Кірыл Коктыш: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Czalex (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Czalex (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 18: Радок 18:
У [[1985]] і [[1986]] гг. вучыўся на філялягічным факультэце [[БДУ]]<ref>[http://www.mgimo.ru/users/document1612.phtml]</ref>, у [[1993]] г. скончыў факультэт міжнароднай інфармацыі [[МГІМО]], у [[1999]] г. — асьпірантуру [[МГІМО]] па катэдры паліталёгіі.
У [[1985]] і [[1986]] гг. вучыўся на філялягічным факультэце [[БДУ]]<ref>[http://www.mgimo.ru/users/document1612.phtml]</ref>, у [[1993]] г. скончыў факультэт міжнароднай інфармацыі [[МГІМО]], у [[1999]] г. — асьпірантуру [[МГІМО]] па катэдры паліталёгіі.


У 1993—1996 гг. працаваў журналістам інфармацыйнай агенцыі [[en:United Press International|UPI]] па Беларусі, быў выканаўчым дырэктарам агенцыі «Пармікс» у Менску. Ажыцьцявіў некалькі піар-праектаў, у тым ліку прэс-канфэрэнцыю [[Аляксандар Лукашэнка|А. Лукашэнкі]] ў 1994 г.<ref name=sajuzd/>
У 1993—1996 гг. працаваў журналістам інфармацыйнай агенцыі [[:en:United Press International|UPI]] па Беларусі, быў выканаўчым дырэктарам агенцыі «Пармікс» у Менску. Ажыцьцявіў некалькі піар-праектаў, у тым ліку прэс-канфэрэнцыю [[Аляксандар Лукашэнка|А. Лукашэнкі]] ў 1994 г.<ref name=sajuzd/>


Працаваў галоўным спэцыялістам Аналітычнага цэнтру пры ўрадзе Расеі<ref>[https://web.archive.org/web/20110820081435/http://www.1408.ru/typ1.php?poz=2149]</ref>
Працаваў галоўным спэцыялістам Аналітычнага цэнтру пры ўрадзе Расеі<ref>[https://web.archive.org/web/20110820081435/http://www.1408.ru/typ1.php?poz=2149]</ref>

Вэрсія ад 01:18, 4 жніўня 2021

Кірыл Яўгенавіч Коктыш
Род дзейнасьці прапагандыст, палітычны кансультант
Дата нараджэньня 1968(1968)
Месца нараджэньня Менск, БССР
Месца вучобы
Занятак прапагандыст
Навуковая сфэра паліталёгія
Месца працы
Дзеці 3

Кірыл Коктыш (па-расейску: Кирилл Евгеньевич Коктыш) — беларускі і расейскі палітычны кансультант, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі і палітоляг[1]. Дацэнт МГІМО, член рады расейскай Асацыяцыі палітычных экспэртаў і кансультантаў.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Менску ў 1968 годзе[2].

У 1985 і 1986 гг. вучыўся на філялягічным факультэце БДУ[3], у 1993 г. скончыў факультэт міжнароднай інфармацыі МГІМО, у 1999 г. — асьпірантуру МГІМО па катэдры паліталёгіі.

У 1993—1996 гг. працаваў журналістам інфармацыйнай агенцыі UPI па Беларусі, быў выканаўчым дырэктарам агенцыі «Пармікс» у Менску. Ажыцьцявіў некалькі піар-праектаў, у тым ліку прэс-канфэрэнцыю А. Лукашэнкі ў 1994 г.[2]

Працаваў галоўным спэцыялістам Аналітычнага цэнтру пры ўрадзе Расеі[4]

Ад 1997 г. — выкладчык катэдры палітычнае тэорыі факультэта паліталёгіі МГІМО.

Аўтар аналітычных даведак і рэкамэндацый для неназваных кліентаў па палітычнай сытуацыі ў Беларусі, ва Ўкраіне і расейскіх рэгіёнах[2].

Прапагандысцкая дзейнасьць на карысьць рэжыму Лукашэнкі

Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году выступаў з крытыкай рэжыму Лукашэнкі, але не пазьней за 2014 год перайшоў на пазыцыі яго абароны. Неаднаразова выступаў з камэнтарамі па міжнароднай і ўнутрыбеларускай палітыцы ў падкантрольных рэжыму Лукашэнкі СМІ.

Займаўся агульнай дыскрэдытацыяй беларускіх дэмакратычных сілаў і краінаў Захада, прапагандай супраць ідэяў дэмакратыі і свабоды ў цэлым[2][5][6].

Ухваляў зьнешнюю палітыку рэжыма Лукашэнкі і ўдзельнічаў у кампаніі па спробах пазыцыянаваць яго як пасярэдніка падчас расейска-ўкраінскай вайны[2][7][8].

Выступаў у падтрымку інтэграцыі Беларусі з Расеяй і аўтарытарнымі дзяржавамі Цэнтральнай Азіі[2][9][10][11][12][13].

Пасьля падзеяў 2020—2021 г. у Беларусі

Пасля масавых мірных пратэстаў, якія адбываліся ў Беларусі напярэдадні і пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і суправаджаліся беспрэцэдэнтным гвалтам сілавых службаў у дачыненьні да грамадзянаў, надалей займаўся дэзынфармацыяй і публічным ачарненьнем праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі[14][15][12][16][17], агітацыяй супраць страйкаў[18][19], прапагандысцкай падтрымкай так званага «Ўсебеларускага народнага сходу»[20]. Крытыкаваў уядзеньне санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і дзеяньні міжнароднай супольнасьці па дапамозе беларускаму дэмакратычнаму руху[21][22][23].

Сям’я

Бацькі пражываюць у Менску.

