Міхаіл Гуцарыеў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rotondus (гутаркі | унёсак)
Rotondus (гутаркі | унёсак)
д →‎Вонкавыя спасылкі: афармленьне
Радок 27: Радок 27:
{{бібліяінфармацыя}}
{{бібліяінфармацыя}}


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Гуцарыеў Міхаіл Сафарбекавіч}}
[[Катэгорыя:Расейскія прадпрымальнікі]]
[[Катэгорыя:Расейскія прадпрымальнікі]]
[[Катэгорыя:Расейскія паэты]]
[[Катэгорыя:Расейскія паэты]]

Вэрсія ад 18:41, 22 верасьня 2021

Міхаіл Гуцарыеў
Дата нараджэньня 9 сакавіка 1958(1958-03-09) (66 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак палітык, эканаміст, паэт, бізнэсмэн, дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі, кампазытар, прадусар
Узнагароды

Міхаіл Сафарбекавіч Гуцарыеў (па-расейску: Михаил Сафарбекович Гуцериев; нар. 9 сакавіка 1958, Акмалінск, Казахская ССР, СССР) — расейскі прадпрымальнік, палітык і пясьняр, які зьяўляецца адным з галоўных прыватных інвэстараў у Беларусі й даўнім папьлечнікам Аляксандара Лукашэнкі[1].

Біяграфія

Гуцарыеў ​​вучыўся ў Маскоўскім інстытуце нафтахімічнай і газавай прамысловасьці імя І. М. Губкіна(be) і Маскоўскім інстытуце народнай гаспадаркі імя Г. Пляханава(be), а таксама і ў Санкт-Пецярбурскім ўнівэрсытэце МУС Расеі(ru) на юрыста. У 1992 годзе заснаваў расейскую фінансавую ўстанову «Бінбанк(ru)». У 1995 годзе Гуцарыеў ​​быў абраны ў Дзяржаўную думу Расеі, ў 2000 годзе быў пераабраны дэпутатам Думы. У студзені 2000 году быў абраны старшынёю расейскага ААТ «НГК „Слаўнафта“(uk)», а ў 2002 годзе заснаваў кампанію «РусНафта(uk)». Паводле амэрыканскага часопісу «Forbes», Гуцарыеў ​​– адзін з самых багатых расейцаў[2]. Таксма ён мае й кіпрскі пашпарт[1].

У ліпені 2007 году Гуцарыеў ​​публічна абвясьціў, што ўрад Расеі аказвае на яго ціск. Ён паведаміў, што прадае «РусНафту(uk)» кампаніі «Базавы элемэнт(uk)», якая належыць расейскаму прадпрымальніку Алегу Дзерыпаску(uk)[3]. Ціск быў выкліканы расейскім палітыкам Муратам Зязікавым(pl), тагачасным прэзыдэнтам Інгушэтыі, які прад’явіў да Гуцарыева непад’ёмныя фінансавыя патрабаваньні, якія той адхіліў.

Гуцарыеў ​​жыў у Вялікабрытаніі з 2008 году. Расейскі ўрад падаў хадайніцтва пра яго выдачу[4]. Вярнуўся ў Расею ў 2010 годзе, пасьля таго як усе абвінавачваньні былі зьнятыя, а крымінальныя справы закрыты.

Гуцарыеў таксама актыўна займаецца паэзіяю, піша тэксты сьпеваў. Напрыклад, разам з Шарон Вон ён напісаў лірыку для ўдзельніцы ад Малдовы ў Конкурсе песьні Эўрабачаньне-2021 Натальлі Гардзіенка[прыбраць шаблён].

Асабістае жыцьцё

Жанаты на Аксане Гуцарыевай і мае дзяцей. У жніўні 2007 году пасьля нераскрытай атакі памёр сын Гуцарыева.

Санкцыі ЭЗ, іншых краінаў

21 чэрвеня 2021 году Гуцарыеў быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу ў якасьці саўдзельніка Аляксандара Лукашэнкі[5][6]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[7]. Акрамя таго, Швайцарыя дадала Гуцарыева ў свой санкцыйны сьпіс[8][9]. 9 жніўня 2021 году Гуцарыеў быў унесены і ў санкцыйны сьпіс Вялікабрытаніі[1][10].

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ а б в Financial Sanctions Notice (анг.). Казначэйства Вялікабрытаніі(uk) (2021-08-09).
  2. ^ forbes.com
  3. ^ forbes.com:Behind Russia's 'Russneft Affair'
  4. ^ RIA Novosti:New law allows fugitive businessman Gutseriyev to return to Russia
  5. ^ EN COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION 2021/997 of 21 June 2021 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus (анг.). Афіцыйны часопіс Эўрапейскага зьвязу(uk) (2021-06-21). Праверана 2021-06-22 г.
  6. ^ Михаил Гуцериев стал жертвой режима (рас.). Коммерсантъ(uk) (2021-06-22). Праверана 2021-06-22 г.
  7. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2021-07-06). Праверана 2021-09-10 г.
  8. ^ Michael Shields; Kevin Liffey. (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus (анг.). ReutersПраверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  9. ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  10. ^ Британия ввела новый пакет санкций против белорусских властей (рас.). Rosbalt(no) (2021-08-09). Праверана 2021-08-09 г.

Вонкавыя спасылкі