адукацыі, а яго жонка Марыя Мікалаеўна працавала памочнікам бугальтара ў Калускім аддзяленьні Дзяржаўнага банку.
Нацыянальна-асьветніцкая дзейнасьць
Паўловічы вярнуліся з Расеі на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Пасьля пераезду ў Вільню Паўловіч працаваў выкладчыкам Закона Божага ў Віленскай беларускай гімназіі, а ў 1927—1928 навучальным годзе займаў пасаду дырэктара гэтае гімназіі.
Пэдагагічная й грамадзкая дзейнасьць Паўловіча была цесна зьвязаная з Таварыствам беларускае школы, некаторы час ён уваходзіў у склад кіраўніцтва гэтай культурна-асьветнай арганізацыі. Ён рэдагаваў часопісы «Летапіс Таварыства беларускае школы» (з 1936 — «Беларускі летапіс») і «Беларускі каляндар», якія выдаваліся гэтым Таварыствам. Акрамя таго, Паўловіч дапамагаў Беларускаму выдавецкаму таварыству, быў сябрам Беларускага навуковага таварыства, выступаў з рэфэратамі па гісторыі хрысьціянства на яго паседжаньнях.
16 кастрычніка 1930 і ў 1933 Паўловіч быў арыштаваны і сядзеў у турме на Лукішках.
3 канца 1920-х рэзка ўзмацнілася палянізацыя школы. Міністэрства веравызнаньняў і грамадзкае асьветы заплянавала на 1929—1930 навучальны год увядзеньне ў беларускія школы падручніка «Лемантар» Ст. Любіч-Маеўскага. Паўловіч крытычна аналізаваў яго; выкрыў шкоднасьць гэтага дапаможніка для нацыянальнае сьвядомасьці дзяцей. Прыкмечаныя Паўловічам 88 артаграфічных памылак вымусілі чыноўнікаў зьняць лемантар з карыстаньня, але ў наступным годзе «выпраўлены» падручнік усё ж такі быў уведзены ў навучальны працэс.
У 1929 у Вільні, у беларускай друкарні імя Ф. Скарыны быў выдадзены падручнік С. Паўловіча «Пішы самадзейна. Разьвіцьцё навыку самастойнага пісьма. Пасобнік для беларускае школы і самавукаў. Ч. 1: першы год навучаньня (пасьля азбукі)». У тым жа годзе выйшлі ў сьвет і «Мэтадычныя ўвагі» да пасобніка «Пішы самадзейна». Яны былі дапушчаны Міністэрствам асьветы ў настаўніцкія бібліятэкі пачатковых школ зь беларускай мовай навучаньня.
У 1936 у Вільні быў надрукаваны лемантар Паўловіча «Першыя зерняткі». Нацыянальнай абэцэдай беларусаў С. Паўловіч лічыў кірыліцу і абгрунтоўваў гэта прычынамі гісторыка-культурнага характару. Ува ўмовах паглыбленьня палянізацыі ён быў вымушаны надрукаваць другое выданьне лемантара (1937 г.) лацінкай пад назовам «Zasieŭki». Нягледзячы на гэта, тыраж быў канфіскаваны.
Рэлігійна-асьветніцкая дзейнасьць
У 1926 была надрукавана падрыхтаваная ім «Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету. Для беларускіх пачатковых школ і малодшых класаў гімназій». Сынод дазволіў увесьці гэты падручнік у навучальны працэс. Пад рэдакцыяй Паўловіча ў 1933 быў выдадзены «Праваслаўны малітваслоў» на царкоўнаславянскай і беларускай мовах, які часова быў дапушчаны да ўжываньня ў беларускіх пачатковых школах Віленскае акругі.
Вялікая папулярнасьць падручнікаў С. Паўловіча і высокі ўзровень яго ведаў былі прычынай таго, што ў адной з пастаноў Варшаўскага Сынода яго асоба прапаноўваецца ў якасьці адзінага кандыдата ў камісію са спэцыялістаў-багасловаў і мовазнаўцаў па стварэньні падручнікаў Закону Божага на беларускай мове. На рэкамэндацыю Віленскае камісіі па беларускіх падручніках Закону Божага выйшла ў сьвет апрацаваная Паўловічам «Першая навука Закону Божага. Падручнік для пачатковай школы (1-У аддзелы)» (Варшава, 1935) і «Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету. Падручнік для беларускіх школаў і самаадукацыі» (Вільня, 1936).
Паводле некаторых зьвестак, у 1937 жыў у Варшаве, дзе рэдагаваў дзіцячы ілюстраваны царкоўна-культурны часопіс «Снапок», які быў дадаткам да газэты праваслаўнай мітраполіі «Слово». У 1940 памёр ад хваробы сэрца і быў пахаваны на Эўфрасіньнеўскіх могілках у Вільні.[2]
Бібліяграфія
Падручнікі
- Свяшчэнная гісторыя Старога Завету. Для беларускіх пачатковых школ і малодшых класаў гімназій. Вільня, 1926.
