Піліпаўка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: he:הציפייה
д Катэгорыя накіда
Радок 1: Радок 1:
{{Накід}}
'''Пілі́паўка, Каля́дны пост, А́двэнт''' - зімовы [[пост]] у [[Каталіцкі касцёл|Каталіцкім касьцёле]] і ў [[праваслаўная царква|Праваслаўнай царкве]]. Папярэднічае [[Божае Нараджэньне|Раству Хрыстову]].
'''Пілі́паўка, Каля́дны пост, А́двэнт''' - зімовы [[пост]] у [[Каталіцкі касцёл|Каталіцкім касьцёле]] і ў [[праваслаўная царква|Праваслаўнай царкве]]. Папярэднічае [[Божае Нараджэньне|Раству Хрыстову]].


Радок 16: Радок 15:
Крыніца: http://catholic.by/
Крыніца: http://catholic.by/


{{Накід:Рэлігія}}
[[Катэгорыя:Праваслаўныя пасты]]
[[Катэгорыя:Праваслаўныя пасты]]
[[Катэгорыя:Каталіцкія пасты]]
[[Катэгорыя:Каталіцкія пасты]]

Вэрсія ад 12:03, 5 чэрвеня 2008

Пілі́паўка, Каля́дны пост, А́двэнт - зімовы пост у Каталіцкім касьцёле і ў Праваслаўнай царкве. Папярэднічае Раству Хрыстову.

Праваслаўная традыцыя

Піліпаўка працягваецца шэсьць тыдняў перад Ражджаством Хрыстовым - з 28 лістапада па 6 студзеня ўключна (па новым стылі). Назва Піліпаўка зьвязаная з тым, што загавіны прыпадаюць на дзень памяці апостала Піліпа.

Калядны пост усталяваны Праваслаўнай Царквой дзеля духоўнага прыгатаваньня веруючых да годнае сустрэчы сьвята Ражджаства Хрыстовага.

Да 19 сьнежня (Мікола Зімовы) харчаваньне такое ж, як і ў Пятроў пост. У пэрыяд ад 20 сьнежня да 1 студзеня рыба дазваляецца толькі па суботах і нядзелях. Ад 2 студзеня да 5 студзеня - правілы харчаваньня такія ж, як ў Вялікі Пост. У Навячэр'е Ражджаства Хрыстовага (6 студзеня) дазваляецца толькі куцьця пасьля зьяўленьня першае зоркі на небе.

Каталіцкая традыцыя

У адпаведнасьці з храналягічным падзелам, касьцёльны год распачынае Адвэнт, г.зн. пэрыяд падрыхтоўкі да перажываньня таямніцы Уцелаўленьня Божага Сына. Ён пачынаецца ў нядзелю паміж 27 лістапада і 3 сьнежня і доўжыцца да 24 сьнежня, ахопліваючы чатыры тыдні. У мінулым Адвэнт у розных мясцовых Касьцёлах меў розную працягласьць. У некаторых законах уведзены 40-дзённы Адвэнт накшталт Вялікага посту. Да сёньняшняга дня ў Касьцёле сьв. Амброзія ў Мілане Адвэнт доўжыцца не чатыры, а шэсьць тыдняў.

Гэты пэрыяд дзеліцца на дзьве часткі: дні да 16 сьнежня зьяўляюцца часам радаснага чаканьня паўторнага прыйсьця Хрыста на сканчэньне сьвету. З 17 да 24 сьнежня працягваецца падрыхтоўка да ўрачыстасьці Нараджэньня Пана, якая сьвяткуецца 25 снежня.

Крыніца: http://catholic.by/

Шаблён:Накід:Рэлігія