Прыматы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sehrg (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Sehrg (гутаркі | унёсак)
Радок 35: Радок 35:
** інфраатрад †Adapiformes
** інфраатрад †Adapiformes
** інфраатрад [[лемурападобныя]] (Lemuriformes)
** інфраатрад [[лемурападобныя]] (Lemuriformes)
**** надсямейства Lemuroidea — сямействы: Cheirogaleidae, Daubentoniidae, Indriidae, [[лемуравыя]] (Lemuridae), Lepilemuridae
**** надсямейства Lemuroidea — сямействы: Cheirogaleidae, Daubentoniidae, Indriidae, [[лемуравыя]] (Lemuridae), [[лепілемуравыя]] Lepilemuridae
**** надсямейства Lorisoidea — сямействы: [[галагавыя]] (Galagidae), [[лорыевыя]] (Lorisidae)
**** надсямейства Lorisoidea — сямействы: [[галагавыя]] (Galagidae), [[лорыевыя]] (Lorisidae)
* падатрад суханосыя (Haplorhini)
* падатрад суханосыя (Haplorhini)

Вэрсія ад 16:41, 9 лістапада 2021

Прыматы
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаСысуны
ІнфраклясаПляцэнтарныя
НадатрадEuarchontoglires
АтрадПрыматы
Бінамінальная намэнклятура
Primates
Арэал

Прыматы (Primates, ад лац. Primas, літаральна «першыя») — атрад пляцэнтарных сысуноў, які ўключае ў сябе паўмалпаў, як то лемурападобныя, лорыпадобныя, галагавыя, даўгапяты, і малпападобных, як то малпы, чалавекападобныя малпы й сам чалавек. Прыматы паўсталі ад продкаў, якія жылі на дрэвах трапічных лясоў, бо шматлікія характарыстыкі прыматаў уяўляюць сабой прыстасаваньні да жыцьця ў гэтай складаным трохмерным асяродзьдзі. Усе, акрамя некалькіх відаў прыматаў, па меншай меры часткова жывуць на дрэвах і на сёньня.

За выключэньнем людзей, якія засяляюць ўсе кантыненты, прыматы жывуць у трапічных і субтрапічных рэгіёнах Паўночнай і Паўднёвай Амэрыцы, Афрыцы й Азіі[1]. Прыматы значна адрозьніваюцца адзін ад аднаго паводле вагі, так шчуравы лемур мадам Бэртэ важыць усяго 30 грамаў, а горная гарыла — 200 кг. Паводле выкапнёвых сьведчаньняў, прымітыўныя продкі прыматаў, магчыма, існавалі ў канцы крэйдавага пэрыяду каля 65 мільёнаў гадоў назад. Найстарэйшым зь вядомых прыматаў зьяўляецца Палеоцэн Plesiadapis, які існаваў прыкладна 55—58 мільёнаў гадоў таму[2].

Парадак прыматы дзеліцца на дзьве асноўныя групы: макраносыя і суханосыя. Макраносыя маюць характарыстыкі больш падобныя да раньніх прыматаў, і ўключаюць у сябе лемураў Мадагаскару і лорыевых. Суханосыя ўключаюць у сябе малпаў і доўгапяткападобных.

Прыматы валодаюць шырокім дыяпазонам характарыстык. Некаторыя прыматы,у ключаючы чалавекападобных малпаў і бабуінаў, зьяўляюцца ў першую чаргу наземнымі, а не драўнянымі жывёламі, але ўсе віды валодаюць прыстасаваньнямі для лажаньня на дрэвах. Мэтады перасоўваньня, якія выкарыстоўваюцца прыматамі ёсьць скокі з дрэва на дрэва, хаджэньне на двух ці чатырох канцавінах, перасоўваньне пешшу. Прыматы характарызуюцца наящнасьцю вялікага галаўнога мозгу ў адносінах да іншых сысуноў, а таксама больш шырокім выкарыстаньнем стэрэаскапічнага зроку за кошт нюху, дамінуючай сэнсорнай сыстэмы ў большасьці сысуноў. Гэтыя асаблівасьці адзначаюцца ў больш разьвітых малпаў і значна ў меншай ступені ў лоры й лемураў. Трохкаляровы зрок склаўся ў некаторых прыматаў, у большасьці зь іх таксама маецца супрацьпастаўлены палец, а некаторыя маюць хвост. Прыматы маюць больш павольныя тэмпы разьвіцьця, чым у іншых аналягічных памерам сысуноў і дасягаюць сталасьці пазьней, але маюць таксама й павялічаную працягласьць жыцьця. У залежнасьці ад віду дарослыя асобы могуць жыць у адзіноце, быць павязаны ў пары або ў групах да сотні чальцоў.

Сыстэматыка

Атрад прыматы (Primates)

Крыніцы

  1. ^ Primate. Encyclopædia Britannica Online.
  2. ^ Helen J Chatterjee, Simon Y.W. Ho , Ian Barnes & Colin Groves (2009). "Estimating the phylogeny and divergence times of primates using a supermatrix approach". BMC Evolutionary Biology 9: 259.

Вонкавыя спасылкі

Прыматысховішча мультымэдыйных матэрыялаў