Падляшша: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Жаролы: Жарало (рас.жерло, пол. źródło, укр. джерело) — агульнаславянскае слова, аднаго паходжаньня са словамі “жэрці” й “горла”. А паводле значэньня адпавядае расійскаму “источник”. Ян Станкевіч прапаноўваў ужываць і ў адцягненым значэньні: гістарычныя жаролы, а не гістарычныя крыніцы, гэтак больш дакладна, бо “крыніца” — рас. “родник”, “ключ”, а не “источник”.
Меткі: Скасаванае Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
д Рэдагаваньні Pan Litewski (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Renessaince
Метка: Адкат
Радок 24: Радок 24:
</gallery></center>
</gallery></center>


== Жаролы ==
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
{{Крыніцы}}



Вэрсія ад 11:30, 30 кастрычніка 2021

Герб Падляшша, 1586 г.

Падля́шша, Падля́сьсе — гістарычны рэгіён на захадзе Вялікага Княства Літоўскага, які ахопліваў Дарагічынскую, Мельніцкую і Бельскую землі.

Назву рэгіёну (вядомая з XV ст.) выводзяць ад слова «палексяне» (polexiane) — назвы аднаго зь яцьвяскіх плямёнаў, ад выразу «зямля пад ляхамі» (то бок на мяжы з Польшчаю) або «зямля пад лесам» (адсюль лацінская назва Падляшша — Subsilvania).[1]

Гісторыя

Герб Падляшша, 1720 г.

Абшар Падляшша ў раньнім сярэднявеччы быў вельмі сьціпла заселены. Ад X ст. пачаўся працэс паступовага засяленьня гэтых зямель усходнаславянскімі плямёнамі, галоўным чынам уздоўж рэк Буга, Нурца і Нарава. Заходняславянскія пасяленьні сталі зьяўляцца тут ўпершыню ад XI ст., калі мазавецкія князі празь нейкі час займалі Дарагічын.

Праз усё XIII і пачатак XIV стагодзьдзяў Падляшша было месцам тэрытарыяльнага спору паміж Каралеўствам Польскім, Вялікім Княства Літоўскім і Галіцка-Валынскім княствам. У выніку шматлікіх збройных паходаў ранейшыя пасяленьні былі зьнішчаныя. Толькі ў XIV ст. пачаліся новыя хвалі асадніцтва. Ад захаду паміж Нарвай і Бугам пасяляліся тут прадстаўнікі дробнай мазавецкай шляхты, даходзячы да лініі Самулкі — Боцькі — Дарагічын. На ўсход ад гэтае лініі разьмяшчаліся буйныя маёнткі значнай шляхты, якія былі заселеныя пераважна русінамі, што паходзілі з ваколіцаў Дарагічына і Берасьця. Такі працэс засяляньня земляў над Бугам і Нарвай працягваўся да XVII — XVIII стагодзьдзяў. На поўначы Падляшша калянізацыя адбылася значна пазьней — ваколіцы Райгараду і Гонядзя сталі засяляцца толькі на пачатку XVI ст., калі гэтыя маёмасьці былі адданыя вялікім князям Міхалу Глінскаму, а ў 1509 годзе Мікалаю Радзівілу[2].

У 20-30 гады XIV ст. Падляшша разам зь Берасьцейшчынай было канчаткова ўлучанае ў склад Вялікага Княства Літоўскага Гедымінам[3]. У 1413 годзе ўсё Падляшша ўвайшло ў склад навастворанага Троцкага ваяводзтва і знаходзілася ў яго складзе да 1513 году, калі ўтварылася асобнае Падляска-Берасьцейскае ваяводзтва з сталіцай у Дарагічыне. Па адмністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформе 1565—1566 гадоў ад ваяводзтва адлучылося Берасьцейскае ваяводзтва і Падляшша стала абхопліваць тры паветы з цэнтрамі ў Дарагічыне, Мельніку і Бельску. Згодна зь Люблінскай вуніяй Падляшша адлучалася ад Вялікага Княства Літоўскага і пераходзіла ў склад Каралеўства Польскага[4].

Галерэя

Крыніцы

  1. ^ Пазднякоў В. Падляшша // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 385
  2. ^ Laszuk A. Zaścianki i królewszczyzny. Struktura własności ziemskiej w województwie podlaskim w drugiej połowie XVII wieku. — Warszawa: Instytut Historii PAN, 1998. S. 181.
  3. ^ Грыцкевіч А. Вялікае Княства Літоўскае // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 387.
  4. ^ E. S. S. Podlasie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 411—418

Літаратура

Вонкавыя спасылкі