Жанаты другім шлюбам на былой студэнтцы. Мае трох дзяцей[24].

Крыніцы

  1. ^ [1]
  2. ^ а б в г д е Кирилл Коктыш: Национальные социокультурные коды сближают народы [Кірыл Коктыш: Нацыянальныя соцыякультурныя коды зьбліжаюць народы] — Афіцыйны сайт Пастаяннага камітэту «Саюзнай дзяржавы», 13.07.2015
  3. ^ [2]
  4. ^ [3]
  5. ^ К. Коктыш: Демократические стандарты выборов в США потерпели крах [К. Коктыш: Дэмакратычныя стандарты выбараў у ЗША пацярпелі крах] — Беларусь 1, 11.11.2020
  6. ^ Европа заболела идеей выхода из ЕС [Эўропа захварэла ідэей выхаду з ЭЗ] — СБ. Беларусь сегодня, 04.07.2016
  7. ^ Минск стал брокером мирного процесса в Восточно-Европейском регионе — политолог>[4] [Менск стаў брокерам мірнага працэсу ўва Ўсходне-Эўрапейскім рэгіёне — палітоляг] — БелТА, 08.06.2005
  8. ^ Встреча в Минске стала фактическим признанием Европой Лукашенко [Сустрэча ў Менску стала фактычным прызнаньнем Эўропай Лукашэнкі] — БелТА, 27.08.2014
  9. ^ Кирилл Коктыш — о будущем Союзного государства [Кірыл Коктыш — пра будучыню Саюзнай дзяржавы] — СБ. Беларусь сегодня, 04.03.2021
  10. ^ Ускорение интеграции, развитие общего рынка, противостояние внешним угрозам: основные векторы белорусско-российских отношений [Паскарэньне інтэграцыі, разьвіцьцё ўнутранага рынку, супрацьстаяньне вонкавым пагрозам: асноўныя вэктары беларуска-расейскіх адносінаў] — СБ. Беларусь сегодня, 02.06.2021
  11. ^ ЕАЭС должен соблюдать свои интересы и достойно отвечать на недружественную политику. Эксперты обсуждают итоги саммита [ЭАЭС павінен пільнаваць свае інтарэсы і годна адказваць на варожую палітыку. Экспэрты абмяркоўваюць вынікі саміту] — Белтэлерадыёкампанія, 22.05.2021
  12. ^ а б Проживут ли Россия и Беларусь друг без друга? Взгляд политолога [Ці пражывуць Расея і Беларусь адно без аднаго? Погляд палітоляга] — СБ. Беларусь сегодня, 20.08.2020
  13. ^ Лукашенко обсудил с Мясниковичем перспективы евразийской интеграции [Лукашэнка абмеркаваў зь Мясьніковічам пэрспэктывы эўразійскай інтэграцыі] — СБ. Беларусь сегодня, 27.02.2020
  14. ^ Критиканство беглой оппозиции — вой от безысходности или бизнес-проект? [Крытыканства зьбеглай апазыцыі — вой ад безвыходнасьці ці бізнэс-праект?] — СБ. Беларусь сегодня, 14.02.2021
  15. ^ Кирилл Коктыш: У белорусского протеста нет экономического запроса, одни эмоции [Кірыл Коктыш: Беларускі пратэст ня мае эканамічнага запыту, адны эмоцыі] — Беларусь 1, 10.09.2020
  16. ^ Качество белорусской продукции не даст шансов реализовать призывы к ее саботажу — российский эксперт [Якасьць беларускай прадукцыі ня дасьць шансаў рэалізаваць заклікі да яе сабатажу — расейскі экспэрт] — БелТА, 14.09.2020
  17. ^ Эксперты и парламентарии: «стратегический план» оппозиции ударит по каждому белорусу [Экспэрты і парлямэнтарыі, «стратэгічны плян» апазыцыі ўдарыць па кожным беларусе] — СБ. Беларусь сегодня, 03.09.2020
  18. ^ К каким экономическим потерям могут привести призывы к забастовкам, рассказал доцент кафедры политической теории МГИМО Кирилл Коктыш [Да якіх эканамічных стратаў могуць прывесьці заклікі да страйкаў, распавёў дацэнт катэдры палітычнай тэорыі МГІМО Кірыл Коктыш] — Беларусь 1, 09.09.2020
  19. ^ К. Коктыш: Призывы к забастовкам не получили поддержку у белорусов [К. Коктыш: Заклікі да страйкаў не атрымалі падтрымкі ў беларусаў] — Беларусь 1, 07.12.2020
  20. ^ К. Коктыш: «ВНС — это диалог власти и народа» [К. Коктыш: «Усебеларускі народны сход — гэта дыялёг улады і народу»] — Беларусь 1, 08.02.2021
  21. ^ К. Коктыш: Санкции против Беларуси — политическое давление со стороны ЕС и Запада [К. Коктыш: Санкцыі супраць Беларусі — гэта палітычны ціск з боку Эўразьвязу і Захаду] — Беларусь 1, 07.12.2020
  22. ^ Очередной «акт о демократии» не несет ничего нового, но открывает Беларуси новые возможности [Чарговы «акт аб дэмакратыі» не нясе нічога новага, але адчыняе Беларусі новыя магчымасьці] — СБ. Беларусь сегодня, 20.11.2020
  23. ^ К. Коктыш: Вмешиваясь во внутренние дела Беларуси, Польша преследует свои эгоистичные интересы [К. Коктыш: Умешваючыся ва ўнутраныя справы Беларусі, Польшча перасьледуе свае эгаістычныя інтарэсы] — Беларусь 1, 03.12.2020
  24. ^ Биография Кирилла Коктыша