Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Pr12402 (гутаркі | унёсак)
Pr12402 (гутаркі | унёсак)
Радок 100: Радок 100:


== Мінуўшчына ==
== Мінуўшчына ==
2 верасьня 2020 году сайт Кіраўніцтва справамі быў узламаны [[Кібэрпартызаны|кібэрпартызанамі]], на галоўную старонку вывесілі [[бел-чырвона-белы сьцяг]] і фатажабу на [[Віктар Шэйман|Віктара Шэймана]]<ref name="Кіберпартизани">{{cite web||first=Андрей|last=Бродецкий|language=ru|url=https://tech.liga.net/all/article/kiberpartizany-protiv-lukashenko-kak-malenkaya-armiya-aytishnikov-vzlamyvaet-diktaturu|аўтар=Андрей Бродецкий.|title=История Киберпартизаны против Лукашенко: как маленькая армия айтишников взламывает диктатуру|publisher={{артыкул у іншым разьдзеле|ЛІГА.net|ЛІГА.net|uk|ЛІГА.net}}|date=2020-10-02|accessdate=2021-09-06|archiveurl=https://archive.ph/5aIkY|archivedate=2021-09-06}}</ref>.
2 верасьня 2020 году сайт Кіраўніцтва справамі быў узламаны [[Кібэрпартызаны|кібэрпартызанамі]], на галоўную старонку вывесілі [[бел-чырвона-белы сьцяг]] і {{артыкул у іншым разьдзеле|Фатажаба|фатажабу|uk|Фотожаба}} на [[Віктар Шэйман|Віктара Шэймана]]<ref name="Кіберпартизани">{{cite web||first=Андрей|last=Бродецкий|language=ru|url=https://tech.liga.net/all/article/kiberpartizany-protiv-lukashenko-kak-malenkaya-armiya-aytishnikov-vzlamyvaet-diktaturu|аўтар=Андрей Бродецкий.|title=История Киберпартизаны против Лукашенко: как маленькая армия айтишников взламывает диктатуру|publisher={{артыкул у іншым разьдзеле|ЛІГА.net|ЛІГА.net|uk|ЛІГА.net}}|date=2020-10-02|accessdate=2021-09-06|archiveurl=https://archive.ph/5aIkY|archivedate=2021-09-06}}</ref>.


За 2020 год выручка прадпрыемстваў Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Беларусі вырасла на 40 % да 2,6 млрд [[Беларускі рубель|рублёў]] (1,057 млрд $) пераважна за кошт [[будаўніцтва]], [[земляробства]] і прамысловасьці. Дадатнае [[сальда]] ад гандлю дасягнула каля 150 млн [[Даляр ЗША|даляраў ЗША]]<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Работа прадпрыемстваў у 2020 годзе, падрыхтоўка УНС і праекты ў Афрыцы - Лукашэнка прыняў з дакладам Шэймана|спасылка=https://blr.belta.by/president/view/rabota-pradpryemstvau-u-2020-godze-padryhtouka-uns-i-praekty-u-afrytsy-lukashenka-prynjau-z-dakladam-95550-2021/|выдавец=[[БелТА]]|дата публікацыі=11 студзеня 2021|дата доступу=11 студзеня 2021}}</ref>, што склала каля 10 % ад памеру дадатнага сальда Беларусі.
За 2020 год выручка прадпрыемстваў Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Беларусі вырасла на 40 % да 2,6 млрд [[Беларускі рубель|рублёў]] (1,057 млрд $) пераважна за кошт [[будаўніцтва]], [[земляробства]] і прамысловасьці. Дадатнае [[сальда]] ад гандлю дасягнула каля 150 млн [[Даляр ЗША|даляраў ЗША]]<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Работа прадпрыемстваў у 2020 годзе, падрыхтоўка УНС і праекты ў Афрыцы - Лукашэнка прыняў з дакладам Шэймана|спасылка=https://blr.belta.by/president/view/rabota-pradpryemstvau-u-2020-godze-padryhtouka-uns-i-praekty-u-afrytsy-lukashenka-prynjau-z-dakladam-95550-2021/|выдавец=[[БелТА]]|дата публікацыі=11 студзеня 2021|дата доступу=11 студзеня 2021}}</ref>, што склала каля 10 % ад памеру дадатнага сальда Беларусі.

Вэрсія ад 22:40, 6 верасьня 2021

Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура КСП РБ
Дата ўтварэньня 12 жніўня 1994 (29 гадоў таму)
Тып выканаўчая
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта Забесьпячэньне дзейнасьці прэзыдэнта
Штаб-кватэра Ленінскі раён, вул. К. Маркса, д. 38
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Кіраўнік Валеры Іваноў
1-ы намесьнік Мікалай Селіванаў
Намесьнікі Генадзь Богдан, Андрэй Сьвірыдаў[1]
Кіроўны орган Сакратарыят
Матчына кампанія Прэзыдэнт Беларусі
Зьвязаныя кампаніі 106 прадпрыемстваў
Бюджэт 966,5 млрд рублёў[2] (2012; $115,5 млн[3])
Колькасьць супрацоўнікаў 26 тысячаў (2009)[4]
Сайт udp.gov.by/by

Кіраўні́цтва спра́вамі прэзыдэ́нта Рэспу́блікі Белару́сь — установа забесьпячэньня і абслугоўваньня прэзыдэнта, ягонай Адміністрацыі, Дзяржаўнага сакратарыята Савета бясьпекі, Нацыянальнага сходу і Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэферэндумаў. З 8 ліпеня 2021 году пасаду кіраўніка справамі займае Валеры Іваноў[5].

