Генадзь Цітовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Метка: Спасылкі на неадназначнасьці
Радок 15: Радок 15:
|Сайт =
|Сайт =
}}
}}
{{Цёзкі}}
'''Гена́дзь Іва́навіч Ціто́віч''' ({{Дата ў старым стылі|7 жніўня|1910|25 ліпеня}}, в. [[Новы Пагост]], цяпер [[Мёрскі раён]] [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]] — 21 чэрвеня 1986) — беларускі музыказнавец, этнограф і харавы дырыгент.
'''Гена́дзь Іва́навіч Ціто́віч''' ({{Дата ў старым стылі|7 жніўня|1910|25 ліпеня}}, в. [[Новы Пагост]], цяпер [[Мёрскі раён]] [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]] — 21 чэрвеня 1986) — беларускі музыказнавец, этнограф і харавы дырыгент.


Радок 37: Радок 38:
}}</ref>
}}</ref>


Вучыўся ва [[Унівэрсытэт Стэфана Баторыя|Ўнівэрсытэце Стэфана Баторыя]] (1936—1939), скончыў [[Віленская кансэрваторыя|Віленскую кансэрваторыю]] (1939). У 1939—1941 і 1945—1951 — рэдактар абласнога радыё, кансультант Дома народнай творчасьці ў [[Баранавічы|Баранавічах]]. У 1974—1975 гг. — старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру [[Акадэмія навук БССР|АН БССР]]. Стварыў у в. [[Вялікае Падлесьсе]] [[Ляхавіцкі раён|Ляхавіцкага раёну]] народны хор (1952), рэарганізаваны ў 1959 годзе ў [[Беларускі дзяржаўны ансамбль песьні і танцу]], у 1964 — у [[Дзяржаўны народны хор БССР]], якім кіраваў да 1974 году. У 1974—1975 — старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру [[АН БССР]].
Навучаўся ва [[Унівэрсытэт Стэфана Баторыя|Ўнівэрсытэце Стэфана Баторыя]] (1936—1939), скончыў [[Віленская кансэрваторыя|Віленскую кансэрваторыю]] (1939). У 1939—1941 і 1945—1951 — рэдактар абласнога радыё, кансультант Дома народнай творчасьці ў [[Баранавічы|Баранавічах]]. У 1974—1975 гг. — старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру [[Акадэмія навук БССР|АН БССР]]. Стварыў у в. [[Вялікае Падлесьсе]] [[Ляхавіцкі раён|Ляхавіцкага раёну]] народны хор (1952), рэарганізаваны ў 1959 годзе ў [[Беларускі дзяржаўны ансамбль песьні і танцу]], у 1964 — у [[Дзяржаўны народны хор БССР]], якім кіраваў да 1974 году. У 1974—1975 — старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру [[АН БССР]].


Запісаў больш за 3 тыс. беларускіх (пераважна), расейскіх, украінскіх, польскіх, баўгарскіх, летувіскіх, латыскіх народных песьняў, танцаў, інструмэнтальных найгрышаў. Зрабіў для хору шмат канцэртных апрацовак уласных запісаў. Складальнік шэрагу фальклёрных зборнікаў.
Запісаў больш за 3 тыс. беларускіх (пераважна), расейскіх, украінскіх, польскіх, баўгарскіх, летувіскіх, латыскіх народных песьняў, танцаў, інструмэнтальных найгрышаў. Зрабіў для хору шмат канцэртных апрацовак уласных запісаў. Складальнік шэрагу фальклёрных зборнікаў.

Вэрсія ад 12:29, 20 кастрычніка 2021

Генадзь Цітовіч
Нарадзіўся 25 ліпеня (7 жніўня) 1910
Памёр 20 чэрвеня 1986(1986-06-20) (75 гадоў) або 21 чэрвеня 1986(1986-06-21)[1] (75 гадоў)
Жанр этнаграфія
Прэміі Народны артыст СССР, Прэмія Ленінскага камсамолу БССР
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Цітовіч.

Гена́дзь Іва́навіч Ціто́віч (7 жніўня [ст. ст. 25 ліпеня] 1910, в. Новы Пагост, цяпер Мёрскі раён Віцебскай вобласьці — 21 чэрвеня 1986) — беларускі музыказнавец, этнограф і харавы дырыгент.

Біяграфія

Першую навуку мастацтва і культуры атрымаў у дзіцячыя гады ад Флора Манцэвіча.[2]

Навучаўся ва Ўнівэрсытэце Стэфана Баторыя (1936—1939), скончыў Віленскую кансэрваторыю (1939). У 1939—1941 і 1945—1951 — рэдактар абласнога радыё, кансультант Дома народнай творчасьці ў Баранавічах. У 1974—1975 гг. — старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН БССР. Стварыў у в. Вялікае Падлесьсе Ляхавіцкага раёну народны хор (1952), рэарганізаваны ў 1959 годзе ў Беларускі дзяржаўны ансамбль песьні і танцу, у 1964 — у Дзяржаўны народны хор БССР, якім кіраваў да 1974 году. У 1974—1975 — старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН БССР.

Запісаў больш за 3 тыс. беларускіх (пераважна), расейскіх, украінскіх, польскіх, баўгарскіх, летувіскіх, латыскіх народных песьняў, танцаў, інструмэнтальных найгрышаў. Зрабіў для хору шмат канцэртных апрацовак уласных запісаў. Складальнік шэрагу фальклёрных зборнікаў.

Тэарэтычныя працы прысьвечаныя міжславянскім і славяна-балцкім народна-песенным сувязям, гістарычнаму разьвіцьцю беларускай народнай музыкі, беларускаму народнаму шматгалосьсю, народнаму выканальніцтву, стылявому аналізу сучаснай народнай песьні, музычнаму побыту сучаснай вёскі. Зрабіў значны ўнёсак у станаўленьне і разьвіцьцё самадзейнага музычнага мастацтва Беларусі. Актыўна выступаў у пэрыядычным друку, аўтар шэрагу нізак тэле- і радыёперадачаў.

Народны артыст СССР (1968), ляўрэат прэміі Ленінскага камсамолу Беларусі (1968). Узнагароджаны 3 ордэнамі, а таксама мэдалямі.

Бібліяграфія

  • Польскія народныя песні. — Мн., 1962;
  • Анталогія беларускай народнай песні. — Мн., 1968;
  • Аб беларускім песенным фальклоры. [Выбр. нарысы]. — Мн., 1976.

Крыніцы

  1. ^ нарматыўны кантроль Бібліятэкі Кангрэсу (анг.)Library of Congress.
  2. ^ Г.И.Цитович Мой первый учитель // Люди Нарочанского края. Воспоминания участников революционной борьбы и Великой Отечественной войны. — Мн.: Беларусь, 1975. — С. 94-101. — 592 с. — 75 000 ас.

Літаратура

  • Жураўлёў Д.М. Генадзь Цітовіч. — Мн.: 1969.
  • Цітовіч Генадзь // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9.

Вонкавыя спасылкі