Ліцьвіны: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Назва: пунктуацыя
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Радок 266: Радок 266:
== Цытаты ==
== Цытаты ==
{{Цытата|Літва месьціцца на ўсход ад Польшчы. Мова народу — славянская.
{{Цытата|Літва месьціцца на ўсход ад Польшчы. Мова народу — славянская.
{{арыгінал|la|Lituania et ipsa late patents regio Polonis ad orientem connexa est… Sermo gentis Sclavonicus est.}}|[[Пій II|Энэй Сыльвій Пікаляміні]], 1440-я гг.}}
{{арыгінал|la|Lituania et ipsa late patents regio Polonis ad orientem connexa est… Sermo gentis Sclavonicus est.}}|[[Піюс II|Энэй Сыльвій Пікаляміні]], 1440-я гг.}}


{{Цытата|…не обчым яким языком, але своим власным права списаные маем.|[[Статуты ВКЛ|Літоўскі Статут]], 1588 г.}}
{{Цытата|…не обчым яким языком, але своим власным права списаные маем.|[[Статуты ВКЛ|Літоўскі Статут]], 1588 г.}}

Вэрсія ад 13:07, 2 ліпеня 2021

Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Ліцьвіны (неадназначнасьць), Літоўцы (неадназначнасьць).

Ліцьвіны (літвіны, літва, літоўцы[1][2][3]) — гістарычная саманазва беларусаў у Вялікім Княстве Літоўскім, якая выкарыстоўвалася поруч з русінамі. Па Крэўскай уніі «ліцьвінамі» называліся каталікі ВКЛ у канфэсійным сэнсе, а таксама ўсё жыхарства ў нацыянальным сэнсе, «русінамі» ў ВКЛ называліся пераважна праваслаўныя ў канфэсійным сэнсе; таксама праваслаўныя жыхары ВКЛ называліся «литвины руское веры», «литвины греческого закону люди» і да т. п.[4][5][6] Паводле энцыкляпэдыі «Этнаграфія Беларусі» 1989 году, гэта назва жыхароў Вялікага Княства Літоўскага, пераважна заходніх беларусаў і ўсходніх летувісаў у XIV—XVIII стагодзьдзях, якая ў XVI—XVIII стагодзьдзях набыла гучаньне палітоніма — дзяржаўна-палітычнага вызначэньня ўсяго насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага. У XVI—XVIII стагодзьдзях назва «ліцьвіны» была найбольш абагульняльнай этнанімічнай формай самасьвядомасьці беларускага народу і адлюстроўвала найбольш шырокі ўзровень яго нацыянальнае кансалідацыі[7][8].

У якасьці назвы беларусаў назва ліцьвіны шырока ўжывалася яшчэ ўсё XIX стагодзьдзе і захоўваецца ў сучасным частковым ужытку ў якасьці саманазвы вясковага жыхарства Беларусі[9][10]. Як адзначае беларускі гісторык Уладзімер Арлоў у кнізе Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае, «Мы — беларусы, але мы і ліцьвіны, спадкаемцы гісторыі і культуры магутнай эўрапейскай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага»[11].

Назва

Асноўны артыкул: Літва старажытная
Першы пісьмовы ўпамін Літвы ў летапісе — «Litua» (на лацінскай мове), 1009 г.

Мовазнаўца і гісторык Алесь Жлутка на аснове аналізу формаў назвы Літва і сугучных славянскіх уласных імёнаў, ужываных у гістарычных дакумэнтах, прыйшоў да высновы, што назва Літва паходзіць ад антрапоніму L'ut-o -a з каранёвай асновай l'ut (lit-), узятай ад аднакарэнных двухасноўных антрапонімаў (Luto-voj, Luto-slav, Luto-mir) з значэньнем люты[12]. Далей ад гэтага антрапоніму ўтварыўся тапонім (харонім) *L'ut-ov-a, які паводле пашыранай мадэлі, зафіксаванай у сугучных славянскіх тапонімах, перайшоў у форму *Lit(o)va (Літва). Праз пэўны час гэты тапонім набыў сэнс палітоніму з канфэсійным і этнічным напаўненьнем[13].

