Лемуравыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sehrg (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Таксанамічная інфармацыя | Назва = Лемуравыя | Выява = Lemur catta 001.jpg | Подпіс да выявы = ''Lemur catta'' — тыповы від | Царства = Жывёлы (Animalia) | Тып = Хордавыя (Chordata) | Падтып = Хрыбетныя (Vertebrata) | Надкляса = Чатырохногія (Tetrapoda) | Кляса = Сысуны...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 16:25, 9 лістапада 2021

Лемуравыя
Lemur catta — тыповы від
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадПрыматы (Primates)
ПадатрадStrepsirrhini
СямействаЛемуравыя
Бінамінальная намэнклятура
Lemuridae
Gray, 1821

Лемуравыя (Lemuridae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 5 сучасных родаў і 21 сучасны від[1]. Яны насяляюць толькі Мадагаскар і Каморскія астравы[2][3].

Члены гэтага сямейства — малыя і сярэднія прыматы. Лемуравыя маюць доўгія хвасты з густой поўсьцю, а таксама тонкія цела і канечнасьці. Шэрсьць мяккая і ваўняная. Некаторыя лемуравыя ярка афарбаваныя з кантраснымі чорнымі, белымі, карычневымі, шэрымі або рыжымі плямамі. Лыч адносна доўгі; вушы кароткія або ўмерана доўгія. Зубная формула: 0–2/2, 1/1, 3/3, 3/3 = 32–36 зубоў[3][2].

Лемуравыя — траваедныя або ўсяедныя, драўняныя і дзённыя, аднак члены групы значна адрозьніваюцца па дыеце і звычках. Некаторыя віды — сацыяльныя, іншыя звычайна адзіночныя[3][2].

Сыстэматыка

Сямейства лемуравыя (Lemuridae)

    • род Eulemur — віды E. albifrons, E. cinereiceps, E. collaris, E. coronatus, E. flavifrons, E. fulvus, E. macaco, E. mongoz, E. rubriventer, E. rufifrons, E. rufus, E. sanfordi
    • род Hapalemur — віды H. alaotrensis, H. aureus, H. griseus, H. meridionalis, H. occidentalis
    • род Lemur — від L. catta
    • род Prolemur — від P. simus
    • род Varecia — віды V. rubra, V. variegata
    • †Pachylemur — віды †P. insignis, †P. jullyi

Крыніцы

  1. ^ The Mammal Diversity Database (анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 09.11.2021 г.
  2. ^ а б в Myers, P. (2000) Lemuridae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 09.11.2021 г.
  3. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 172–175. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)