Будова

Кіраўніцтва справамі ўлучае:

Задачы

Паводле Статуту задачамі Кіраўніцтва справамі ёсьць:

  • забесьпячэньне і абслугоўваньне прэзыдэнта, дзейнасьці дзяржаўных установаў і кіраўнікоў;
  • забесьпячэньне і абслугоўваньне мерапрыемстваў дзяржаўных установаў з удзелам прэзыдэнта;
  • парадкаваньне аздараўленьня дзяцей за мяжой, уліку, атрыманьня і выкарыстаньня замежнай бязвыплатнай дапамогі;
  • ладжаньне ўліку, захоўваньня, ацэнкі і збыту адабранай і арыштаванай у даход дзяржавы і вызваленай у крымінальным працэсе ад арышту маёмасьці;
  • стварэньне належных умоваў для знаходжаньня ў Беларусі прадстаўнікоў замежных дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў ды запрошаных у краіну прэзыдэнтам і дзяржаўнымі ўстановамі асобаў;
  • кіраваньне ахоўванымі прыроднымі землямі, забесьпячэньне іх захаванасьці і функцыянаваньня;
  • забесьпячэньне жытлом чыноўнікаў.

Паўнамоцтвы

Кіраўніцтва справамі ажыцьцяўляе:

  • атрыманьне і выдаткоўваньне прадугледжаных на ўтрыманьне дзяржаўных установаў сродкаў дзяржаўнага каштарысу.
  • выдаткоўваньне на дзейнасьць дзяржаўных установаў, вядзеньне рахункаводзтва і статыстычнага ўліку ў дзяржаўных установах, складаньне каштарысаў выдаткаў на іх утрыманьне, бухгальтарскай і статыстычнай справаздачнасьці;
  • нагляд за выкананьнем даручэньняў прэзыдэнта;
  • ухваленьне і нагляд за выкананьнем ведамаснага заканадаўства;
  • узгадненьне дзейнасьці дзяржаўных установаў і грамадзянаў у працы з накіраванай у даход дзяржавы маёмасьцю, аздараўленьні дзяцей за мяжой, атрыманьні і выкарыстаньні замежнай бязвыплатнай дапамогі;
  • выданьне дазволаў на аздараўленьне дзяцей за мяжой;
  • забесьпячэньне знаходжаньня ў Беларусі прадстаўнікоў замежных дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў ды запрошаных прэзыдэнтам і дзяржаўнымі ўстановамі асобаў;
  • праектаваньне, будаўніцтва, набыцьцё, рэканструкцыю і рамонт нерухомасьці для дыпляматычных прадстаўніцтваў і консульскіх установаў Беларусі;
  • набыцьцё, абслугоўваньне і рамонт транспарту дзяржаўных установаў і чыноўнікаў;
  • кіраваньне дзяржаўнай маёмасьцю, ладжаньне абслугоўваньня нерухомасьці ў карыстаньні дзяржаўных установаў і чыноўнікаў;
  • здачу ў арэнду без права выкупу і ў бязвыплатнае карыстаньне нерухомай маёмасьці дзяржавы;
  • узгадненьне дзяржаўнага санітарнага нагляду;
  • узгадненьне нагляду за станам, выкарыстаньнем, аховай і абаронай лясоў, жывёльнага і расьліннага сьвету, вядзеньнем паляўнічай гаспадаркі, паляваньня і рыбалоўства ў падначаленых прыродаахоўных і лесагаспадарчых установах;
  • вызначэньне парадку ўліку, атрыманьня і выкарыстаньня замежнай бязвыплатнай дапамогі;
  • вызначэньне парадку нагляду за дзейнасьцю дзяржаўных установаў, упаўнаважаных выконваць выемку і арышт у даход дзяржавы маёмасьці;
  • выдаткоўваньне адмысловых фондаў прэзыдэнта;
  • забесьпячэньне дзяржаўных і парлямэнцкіх прадстаўнікоў, чыноўнікаў ў замежных камандзіроўках;
  • выдаткоўваньне на ладжаньне, забесьпячэньне і выкананьне літарных палётаў;
  • забесьпячэньне выкарыстаньня міжведамасных аўтаматызаваных інфармацыйных сыстэмаў;
  • ладжаньне вырабу, уліку і захоўваньня дзяржаўных узнагародаў, нагрудных знакаў да ганаровых званьняў, нагрудных знакаў членаў Савета Рэспублікі і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і пасьведчаньняў да іх, таксама ладжаньне вырабу службовых пасьведчаньняў чыноўнікаў;
  • накіраваньне супрацоўнікаў на падрыхтоўку і ведамасны нагляд;
  • лятарэйную і выдавецкую дзейнасьць;
  • узгадненьне выставаў і кірмашоў падпарадкаваных установаў;
  • забесьпячэньне патрэбаў насельніцтва ў вырабах народных мастацкіх промыслаў і сувэнірах;
  • разгляд зваротаў грамадзянаў і юрыдычных асобаў службовымі асобамі[6].