Фактычна Алесь Жлутка ўдакладніў першае найбольш старажытнае тлумачэньне, выказанае яшчэ ў XIII ст. прускім храністам Хрысьціянам, паводле якога Літва як зямельнае ўладаньне атрымала назву ад імя аднаго з сваіх валадароў. Пазьней вэрсію, што гэтым валадаром быў легендарны прашчур вялікага заходнеславянскага племя люцічаў, падтрымаў і разьвіў мовазнаўца Язэп Лёсік. Пра паходжаньне назвы Літвы ад люцічаў выказаў думку яшчэ ў пачатку XX ст. Эрнст Гэніг, выдавец Прускай хронікі Лукаша Давіда. Пра тое ж выказаўся ў 1920-я гады Вацлаў Ластоўскі. Гісторык Павал Урбан сьледам за Вацлавам Пануцэвічам[14] падрабязна вытлумачыў паходжаньне ліцьвінаў (літвы, лютвы) ад часткі люцічаў[15]. Паводле гэтай вэрсіі, па доўгім змаганьні зь немцамі рэшта племя люцічаў, якое жыло паміж рэкамі Лабай і Одрай на паўночным усходзе цяперашняй Нямеччыны, дзеля паратунку ад паняволеньня і вынішчэньня перасялілася на ўсход[16]. Гэтая ж вэрсія паходжаньня назвы Літва дэкляравалася ў час агульнага сходу студэнтаў-эмігрантаў у Парыжы ў 1949 годзе, у якім бралі ўдзел прадстаўнікі беларускіх і летувіскіх студэнтаў. Яе выклад зьявіўся ў часопісе «Моладзь», які выходзіў у Парыжы ў 1948—1954 гадох. Сучасная беларуская мовазнаўца прафэсарка Раіса Казлова на аснове багатага анамастычнага матэрыялу з розных славянскіх краінаў, у тым ліку зь Беларусі, таксама давяла, што назва Літва ўтварылася ад славянскай асновы *l'ut-, што дазволіла ёй адзначыць: «правамерна аднесьці этнонім Літва да першапачатковага Лютва... Думаецца, што Літва — гэта славяне заходніх ускраінаў Славіі (люцічы, люты, юты, одрычы і іншыя плямёны)». Такім чынам, паводле меркаваньня дасьледніцы, мова старажытных ліцьвінаў — гэта сплаў мовы ўсходнеславянскага насельніцтва і моваў славянаў заходнеславянскіх ускраінаў[17][18].

Тым часам, паводле гісторыка Аляксандра Краўцэвіча, харонім Літва ёсьць вытворным ад назвы сярэднявечнага балцкага племені (літва, літоўцы), якое займала тэрыторыю ў басэйне правых прытокаў Нёмана, пераважна Вяльлі[19].

Выказваліся і іншыя меркаваньні пра паходжаньне назвы Літва. Яшчэ ў XV ст. Ян Длугаш зьвязваў яе з трансфармацыяй арыгінальнага італьянскага l'Italia — Італія — пад уплывам гаворак суседніх народаў. У такім жа легендарным рэчышчы беларускія летапісы XV—XVI стагодзьдзяў выводзілі гэтую назву ад зьліцьця двух лацінскіх словаў litus — 'бераг', tuba — 'труба'. Пазьней вытокі назвы Літва спрабавалі адшукаць у балцкіх мовах: ад летувіскага lytus — 'дождж' або ад назваў рэк, якія нібы выводзяцца з гэтай асновы. Тым часам Алесь Жлутка паказвае на тое, што летувіскія вэрсіі непераканаўчыя і маюць шмат слабых бакоў. Сярод іншага, яны ігнаруюць велізарны анамастычны матэрыял з славянскіх тэрыторыяў і не бяруць пад увагу розныя формы назвы ў раньніх лацінскіх крыніцах з варыятыўнымі фармантамі і асновамі. Праявай хісткасьці летувіскіх гіпотэзаў і прыкметай таго, што этымалягічныя пошукі ў гэтым кірунку заходзяць у тупік, стала вылучэньне Артурасам Дубонісам новай вэрсіі, дзе Літва супастаўляецца з назвай служылага стану лейцяў. Як адзначае Алесь Жлутка, гэтая вэрсія грунтуецца пераважна на дакумэнтах позьняга часу — XVI стагодзьдзя, калі ўжо маглі адбыцца істотныя зьмены ў этнічным складзе насельніцтва і анамастыцы розных рэгіёнаў Вялікага Княства Літоўскага, а адзінкавыя ранейшыя, адрозныя паводле формы, упаміны могуць мець іншае паходжаньне[20].

