Шальке-04 Гельзэнкірхэн: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Вонкавыя спасылкі: абнаўленьне зьвестак
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д абнаўленьне зьвестак
Радок 48: Радок 48:
* Уладальнік [[Кубак УЭФА|Кубка УЭФА]] — 1997
* Уладальнік [[Кубак УЭФА|Кубка УЭФА]] — 1997
* Уладальнік [[Кубак Інтэртота|Кубка Інтэртота]] — 2003, 2004
* Уладальнік [[Кубак Інтэртота|Кубка Інтэртота]] — 2003, 2004

== Склад ==
: ''Актуальны на 4 траўня 2020 году''
{{Склад}}
{{Гулец|2|{{Сьцяг ЗША}}|ПА|[[Ўэстан Макені]]||1998}}
{{Гулец|3|{{Сьцяг Гішпаніі}}|Аб|[[Хуан Міранда]]|{{Падказка|ар.|арэнда}} [[Барсэлёна (футбольны клюб)|Барсэлёна]]|2000}}
{{Гулец|4|{{Сьцяг Турэччыны}}|Аб|[[Азан Кабак]]||2000}}
{{Гулец|5|{{Сьцяг Сэрбіі}}|Аб|[[Матыя Настасіч]]||1993}}
{{Гулец|6|{{Сьцяг Гішпаніі}}|ПА|[[Амар Маскарэль]]|капітан|1993}}
{{Гулец|8|{{Сьцяг Нямеччыны}}|ПА|[[Суат Сэрдар]]||1997}}
{{Гулец|9|{{Сьцяг Бэльгіі}}|Нап|[[Бэніта Раман]]||1994}}
{{Гулец|11|{{Сьцяг Аўстрыі}}|Нап|[[Міхаэль Грэгарыч]]|{{Падказка|ар.|арэнда}} [[Аўгсбург (футбольны клюб)|Аўгсбург]]|1994}}
{{Гулец|14|{{Сьцяг Ўэйлзу}}|Нап|[[Рабі Матонда]]||2000}}
{{Гулец|15|{{Сьцяг Турэччыны}}|Нап|[[Ахмэд Кутуджу]]||2000}}
{{Гулец|16|{{Сьцяг Марока}}|ПА|[[Насім Бужэляб]]||1999}}
{{Гулец|17|{{Сьцяг Францыі}}|Аб|[[Бэнжамэн Стамбулі]]||1990}}
{{Гулец|18|{{Сьцяг Італіі}}|ПА|[[Даніель Каліджуры]]||1988}}
{{Падзел складу}}
{{Гулец|19|{{Сьцяг Аўстрыі}}|Нап|[[Гвіда Бургшталер]]||1989}}
{{Гулец|20|{{Сьцяг Ангельшчыны}}|Аб|[[Джонджа Кені]]|{{Падказка|ар.|арэнда}} [[Эвэртан Лівэрпул|Эвэртан]]|1997}}
{{Гулец|21|{{Сьцяг Францыі}}|Аб|[[Жан-Клер Тадыбо]]|{{Падказка|ар.|арэнда}} [[Барсэлёна (футбольны клюб)|Барсэлёна]]|1999}}
{{Гулец|23|{{Сьцяг Нямеччыны}}|Бр|[[Маркус Шубэрт]]||1998}}
{{Гулец|24|{{Сьцяг Нямеччыны}}|Аб|[[Бастыян Ачыпка]]||1989}}
{{Гулец|25|{{Сьцяг Марока}}|ПА|[[Амін Гарыт]]||1997}}
{{Гулец|26|{{Сьцяг Сэнэгалу}}|Аб|[[Саліф Санэ]]||1990}}
{{Гулец|28|{{Сьцяг Аўстрыі}}|ПА|[[Алясандра Шопф]]||1994}}
{{Гулец|31|{{Сьцяг Нямеччыны}}|Аб|[[Тыма Бэкер]]||1997}}
{{Гулец|33|{{Сьцяг Фінляндыі}}|Аб|[[Малік Тыяў]]||2001}}
{{Гулец|34|{{Сьцяг Аўстрыі}}|Бр|[[Міхаэль Лянгер]]||1985}}
{{Гулец|35|{{Сьцяг Нямеччыны}}|Бр|[[Аляксандар Нюбэль]]||1996}}
{{Гулец|37|{{Сьцяг Нямеччыны}}|ПА|[[Левэнт Мэрджан]]||2000}}
{{Канец складу}}


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Вэрсія ад 11:09, 12 верасьня 2021

Шальке-04
Поўная назва FC Gelsenkirchen-Schalke 04 e.V
Заснаваны 4 траўня 1904
Горад Гельзэнкірхэн, Нямеччына
Стадыён Вэлтынс-Арэна
Умяшчальнасьць: 62 271
Кіраўнік Клеменс Тэніс[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга 2
 · 2022—2023 Бундэсьліга, 17 месца (паніжэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
schalke04.de (ням.)​ (анг.)​ (кіт.)