Мінуўшчына

2 верасьня 2020 году сайт Кіраўніцтва справамі быў узламаны кібэрпартызанамі, на галоўную старонку вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг і фатажабу(uk) на Віктара Шэймана[7].

За 2020 год выручка прадпрыемстваў Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Беларусі вырасла на 40 % да 2,6 млрд рублёў (1,057 млрд $) пераважна за кошт будаўніцтва, земляробства і прамысловасьці. Дадатнае сальда ад гандлю дасягнула каля 150 млн даляраў ЗША[8], што склала каля 10 % ад памеру дадатнага сальда Беларусі.

Кіраўнікі

  1. Іван Ціцянкоў (1994—1999)
  2. Уладзімер Ганчарэнка (1999—2001)
  3. Галіна Жураўкова (2001—2004)
  4. Генадзь Лаўранкоў (2004—2005)
  5. Аляксандар Кулічкоў (2005—2008)
  6. Мікалай Дамашкевіч (2008—2009)
  7. Мікалай Корбут (2009—2013)[9]
  8. Віктар Шэйман (2013 — 11 чэрвеня 2021)[10][11]
  9. Валеры Іваноў (з 8 ліпеня 2021)

Санкцыі ЭЗ

17 сьнежня 2020 году Рада Эўрапейскага зьвязу(be) унесла ў «Чорны сьпіс Эўразьвязу» ГГУ – Дзяржаўная ўстанова «Галоўная гаспадарчая ўправа» Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь за «атрыманьне выгады ад рэжыму Лукашэнкі й падтрымку яго»[12]. Пры абгрунтаваньні санкцыяў таксама адзначалася, што гэта найбуйнейшы апэратар на рынку нежылой нерухомасьці й куратар мноства кампаніяў у краіне, у той час як Аляксандар Лукашэнка папрасіў кіраўніка ГГУ Віктара Шэймана пракантраляваць бясьпеку прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году[13].

Крыніцы

  1. ^ Электронныя звароты грамадзянаў // Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 2021 г. Праверана 11 студзеня 2021 г.
  2. ^ А.Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2012 год (рас.) // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 29 сьнежня 2012 г. Праверана 5 траўня 2013 г.
  3. ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2012 год // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Праверана 5 траўня 2013 г.
  4. ^ Колькасьць стратных прадпрыемстваў Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Беларусі скарацілася ў два разы // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 21 траўня 2009 г. Праверана 5 траўня 2013 г.
  5. ^ https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-naznachyu-valeryja-ivanova-kiraunikom-sprau-prezidenta-belarusi-101733-2021/
  6. ^ А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 сьнежня 2010 г. № 620 (рас.) // НЦПІ Беларусі, 14 сакавіка 2013 г. Праверана 5 траўня 2013 г.
  7. ^ Андрей Бродецкий. (2020-10-02) История Киберпартизаны против Лукашенко: как маленькая армия айтишников взламывает диктатуру (рас.). ЛІГА.net(uk)Праверана 2021-09-06 г. Архіўная копія ад 2021-09-06 г.
  8. ^ Работа прадпрыемстваў у 2020 годзе, падрыхтоўка УНС і праекты ў Афрыцы - Лукашэнка прыняў з дакладам Шэймана // БелТА, 11 студзеня 2021 г. Праверана 11 студзеня 2021 г.
  9. ^ Віталь Несьцераў. Бізнэс-імпэрыя прэзыдэнта // Наша Ніва, 20 ліпеня 2010 г. Праверана 5 траўня 2013 г.
  10. ^ Аляксандар Лукашэнка назначыў Віктара Шэймана кіраўніком справамі прэзыдэнта // Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 21 студзеня 2013 г. Праверана 5 траўня 2013 г.
  11. ^ Працоўная сустрэча зь кіраўніком справаў прэзыдэнта Віктарам Шэйманам // Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 11 чэрвеня 2021 г. Праверана 12 чэрвеня 2021 г.
  12. ^ Rikard Jozwiak. (2020-12-17) EU Officially Slaps More Economic Sanctions On Belarus Over Crackdown (анг.). Радыё Свабодная Эўропа/Радыё СвабодаПраверана 2021-07-21 г. Архіўная копія ад 2021-07-21 г.
  13. ^ Council Implementing Regulation (EU) 2020/2129 of 17 December 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus

Вонкавыя спасылкі