Праўныя крыніцы

Тытульны ліст Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 году

У 9-м артыкуле трэцяга разьдзелу Літоўскага Статуту рэдакцыі 1566 году зазначаецца, што тытульнымі нацыямі Вялікага Княства Літоўскага ёсьць адно ліцьвіны і русіны, у той час як жамойты адносяцца да ліку «обчых, чужаземцаў і загранічнікаў».

« Въ томъ панстве Великомъ Князстве Литовскомъ и во всихъ земляхъ ему прислухаючыхъ достойностей духовныхъ и свецкихъ городовъ дворовъ и кгрунтовъ староствъ въ держаньи и пожываньи и вечностей жадных чужоземцомъ и заграничникомъ ани суседомъ таго панства давати не имаемъ; але то все мы и потомки наши Великіе Князи Литовскіе давати будуть повинни только Литве а Руси, родичомъ старожитнымъ и врожонцамъ Великаго Князства Литовского <…>. А хотя бы хто обчого народу за свое заслуги въ той речы посполитой пришолъ ку оселости зъ ласки и данины нашое, албо которымъ иншимъ правомъ; тогды таковые толко оселости оное ужывати мають будучы обывателемъ обецнымъ Великаго Князства и служачы службу земскую томужъ панству. Але на достоенства и всякій врядъ духовный и свецкій не маеть быти обиранъ, ани отъ насъ Господаря ставленъ, толко здавна продковъ своихъ уроженецъ Великого Князства Литовского Литвинъ и Русинъ. »

У прадмове да Літоўскага Статуту 1588 году падканцлер Леў Сапега адзначаў вялікую ролю права ў жыцьці Вялікага Княства Літоўскага і пісаў, што літоўскія правы і Статуты сьпісаны «власным языком» ліцьвінаў:

« И то ест наша волность, которою се мы межи иншыми народы хрестиянскими хвалимъ, же пана, ижбы водле воли своее, а не водле правъ наших пановал, над собою не маем, а яко славы учстивое, такъ живота и маетности волно уживаем. <...> А если которому народу встыдъ правъ своихъ не умети, поготовю намъ, которые не обчым яким языком, але своимъ власнымъ права списаные маем и кождого часу, чого намъ потреба ку отпору всякое кривды, ведати можемъ. »

У Гарадзенскім прывілеі 1568 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст пісаў, што хоць народ Вялікага Княства Літоўскага падзяляецца на «літву» (каталікі) і «русь» (праваслаўныя), народ ВКЛ ёсьць адным народам (заступнікамі якога ёсьць «шляхта литовская», «станы литовские»)[21]:

« ...што там в том прывильи описан паном шляхте обоего закону и веры хрестианское рымского закону Литве, а греческого Руси, ... што вышей о народе том славном Великого Князьства ач двоего закону хрестианского людей але одного и однакого народу описано и поменено.... »

Гістарычныя крыніцы

Да часоў Вялікага Княства Літоўскага

Назва «Ліцьвін» («Літвін», Литвин, Litwini, Lithwani, Lethowini) у якасьці азначэньня жыхароў летапіснае Літвы, а потым Вялікага Княства Літоўскага, сустракаецца ў такой (славянскай) форме ўва ўсіх (уласна літоўскіх, рускіх, польскіх, крыжацкіх і інш.) сярэднявечных крыніцах. Сярод іншага, у Цьвярскім летапісе літва пералічваецца ў ліку славянскіх плямёнаў[22]:

« ...а от Ляхов прозвашася Поляне, Ляхове же друзіи Лютици, а инiи Литва, инiи Мозавшене, инiи Поморане. »

Ліцьвінамі называліся жыхары летапіснае Літвы, якая абыймала Вількамір, Трокі, Горадню, Бранск, Слонім і Менск[23]. Летапісная Літва знаходзілася ў зьвязе з полацка-менскімі князямі і, фактычна, была ўдзелам Полацкага княства. Жыхарства гэтае зямлі было мяшаным — балцкім і славянскім. Балцка-славянскія кантакты на гэтай зямлі распачалі працэс фармаваньня беларускага этнасу[24]. Пры гэтым прускі храніст Лукаш Давід выдзяляў Малую Літву (першапачатковую Літву), якую атаясамліваў з Гарадзенскай зямлёй[25][26][27].

