Ігар Банцэр: розьніца паміж вэрсіямі
дНяма апісаньня зьменаў |
дНяма апісаньня зьменаў |
||
Радок 3: | Радок 3: | ||
== Жыцьцяпіс == |
== Жыцьцяпіс == |
||
Зь дзяцінства жыў у [[Горадня|Горадні]]. Бацька працаваў у [[Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь|МУС]], маці |
Зь дзяцінства жыў у [[Горадня|Горадні]]. Бацька працаваў у [[Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь|МУС]], маці была выхавацелькаю у дзіцячым садку. Банцэр паступіў вучыцца ў [[Варшаўскі ўнівэрсытэт]] на накірунак «міжнародныя адносіны». Аднак празь некалькі год спыніў вучобу праз хваробу. Пасьля складанай апэрацыі ён вырашыў не аднаўляцца ва ўнівэрсытэце. Каля 10 гадоў працаваў у журналістыцы: карэспандэнтам горадзенскай незалежнай газэты «[[Пагоня (газэта, 1992)|Пагоня]]», галоўным рэдактарам польскіх часопісаў [[Magazyn Polski]] і [[Głos znad Niemna]] ў выгнаньні. Некаторы час быў прэс-сакратаром непрызнанага беларускімі ўладамі [[Саюз палякаў Беларусі|Саюза палякаў у Беларусі]]. Стварыў і ўзначальваў культурную ўстанову «Горадзенскі рок-клюб», дзе займаўся музыкай з падлеткамі і моладзьдзю. |
||
Зь 2003 году быў лідэрам і сьпеваком свайго стрыт-панк гурта «{{артыкул у іншым разьдзеле|Mister X|Mister X|pl|Mister X}}». Зь 2007 году Банцэра шматкроць затрымлівалі і саджалі на содні. |
Зь 2003 году быў лідэрам і сьпеваком свайго стрыт-панк гурта «{{артыкул у іншым разьдзеле|Mister X|Mister X|pl|Mister X}}». Зь 2007 году Банцэра шматкроць затрымлівалі і саджалі на содні. |
Вэрсія ад 23:57, 1 лістапада 2021
Ігар Банцэр | |
Дата нараджэньня | 24 лютага 1980 (44 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Занятак | журналіст, музыка |
Навуковая сфэра | журналіст |
Месца працы | |
Сайт | bancer.by |
Ігар Банцэр (24 лютага 1980, Менск) — беларускі рок-музыка з Гародні, лідэр панк-гурта «Mister X(pl)». Палітвязень рэжыму Лукашэнкі, вязень сумленьня.
Жыцьцяпіс
Зь дзяцінства жыў у Горадні. Бацька працаваў у МУС, маці была выхавацелькаю у дзіцячым садку. Банцэр паступіў вучыцца ў Варшаўскі ўнівэрсытэт на накірунак «міжнародныя адносіны». Аднак празь некалькі год спыніў вучобу праз хваробу. Пасьля складанай апэрацыі ён вырашыў не аднаўляцца ва ўнівэрсытэце. Каля 10 гадоў працаваў у журналістыцы: карэспандэнтам горадзенскай незалежнай газэты «Пагоня», галоўным рэдактарам польскіх часопісаў Magazyn Polski і Głos znad Niemna ў выгнаньні. Некаторы час быў прэс-сакратаром непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў у Беларусі. Стварыў і ўзначальваў культурную ўстанову «Горадзенскі рок-клюб», дзе займаўся музыкай з падлеткамі і моладзьдзю.
Зь 2003 году быў лідэрам і сьпеваком свайго стрыт-панк гурта «Mister X(pl)». Зь 2007 году Банцэра шматкроць затрымлівалі і саджалі на содні.
Палітычны перасьлед (з 2020)
Быў затрыманы 20 кастрычніка 2020 году за правядзеньне пэрформансу ў выглядзе танца без штаноў перад машынай міліцыі. Гэтыя дзеяньні былі кваліфікаваныя органамі сьледзтва як зьдзяйсьненьне хуліганства - ч.1 арт. 339 КК. Пры гэтым, як вынікае з паказаньняў самога абвінавачанага, сапраўднымі матывамі і мэтамі гэтага ўчынку было выказваньне пратэсту ў форму пэрформанса, які суправаджаўся частковым публічным агаленьнем (танцам у стрынгах на целе) перад машынаю з супрацоўнікамі міліцыі[1].
Да суду Банцэр утрымліваўся пад вартай. Падчас суда, які пачаўся ў сакавіку, ён абвясьціў сухую галадоўку. 15 сакавіка 2021 году сумеснаю заяваю дзевяці арганізацыяў, сярод якіх Праваабарончы цэнтар «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтар, быў прызнаны палітычным вязьнем[2]. 16 сакавіка 2021 году шэфства над палітвязьнем узяў Расмус Андрэсэн, дэпутат Эўрапейскага парлямэнту[3]. 18 сакавіка 2021 года Міжнародная амністыя клясыфікавала Банцэра вязьнем сумленьня[4].
19 сакавіка 2021 году Банцэра асудзілі на 1,5 года «хіміі». У чэрвені паехаў адбываць пакараньне на віцебскую «хімію». Яно мелася скончыцца ў лютым 2022 году, бо значную частку тэрміну гарадзенец адбыў яшчэ ў горадзенскім СІЗА. Там тэрмін ідзе хутчэй за «хімію» удвая. 29 верасьня 2021 году суд зьмяніў Банцэру пакараньне з абмежаваньня волі («хімія») на пазбаўленьне волі (калёнія агульнага рэжыму) і прызначыў яму даседжваць 1 месяц 25 дзён да вызваленьня.
Пасьля суду Банцэра адразу ўзялі пад варту і перавялі ў віцебскі СІЗА. Адтуль ён меўся ехаць у калёнію. Аднак у калёнію яго так і не перавялі. Чаму — невядома. Калі б вязень заставаўся ў СІЗА да канца тэрміну, то ён мог бы выйсьці на волю ўжо 5 лістапада[5].
Прычына вяртаньня на хімію — абскарджаньне адвакаткай Банцэра пастановы суду аб замене пакараньня на больш жорсткае. Парушэньні парадку, якія нібыта зьдзейсніў Банцэр, былі зафіксаваныя да ўвядзеньня новага заканадаўства, згода з якім Банцэра не павінны былі судзіць па артыкуле «замена пакараньня на больш жорсткае». Але чамусьці судзілі. Адвакатка заўважыла гэтую нестыкоўку й падала скаргу. Пракурор быў вымушаны апратэставаць пастанову суду.
Крыніцы
- ^ Ігар Банцэр на сайце Вясны
- ^ Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў Юліі Бодак і Ігара Банцара (бел.). Вясна (2021-03-15). Праверана 2021-08-19 г. Архіўная копія ад 2021-11-01 г.
- ^ Presseerklärung zu dem Musiker und politischen Gefangenen Igor Bancer/Ihar Bantsar (ням.). Audiolith(de) (2021-03-16). Архіўная копія ад 2021-03-16 г.
- ^ Belarus: Life of hunger-striking prisoner at risk: Ihar Bantsar (анг.). Міжнародная амністыя (2021-03-18). Праверана 2021-11-01 г. Архіўная копія ад 2021-08-09 г.
- ^ «Карцару я не перажыву, нават галадоўкі ня трэба». Што адбываецца з музыкам Банцэрам, якога чакалі на волі (бел.). Радыё Свабода (2021-11-01). Праверана 2021-11-01 г. Архіўная копія ад 2021-11-01 г.