Макшанская мова: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 48 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q13343 (translate me)
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.5
Радок 27: Радок 27:
У 2002 годзе пры перапісе насельніцтва Расеі прыкладна 610 000 чалавек<ref>[http://perepis2002.ru/ct/html/TOM_14_27.htm Распространенность владения языками (кроме русского). Перапіс насельніцтва Расеі, 2002 г.]{{ref-ru}}</ref> указалі сваё валоданьне мардоўскай, макша-мардоўскай і эрзя-мардоўскай мовамі. Паводле перапісу насельніцтва Расеі 2010 году прыкладна 390 000 чалавек указалі валоданьне мардоўскай мовай, зь іх толькі 2025 чалавек указалі валоданьне макшанскай<ref>[http://gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/per-itog/tab6.xls Перапіс насельніцтва Расеі 2010 г.]</ref>.
У 2002 годзе пры перапісе насельніцтва Расеі прыкладна 610 000 чалавек<ref>[http://perepis2002.ru/ct/html/TOM_14_27.htm Распространенность владения языками (кроме русского). Перапіс насельніцтва Расеі, 2002 г.]{{ref-ru}}</ref> указалі сваё валоданьне мардоўскай, макша-мардоўскай і эрзя-мардоўскай мовамі. Паводле перапісу насельніцтва Расеі 2010 году прыкладна 390 000 чалавек указалі валоданьне мардоўскай мовай, зь іх толькі 2025 чалавек указалі валоданьне макшанскай<ref>[http://gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/per-itog/tab6.xls Перапіс насельніцтва Расеі 2010 г.]</ref>.


Улучана ў Атляс зьнікаючых моваў паводле вэрсіі [[ЮНЭСКО]]<ref>[http://unesco.org/culture/languages-atlas/index.php UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger]{{ref-en}}</ref>.
Улучана ў Атляс зьнікаючых моваў паводле вэрсіі [[ЮНЭСКО]]<ref>[https://web.archive.org/web/20120627041634/http://www.unesco.org/culture/languages-atlas/index.php UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger]{{ref-en}}</ref>.


== Агульная характарыстыка ==
== Агульная характарыстыка ==

Вэрсія ад 18:04, 25 сьнежня 2021

Макшанская мова
Мокшень кяль
Файл:Moksha latin alphabet 1930.jpg, Mokshan numbers.jpg
Ужываецца ў Расеі
Рэгіён Мардовія
Колькасьць карыстальнікаў прыкладыя адзнакі ў межах 400-500 тыс. чал.
Клясыфікацыя Уральская сям'я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў рэспубліцы Мардовія (Расея)[1]
Дапаможная мова ў
Рэгулюецца
Статус: 6b Пад пагрозай[d][2]
Пісьмо кірыліца
Коды мовы
ISO 639-1
ISO 639-2(Б) mdf
ISO 639-2(Т) mdf
ISO 639-3 mdf

Макша́нская мова — фіна-вугорская мова мардоўскае падґрупы фіна-волскае ґрупы фіна-вугорскіх моваў, на якой размаўляе фіна-вугорскі народ макша.

Распаўсюджаная на захадзе рэспублікі Мардовія, у суседніх рэґіёнах (Ніжагародзкая, Ульянаўская, Пензенская, Разанская вобласьці, рэспубліка Чувашыя), а таксама ў асобных раёнах Арэнбурскае й Тамбоўскае вобласьцяў, рэспублік Татарстан і Башкартастан, Сыбіры.

Колькасьць носьбітаў

Колькасьць носьбітаў макшанскае і эрзянскае мовы вылічыць і ўстанавіць дакладна вельмі цяжка з нагоды вузка распаўсюджанай этнічнае самасьвядомасьці сярод макшанаў і эрзянаў і традыцыйнасьці ўжываньня ў стаўленьні адначасова да двух народаў разам этноніму «мардва». Часта макшане й эрзяне ўказваюць сваю нацыянальнасьць як мардва, а сваю размоўную мову як мардоўскую (перапісы насельніцтва Расеі 2002 і 2010 гадоў).

У 2002 годзе пры перапісе насельніцтва Расеі прыкладна 610 000 чалавек[3] указалі сваё валоданьне мардоўскай, макша-мардоўскай і эрзя-мардоўскай мовамі. Паводле перапісу насельніцтва Расеі 2010 году прыкладна 390 000 чалавек указалі валоданьне мардоўскай мовай, зь іх толькі 2025 чалавек указалі валоданьне макшанскай[4].

Улучана ў Атляс зьнікаючых моваў паводле вэрсіі ЮНЭСКО[5].

Агульная характарыстыка

Пісьмовасьць

Першыя запісы на мардоўскіх мовах адносяцца да канцу 17 ст., яны былі выкананы галяндзкім вандроўнікам Нікаляасам Вітсэнам. У сярэдзіне 19 ст. у выдадзеных макшанскіх і эрзянскай ґраматыках ужываўся лацінскі альфабэт, які засноўваўся на фанэтычным прынцыпе.

У 1930 гадох на хвалі ўсесавецкае лацінізацыі быў уведзены агульны лацінскі альфабэт для макшанскае й эрзянскае моваў, які пазьней быў заменены на кірылічны.

Сучасны макшанскі альфабэт зацьверджаны ў 1927 годзе, ён поўнасьцю аналяґічны эрзянскаму. Раней ў часы Расейскае імпэрыі, а таксама пры рэформах ґрафікі пры СССР у альфабэт дадаваліся дадатковыя літары, якія пазьней былі скасаваны.

Сучасны макшанскі альфабэт

А а Б б В в Г г Д д Е е Ё ё Ж ж
З з И и Й й К к Л л М м Н н О о
П п Р р С с Т т У у Ф ф Х х Ц ц
Ч ч Ш ш Щ щ Ъ ъ Ы ы Ь ь Э э Ю ю
Я я

Дыялекты

Макшанская мова падзяляецца на 5 дыялектаў: заходні, паўднёва-ўсходні, пераходны дыялект паміж заходнім і паўднёва-ўсходнім, цэнтральны дыялект і зьмяшаныя гаворкі.

  • Заходні (зубу) дыялект — распаўсюджаны на крайнім захадзе Мардовіі, у Зубава-Палянскім і часткова ў Тарбееўскім раёнах.
  • Зьмяшаныя гаворкі — распаўсюджаныя ў раёнах цеснага кантактаваньня макшанаў з эрзянамі і сярод макшанскае меншасьці ў іншых рэґіёнах Расеі.
  • Паўднёва-ўсходні — распаўсюджаны ў цэнтральнай частцы поўдня Мардовіі.
  • Пераходны дыялект — распаўсюджаны на захад ад цэнтру рэспублікі, паміж заходнім і паўднёва-ўсходнім дыялектамі.
  • Цэнтральны дыялект — распаўсюджаны на поўначы і значнай частцы цэнтру рэспублікі.

Грамадзкае жыцьцё

Макшанская мова зьяўляецца дзяржаўнай мовай рэспублікі Мардовія нароўні з эрзянскай і расейскай мовамі. Макшанская мова мова выкладаецца ў некаторых школах Мардовіі як навучальны прадмэт зь першае да адзінаццатае клясы, таксама вядзецца навучальны працэс на мове ў некаторых школах зь 1 па 4 клясы.

На макшанскай мове выдаецца ґазэта «Мокшень правда», а таксама часопісы «Мокша» і «Якстерь тяштеня».

Спасылкі

Крыніцы