У Вялікім Княстве Літоўскім

Сярод лістоў першага вялікага князя літоўскага Міндоўга ёсьць (лацінская) грамата 1261 году, дзе ён мянуе свой народ на лаціне «Litvvinos», а сябе тытулуе «rex Litwinorum»[a] («вялікі князь Ліцьвінаў»).

У 1257 годзе паводле загаду папскае курыі на ўсходзе Польшчы ўтварылася новае біскупства — у Лукаве. У буле на заснаваньне гэтага біскупства адзначалася, што яго ствараецца «in confinio Letwanorum»[30] — «на мяжы зь Ліцьвінамі»[b].

Складзеная каля 1326 году Кроніка Дусбурга паведамляе[31]:

«У год ад Нараджэння Хрыста 1295, за шэсьць тыдняў да Тройцы, пяць братоў [крыжакоў] і 150 чалавек з Самбіі ды Натангіі выправіліся на замак Горадню і, калі наблізіліся, пажадалі яны, пакінуўшы коні, сыйсьці долу па Нёмане; разбурыўшы там на беразе адну вёску Літвіноў (Lethowinorum), забіўшы і паланіўшы шмат людзей, яны выправіліся далей»[32].

Ліцьвінамі былі віленскія мучанікі 1347 году — Кумец, Круглец і Няжыла, дваране пры двары вялікага князя літоўскага Альгерда ў Вільні (паводле некаторых зьвестак, Круглец быў лоўчым, Кумец — канюшым, а Няжыла займаў пасаду пасьцельнічага ў вялікага князя). Жывоты кажуць: «Кроуглецъ, Коумецъ, Нежило родомъ Литвы…», «…литовския ж им имена Кроуглецъ, Коумецъ, Нежило»[33][34].

Бізантыйскія крыніцы сьведчаць, што вялікі князь Альгерд аднавіў Літоўскую мітраполію ў 1354 годзе на жаданьне літоўскага народу: «…магутны князь Літоўскае зямлі <…> гатовы быў на ўсё, каб <…> яго край быў самастойным і быў паднесены на ровень мітраполіі, кіраванае ўласным мітрапалітам, аб чым і прасіў сьвяшчэнны і высокі збор; і гэты збор <…> паставіў пасланага адтуль і прызнанага дастойным кандыдата (Рамана) на мітрапаліта таго краю, згодна з жаданьнем яго народу, з мясцовымі патрэбамі і жаданьнем згаданага князя»[35]. Мітрапаліт Раман (як і ранейшыя Літоўскія мітрапаліты, ад 1300 году) меў афіцыйны тытул «мітрапаліта Літвы» (μητροπολίτης Λιτβων)[36].

«Ліцьвінамі» служба маскоўскага князя ў 1378 годзе назвала Канстантынопальскага патрыярха Філафея і бізантыйскага цэсара Івана V[c]. Гэта было вынікам прыхільнае палітыкі Канстантынопальскага патрыярха і бізантыйскага цэсара да Літвы, і асабліва да справы пашырэньня Літоўскае мітраполіі на просьбу вялікага князя літоўскага Альгерда.

Літоўскі летапіс пералічае «літоўскіх» князёў, якія загінулі ў бітве на Ворскле 12 жніўня 1399 году[d]:

« «А которых збитого воиска имена суть князей литовских: князь Ондрей Олкгирдович полоцкий, брат его князь Дмитрей брянский, князь Иван Дмитръевич, князь Андрей пасынок князя Дмитров, князь Иван Борисович киевский, князь Глеб Светославович смоленский, князь Глеб Корятович, брат его князь Семен, князь Михайло Подберезский а брат его князь Дмитреи, князь Федор Патрикеевич волоский, князь Иван Юрьевич Белский…» »
Ліцьвіны (направа) на Грунвальцкім полі 15 ліпеня 1410 г.