- Пішы самадзейна. Развіццё навыку самастойнага пісьма. Пасобнік для беларускае школы і самавукаў. 4.1: першы год навучання (пасля азбукі). Вільня, 1929.
- Метадычныя ўвагі да пасобніка «Пішы самадзейна». Вільня, 1929.
- Першыя зерняткі. Вільня, 1936 (І-е выданне пад назвай Zasieuki, Вільня, 1937).[3][4]
- Свяшчэнная гісторыя Новага Завету. Падручнік для беларускіх школаў і самаадукацыі. Варшава, 1936.
- Першая навука Закона Божага. Вільня, 1936.
Кнігі і брашуры
- Опыт истории Замойского униатского провинциального собора (1720 г.). Гродно,1904.
- Аб арганізацыі беларускай працоўнай школы. Вільня, 1928.
- Пазашкольная асвета. Культурна-асветніцкая праца ў гуртках Таварыства беларускае школы. Вільня, 1928.
- Некалькі ўваг аб беларускім «Лемантары» Ст. Любіч-Маеўскага. Вільня, 1929 (пад псэўд. Палешук).
Артыкулы
- К открытию Рогачевской учительской семинарии // Народное образование в Виленском учебном округе, 1909, №11,0. 462—465.
- С. П. Да пытаньня аб аснаўных прынцыпах навучаньня й узгадаваньня ў пачаткавай беларускай школе. // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, сакавік. — № 1. — С. 28—32.
- С. П. Да пытаньня аб аснаўных прынцыпах навучаньня й узгадаваньня ў пачаткавай беларускай школе. // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, красавік. — № 2. — С. 20—22.
- С. П. Да пытаньня аб аснаўных прынцыпах навучаньня й узгадаваньня ў пачаткавай беларускай школе. // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, май. — № 3. — С. 33—35.
- С. П. Да пытаньня аб аснаўных прынцыпах навучаньня й узгадаваньня ў пачаткавай беларускай школе. // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, чэрвень. — № 4. — С. 34—35.
- Самаадукацыя // Беларускі летапіс, 1937, № 9 — 11 і шэраг іншых артыкулаў у «Летапісы Таварыства беларускае школы» (з 1936 г. — «Беларускі летапіс») і «Беларускім календары» (1929).
Пад рэдакцыяй С. Паўловіча выйшаў «Праваслаўны малітваслоў». Вільня, 1938; выдаваўся дзіцячы царкоўны, культурна-асьветніцкі ілюстраваны часопіс «Снапок» (Варшава, 1937), часопісы «Беларускі летапіс» і «Беларускі каляндар».
Крыніцы
- ^ https://bis.nlb.by/by/documents/130293
- ^ Cупрацоўніцтва з Таварыствам беларускай культуры ў Літве Прыход Петрапаўлаўскага сабору ў Менску Праверана 28 ліпеня 2015 г.
- ^ С. Паўловіч. «Першыя Зерняткі». // Наша воля : часопіс. — 1936, 2 траўня. — № 7 (8). — С. 4.
- ^ В. М. «Першыя Зерняткі». // Наша воля : часопіс. — 1936, 16 чэрвеня. — № 8 (9). — С. 4.
Літаратура
- Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. — Менск-Мюнхэн: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3
- Аляксандар Вабішчэвіч. Паўловіч Сяргей Канстанцінавіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9 — С. 439.
- Аляксандар Горны. Сінодзік пацярпелых за веру і Царкву Хрыстовую ў Гродзенскай епархіі (XX стагоддзе). / Гродзенская эпархія, Камісія па кананізацыі. — Гродна: 978-985-99335-1-6, 2014. — С. 64, 65. — 147 с. — 850 ас. — ISBN 978-985-99335-1-6
- Аляксандар Горны. Сяргей Паўловіч: пад аб'ектывам польскіх улад. // Праваслаўе : часопіс. — 2015. — № 21. — С. 20—26.
- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917—1967: Энцыклапедычны даведнік: У 2 т. Т. 2. — Мн:, 2007.
- Зьдзіслаў Сіцько. «Стары Паўловіч». // Наша слова : газэта. — 8 ліпеня 1992. — № 27 (83). — С. 5.
- Шырокава М. Сяргей Паўловіч як асветнік і перакладчык. Да 125-годдзя з дня нараджэння. // Праваслаўе : часопіс. — 2000. — № 9.
- Антология педагогической мысли Белорусской ССР / составители: Э. К. Дорошевич, М. С. Мятельский, П. С. Солнцев. — Москва: Педагогика, 1986. — С. 361. — 460 с. — 11 000 ас.
Вонкавыя спасылкі
- Нарадзіліся 25 верасьня
- Нарадзіліся ў 1875 годзе
- Памерлі 16 верасьня
- Памерлі ў 1940 годзе
- Пахаваныя на Сьвята-Эўфрасіньнеўскіх могілках
- Выпускнікі Віленскай духоўнай сэмінарыі
- Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі
- Нарадзіліся ў Кобрынскім раёне
- Беларускія мовазнаўцы
- Беларускія праваслаўныя дзеячы
- Перакладчыкі Бібліі на беларускую мову
- Памерлі ў Вільні