Кіеўскі торт: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
д выдаленая Катэгорыя:Дэсэрты; дададзеная Катэгорыя:Украінскія дэсэрты з дапамогай HotCat
 
Радок 14: Радок 14:


[[Катэгорыя:Кіеў]]
[[Катэгорыя:Кіеў]]
[[Катэгорыя:Дэсэрты]]
[[Катэгорыя:Украінскія дэсэрты]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1956 годзе]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1956 годзе]]

Цяперашняя вэрсія на 22:11, 28 лістапада 2021

Кіеўскі торт

Кі́еўскі торт — торт, рэцэптура і тэхналёгія якога была распрацаваная ў 1956 годзе на Кіеўскай кандытарскай фабрыцы імя Карла Маркса (цяпер — Кіеўская кандытарская фабрыка «Roshen»).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аднойчы кандытары забыліся пакласьці ў халадзільную камэру партыю яечнага бялку, прызначанага для бісквіту. Наступнай раніцай начальнік бісквітнага цэху К. Пятрэнка з 17-гадовай памочніцай кандытара Н. Чарнагор, каб схаваць памылку калегаў, на свой страх і рызыку пераклаў застылыя бялковыя каржы масьленым крэмам, пасыпаў ванільнай пудрай і ўпрыгожыў паверхню кветкавым арнамэнтам. Так зьявіўся папярэднік торту, які стаў візытоўкай Кіева.

Рэцэптура «Кіеўскага торту» з часам зьмянялася: у 1970-х гадах кандытары ўдасканалілі працэс падрыхтоўкі бялкова-арэхавай сумесі, затым у торт пачалі дадаваць фундук, экспэрымэнтаваць з арахісам і кеш’ю. Аднак гэтыя дарагія арэхі падвышалі сабекошт торту, таму на фабрыцы вярнуліся да фундуку.

Рэцэпт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Торт складаецца з двух паветрана-арэхавых каржоў бэзэ з праслойкамі крэму. Паверхня торту ўпрыгожаная рознымі крэмамі, бакавая паверхня абсыпаная арэхавай дробкай з фундуку. Патэнтам на гандлёвы знак, прамысловы ўзор і спосаб вырабу торту валодае кандытарская карпарацыя «Roshen».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]