Іглакавыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sehrg (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Таксанамічная інфармацыя | Назва = Іглакавыя | Выява = Westafrikanisches Stachelschwein.jpg | Подпіс да выявы = ''Hystrix cristata'' — тыповы від | Царства = Жывёлы (Animalia) | Тып = Хордавыя (Chordata) | Падтып = Хрыбетныя (Vertebrata) | Надкляса = Чатырохногія (Tetrapoda) | К...'
 
(Розьніцы няма)

Цяперашняя вэрсія на 15:55, 23 кастрычніка 2021

Іглакавыя
Hystrix cristata — тыповы від
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадГрызуны (Rodentia)
ПадатрадHystricomorpha
СямействаІглакавыя
Бінамінальная намэнклятура
Hystricidae
Fischer de Waldheim, 1817
Эгіпецкі рэльеф іглака, ≈ 2500 г. да н. э.

Іглакавыя (Hystricidae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 3 сучасныя роды і 11 сучасных відаў[1]. Яны насяляюць поўдзень Эўропы (Італія, Албанія, паўночная Грэцыя [верагодна, рымляне завезлі гэтых жывёл у Еўропу]), большую частку Афрыкі, поўдзень і заход Азіі (у тым ліку Зондскія астравы). Яны могуць жыць у пустэльнях, на камяністых участках, у гарах, саванах, сярод ворных зямель, у лясах. Выкапныя рэшткі вядомыя ад міяцэну Эўропы[2][3].

Члены гэтага сямейства — сярэднія (1–2 кг) і буйныя (27 кг) павольныя грызуны, якія маюць каржакаватае цела. Даўжыня хваста не больш за 0.5 даўжыні цела і галавы. Галовы масіўныя і шырокія. Вушы звычайна невялікія, як і вочы. Канечнасьці кароткія і моцна пабудаваныя; кіпцюры кароткія. Сьпіна, бакі, частка хваста пакрытыя іголкамі або шыпамі даўжынёй да 40 см. Валасяны полаг значна адрозніваецца ад віду да віду. Зубная формула: 1/1, 0/0, 1/1, 3/3 = 20 зубоў[3][2].

Гэта наземныя і начныя жывёлы. Яны ў першую чаргу вэгетарыянцы; дадаткова ядуць мярцвячыну. Абгрызеныя косткі часта засьмечваюць зямлю вакол бярлогаў; якія можна разжоўваць за кальцый. Іглакавыя часта выкарыстоўваюць закінутыя глыбокія нары іншых жывёл; яны таксама жывуць у пячорах, расколінах, дуплавых дрэвах або глыбокіх норах, якія яны выкапалі самі. [3][2].

Сыстэматыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сямейства іглакавыя (Hystricidae)

  • род Atherurus — віды A. africanus і A macrourus
  • род Trichys — віды T fasciculata
  • род Hystrix — віды H. africaeaustralis, H. brachyura, H. crassispinis, H. cristata, H. indica, H. javanica, H. pumila, H. sumatrae, †H. paukensis, †H. primigenia, †H. refossa
  • выкапныя роды †Miohystrix, †Xenohystrix, †Sivacanthion

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ The Mammal Diversity Database (анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 23.10.2021 г.
  2. ^ а б в Myers, P. (2001) Hystricidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 23.10.2021 г.
  3. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 224. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)