Дзяніс Івашын: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Czalex (гутаркі | унёсак)
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 15:46, 24 ліпеня 2021

Дзяніс Івашын
Імя пры нараджэньні Дзяніс Яўгенавіч Івашын
Род дзейнасьці журналіст
Дата нараджэньня 6 чэрвеня 1979 (44 гады)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Беларусь
Занятак журналіст
Месца працы InformNapalm, Новы час
Жанры Рассьледвальніцкая журналістыка
Жонка Вольга Івашына
Узнагароды
Мэдаль Ордэна Пагоні

Дзяніс Івашын (нар. 6 чэрвеня 1979 г.) — беларускі журналіст і палітычны вязень.

Вырас і пражываў у Горадні. Па адукацыі эканаміст і палітоляг.

У 2014 годзе быў актыўным удзельнікам Рэвалюцыі годнасьці ва Ўкраіне, ад пачатку расейска-ўкраінскай вайны займаўся дабрачыннасьцю для перасяленцаў з зоны АТО ва Ўкраіне. Пазьней далучыўся да міжнароднай валянтэрскай супольнасьці «InformNapalm» якая дасьледуе ўплыў расейскай агрэсіі на іншыя краіны, як OSINT-дасьледчык і перакладчык. Стаў галоўным рэдактарам беларускамоўнай вэрсіі рэсурсу.

З 2018 года — пазаштатны карэспандэнт газэты «Новы час»[1].

Апублікаваў рассьледаваньні пра ўплыў расейскіх нацыяналістаў у Беларусі, пра забудову ў Курапатах, пра пераход былых байцоў украінскага спэцыяльнага аддзелу міліцыі «Бэркут» у сілавыя структуры рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі.[1]

Арышт і ўвязьненьне

Затрыманы супрацоўнікамі КДБ 12 сакавіка 2021. Абвінавачаны ва «ўмяшальніцтве ў дзейнасьць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў». Калегі і блізкія зьвязваюць ягоны арышт з прафэсійнай журналісцкай дзейнасьцю, у прыватнасьці з публікацыяй рассьледваньня пра [2].

Сям’я

Жанаты. Мае ўкраінскія карані з боку бацькі і статус «замежнага ўкраінца»[3].

Спасылкі

Крыніцы