Смаленскі павет: розьніца паміж вэрсіямі
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8 |
→Гісторыя: + |
||
Радок 59: | Радок 59: | ||
У [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] (1654—1667) маскоўскія войскі захапілі Смаленшчыну. Згодна з [[Андрусаўскае замірэньне|Андрусаўскім замірэньнем]] (1667 год) тэрыторыя павету апынулася пад уладай [[Маскоўская дзяржава|Масквы]]. Аднак у Вялікім Княстве Літоўскім працягвалі існаваць намінальныя павятовыя пасады, смаленская шляхта-выгнанцы зьбіралася на павятовыя соймікі ў [[Вільня|Вільні]]. |
У [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] (1654—1667) маскоўскія войскі захапілі Смаленшчыну. Згодна з [[Андрусаўскае замірэньне|Андрусаўскім замірэньнем]] (1667 год) тэрыторыя павету апынулася пад уладай [[Маскоўская дзяржава|Масквы]]. Аднак у Вялікім Княстве Літоўскім працягвалі існаваць намінальныя павятовыя пасады, смаленская шляхта-выгнанцы зьбіралася на павятовыя соймікі ў [[Вільня|Вільні]]. |
||
Паводле дзёньніку [[Алена Скірмунт|Алены Скірмунт]], часткова апублікаванага ў 1876 годзе пад назвай «3 жыцьця [[Ліцьвіны|літвінкі]], 1827—1874»: ''«Роўлаў. Павінна быць Смаленская губэрня, адна з складных частак Вялікарасеі? О, не! Гэта наша Смаленскае ваяводзтва! Людзі такога ж самага тыпу, з той жа мовай і ўборамі. Праўда, сядзібы ў многім сталі больш брыдкія, хаця і зараз вялікія»''<ref>Залескі Б. З жыцця літвінкі: з лістоў і нататак 1823—1874. — {{Менск (Мінск)}}: Выд-ва Вiктара Хурсiка, 2009. С. 186.</ref>. |
|||
== Ураднікі == |
== Ураднікі == |
Вэрсія ад 19:11, 4 лістапада 2021
Смаленскі павет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Статус | павет[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Смаленск |
Старосты | Старосты смаленскія |
Час існаваньня | 1625—1667 |
Месцазнаходжаньне Смаленскага павету | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Смале́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — места Смаленск.
Месты: Белы, Дарагабуж, Ельня, Красны, Рослаў, Сярпейск.
Гісторыя
У 1613 годзе Вальны сойм аднавіў Смаленскае ваяводзтва ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, што вызнала Маскоўская дзяржава пры складаньні Дэвулінскага замірэньня (1618 год)[1]. У 1625 годзе ўтварыліся Старадубскі і Смаленскі паветы, у склад апошняга ўвайшлі Смаленскі, Вельскі, Дарагабускі, Рослаўскі, Сярпейскі, Невельскі, Себескі і Краснагорскі «ўезды» (колішнія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Маскоўскай дзяржавы)[2].
У 1633 годзе з Смаленскага вылучыўся Невельскі павет, скасаваны аднак у 1634 годзе. Паводле ўмоваў Палянаўскага міру (1634 год), у складзе Маскоўскай дзяржавы апынулася Сярпейская воласьць. У 1638 годзе Невельская, Себеская і Краснагорская воласьці перайшлі да Полацкага ваяводзтва.
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія войскі захапілі Смаленшчыну. Згодна з Андрусаўскім замірэньнем (1667 год) тэрыторыя павету апынулася пад уладай Масквы. Аднак у Вялікім Княстве Літоўскім працягвалі існаваць намінальныя павятовыя пасады, смаленская шляхта-выгнанцы зьбіралася на павятовыя соймікі ў Вільні.
Паводле дзёньніку Алены Скірмунт, часткова апублікаванага ў 1876 годзе пад назвай «3 жыцьця літвінкі, 1827—1874»: «Роўлаў. Павінна быць Смаленская губэрня, адна з складных частак Вялікарасеі? О, не! Гэта наша Смаленскае ваяводзтва! Людзі такога ж самага тыпу, з той жа мовай і ўборамі. Праўда, сядзібы ў многім сталі больш брыдкія, хаця і зараз вялікія»[3].
Ураднікі
- Асноўны артыкул: Старосты смаленскія
Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
Архітэктура
Драўляная
На тэрыторыі Смаленшчыны склалася даўняя традыцыя драўлянага дойлідзтва.
-
Прачысьценская царква ў Красным
-
Мікольская царква ў Зьвяровічах
-
Прадцечанская царква ва Ўсьвяцьці
-
Мікольская царква ў Ядрэвічах
-
Неідэнтыфікаваная царква каля Краснага
-
Неідэнтыфікаваная царква каля Краснага
-
Неідэнтыфікаваная царква каля Краснага
Мураваная
У XVII ст. у мураваную архітэктуру Смаленшчыны прыйшла стылістыка барока, у XVIII ст. — клясыцызму.
-
Смаленская ратуша
-
Смаленскія гарадзкія ўмацаваньні
-
Каралеўскі бастыён у Смаленску
-
Кляштар бэрнардынаў у Смаленску
-
Езуіцкі калегіюм у Смаленску
-
Прачысьценская саборная царква з элемэнтамі магілёўскага барока[5]
-
Саборная царква Ўшэсьценскага манастыра
-
Брама Аўрамава манастыра
Крыніцы
- ^ Пазднякоў В. Смаленскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 598.
- ^ Думин С. Гербы городов Смоленского воеводства Речи Посполитой // Вестник геральдиста. № 1 (4), 1991.
- ^ Залескі Б. З жыцця літвінкі: з лістоў і нататак 1823—1874. — Менск: Выд-ва Вiктара Хурсiка, 2009. С. 186.
- ^ Ширяев С. Д. Этюды по истории архитектуры Смоленска и белорусской Смоленщины. — Смоленск, 1924.
- ^ Антон Астаповіч. Падняпроўскія цэрквы — прыгажосць магілёўскага барока, planetabelarus.by
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
|