«Шальке-04» (па-нямецку: FC Schalke 04) — нямецкі футбольны клюб з раёну Шальке ў Гельзэнкірхэне, які месьціца ў фэдэральнай зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія. Сяміразовы чэмпіён Нямеччыны, чатырохразовы ўладальнік Кубка Нямеччыны. Уладальнік Кубка УЭФА (1997). Назва раёну меркавана азначае маленькае паселішча й перакладаецца прыкладна як «паселішча вакол чэрапа» (ням. «Gegend um den Schädel»), «паселішча на чэрапападобнай мясцовасьці» (ням. «Siedlung an schädelförmiger Gegend»). Адзін з самых папулярных футбольных клюбаў у Нямеччыне. 9 жніўня 2011 году колькасьць чальцоў клюбу перасягнула адзнаку ў 100 тысячаў чалавек, і па гэтым паказчыку «Шальке-04» займае другое месца ў Нямеччыне[2][3]. Найлепшага выніку ў эўракубках клюб дамогся ў 1997 годзе, выйграўшы Кубак УЭФА. Самы закляты вораг «Шальке-04» — дортмундзкая «Барусія». Дэрбі гэтых дзьвюх камандаў называецца Рурскім дэрбі. Гельзэнкірхэнскі клюб падтрымлівае сяброўскія адносіны з клюбам «Нюрнбэрг». Талісмана клюбу клічуць Эрвін (ням. Ährwin)[4].

Гісторыя

Раньнія гады

Клюб «Шальке-04» быў заснаваны 4 траўня 1904 году. Першае імя клюбу — «Вэстфалія Шальке». Першымі клюбнымі колерамі былі чырвоны й жоўты. Заходненямецкі гульнявы зьвяз (WSV) прызнаць новы клюб адмовіўся, але да канца году ў клюбе ўжо налічвалася 16 чальцоў. 13 лютага 1912 году адбыўлася зьліцьцё «Вэстфаліі Шальке» й гімнастычнага таварыства «1877 Шальке». Таварыства ўжо зьяўлялася на той час чальцом WSV і «Вэстфалія» ўвайшла ў «1877 Шальке» на правах футбольнай сэкцыі. Загадчыкам сэкцыяй стаў Гергард Клёп. Галоўныя заўзятары «Шальке-04» таго часу галоўным чынам — шахтары. Шахта «Кансоль» дапамагла абсталяваць пляцоўку на Грэнцштрасэ. Менавіта адсюль і першая мянушка клюбу — «гарнякі» (ням. «Die Knappen»). 20 траўня 1923 году «Шальке-04» перамог у групавым турніры раённай лігі. 5 студзеня 1924 году футбалісты выйшлі з гімнастычнага грамадзтва й абралі клюбу новае імя «FC Schalke 04». Новымі клюбнымі колерамі сталі белы й сіні, таму ў клюбу зьяўвілася яшчэ адна мянушка — «кобальтавыя» (ням. «Die Königsblauen»). На працягу наступных гадоў «Шальке-04» стаў дамінуючым клюбам у Паўночным Райне — Вэстфаліі. Клюб гуляў у хуткі футбол з мноствам кароткіх пасоў. Гэтая сыстэма атрымала велізарную папулярнасьць і назву «ваўчок Шальке» (ням. «Schalker Kreisel»). У 1928 годзе «Шальке-04» атрымаў новы стадыён «Глюкаўф-Кампфбан». У тым жа годзе «Шальке-04» быў перайменаваны ў «FC Gelsenkirchen-Schalke 04». У 1929 годзе клюб упершыню перамог у чэмпіянаце Заходняй Нямеччыны.

У 1933 годзе «Шальке-04» выступаў у Гаўлізе Вэстфалія. Пэрыяд з 1934 па 1942 гады быў самым пасьпяховым у гісторыі клюбу. Клюб 10 разоў выходзіў у фінал Гаўлігі й 8 раз у фінал Кубка Нямеччыны. Першы нацыянальны тытул «Шальке-04» выйграў у 1934 годзе, абыграўшы «Нюрнбэрг». На наступны год яны абаранілі тытул. Клюб прапусьціў фінал 1936 году, аднак у 1937, 1939, 1940 і 1942 гадох клюб перамагаў у фіналах. «Кобальтавыя» таксама ўдзельнічалі ў фіналах Кубка Нямеччыны, але не карысталіся такім посьпехам. Усяго аднойчы, у 1937 годзе, клюб перамог у кубку. Таксама «Шальке» ўдзельнічаў у фіналах кубку ў 1935, 1936, 1941 і 1942 гадох.

Дасягненьні

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі