Шыншылявыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sehrg (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Таксанамічная інфармацыя | Назва = Шыншылявыя | Выява = Chinchilla lanigera1.jpg | Подпіс да выявы = ''Chinchilla lanigera'' — тыповы від | Царства = Жывёлы (Animalia) | Тып = Хордавыя (Chordata) | Падтып = Хрыбетныя (Vertebrata) | Надкляса = Чатырохногія (Tetrapoda) | Кляса...'
 
(Розьніцы няма)

Цяперашняя вэрсія на 17:50, 22 кастрычніка 2021

Шыншылявыя
Chinchilla lanigera — тыповы від
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадГрызуны (Rodentia)
ПадатрадHystricomorpha
СямействаШыншылявыя
Бінамінальная намэнклятура
Chinchillidae
Bennett, 1833

Шыншылявыя (Chinchillidae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 3 сучасныя роды і 6 сучасных відаў[1]. Яны насяляюць невялікую частку Паўднёвай Амэрыкі. Сустракаюцца як на раўнінах з невялікай вышынёй над узроўнем мора, так і ў высакагор'ях Анд, да вышыні 6000 м. Выкапныя рэшткі вядомыя ад раньняга алігацэну Паўднёвай Амэрыкі[2][3].

Члены гэтага сямейства — сярэднія (500 грам) і буйныя (8 кг) грызуны з густым мяккым валасяным полагам; заднія канечнасьці добра развітыя, даўжэйшыя за пярэднія; вочы вялікія; вушы вялікія. Хвост пухнаты, ад кароткага да ≈1/3 даўжыні цела. Валасяны полаг шэрага або шэра-карычневага колеру на верхніх і больш бледнага колеру на ніжніх частках цела. Зубная формула: 1/1, 0/0, 1/1, 3/3 = 20 зубоў[3][2].

Члены гэтага сямейства каланіяльныя, жывуць групамі ад некалькіх асобін да сотняў. Яны ў першую чаргу вэгетарыянцы. Члены падямейства Chinchillinae дзённыя жывёлы, якія шукаць прытулку ў норах або расколінах скал. Члены падямейства Lagostominae жывуць на раўнінах і будуюць шырокія сыстэмы нор[3][2].

Сыстэматыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сямейства шыншылявыя (Chinchillidae)

    • род †Eoviscaccia
  • падсямейства Chinchillinae
    • род шыншыла (Chinchilla) — віды Ch. chinchilla і Ch. lanigera
    • род віскаша (Lagidium) — віды L. ahuacaense, L. viscacia, L. wolffsohni
  • падсямейства Lagostominae
    • род Lagostomus — віды L. maximus і †L. crassus
    • род †Pliolagostomus
    • род †Prolagostomus

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ The Mammal Diversity Database (анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 22.10.2021 г.
  2. ^ а б в Myers, P. (2000) Chinchillidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 22.10.2021 г.
  3. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 227. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)