У 1406 годзе, паводле Хронікі літоўскай і жамойцкай[e], адзін з баяраў вялікага князя літоўскага Вітаўта — «Андрей литвин» — на перамовах, калі Вітаўт важыўся ўкласьці мір зь непрыяцелем, крыкнуў вялікаму князю: «Но мири, Витолте, не мири», адмаўляючы вялікага князя ад некарыснага міру. Дзеля гэтага Вітаўт даў Андрэю прозьвішча «Няміра», і ад яго пайшоў баярскі род Неміровічаў[38].

Ліцьвінам з паходжаньня быў і другі віленскі біскуп Якуб Пліхта (памёр 2 лютага 1407 году). Дакумэнты сьведчаць, што Якуб Пліхта паходзіў «зь Літвы, зь ейнага народу і мовы»[39] (Johannis dicti Plychta … viro vicarium Lythuanie, eiusdemque nacionis et lingue[f]). Усе віленскія біскупы на працягу XV стагодзьдзя (апрача двух палякаў) былі ліцьвінамі-славянамі: біскуп Мацей зь Вільні (1422—1453), Мікалай Дзяжковіч з Салечнікаў (1453—1467), Ян Ласовіч зь Вільні (1468—1481), Андрэй Гасковіч зь Вільні (1481—1491) і Альбэрт Табар (Табаровіч) зь Мерачы (1492—1507)[40].

У Грунвальцкай біцьве 1410 году ад Літвы бралі ўдзел дзьве Віленскія, дзьве Троцкія, Наваградзкая, Гарадзенская, Берасьцейская, Менска-Заслаўская, Полацкая, Віцебская, Быхаўская, Ваўкавыская, Дарагічынская, Друцкая, Кобрынская, Крэўская, Крычаўская, Лідзкая, Лукомльская, Мельніцкая, Магілёўская, Амсьціслаўская, Нясьвіская, Аршанская, Ашмянская, Пінская, Слонімская і Слуцкая харугвы[41]. Разам, з 40 літоўскіх харугваў, 25 былі з гарадоў і мястэчак сучаснае Беларусі. Усе яны выступілі пад гербам Пагоняй, апрача 10 вялікакняскіх, якія выступілі пад гербам Калюмнамі.

Назоў «ліцьвіны» ў якасьці нацыянальнага замацаваўся на ўсёй этнічнай тэрыторыі беларусаў у XV стагодзьдзі: гэтак, у пасланьні ў Пскоў 1440 годзе вялікі князь Казімер з аднаго боку згадваў палачанаў і віцьбічаў асобна ад ліцьвінаў («А што моих людей, или Литвин, или Витбленин, или Полочанин…»), а зь іншага боку ўжываў назоў «ліцьвіны» ў якасьці агульнага для ўсяго народу ВКЛ («А мне великому князю Казимиру блюсти Псковитина как и своего Литвина; також и Псковичом блюсти Литвина, как и Псковитина»)[42]. У 1480 годзе ў пасланьні вялікага князя Казімера ў Пскоў назоў «ліцьвіны» ўжо стала азначае ўвесь народ Вялікага Княства Літоўскага: Казімер менаваў віленчукоў і палачанаў разам «нашы купцы», «люди нашы», а таксама ўжываў да іх выраз «нашого Литвина»[43][44].

Францішак Скарына

У 1492 годзе, падчас паднясеньня на вялікакняскі сталец Аляксандра, маршалак дворны Літавор Багданавіч Храбтовіч ад імя ўсіх літоўскіх князёў і паноў (Алелькавічаў, Гальшанскіх, Глінскіх і інш.) выступіў з прамовай да гаспадара, у якой казаў: «памятай, што над літвой пануеш» і «просім цябе, каб <…> праўдзівым літоўскім і Вітаўтавым прыкладам нас радзіў і судзіў»[45].

На працягу XV стагодзьдзя шмат ліцьвіноў езьдзілі навучацца ў Кракаўскі ўнівэрсытэт. Акты рэктарскага суду Кракаўскага ўнівэрсытэту мянуюць «ліцьвінамі» ўсіх студэнтаў з гістарычных земляў Вялікага Княства Літоўскага — то бо зь Беларусі (без Жамойці і Ўкраіны). Паводле актаў XV — пачатку XVI стагодзьдзяў ліцьвінамі былі Сянько Гарынскі, князь Андрэй Сьвірскі, Мацей Літвін, Ян зь Сьвержані, Юры, Ванька і іншыя. Яны паходзілі зь Вільні, Дарагічына, Мельніку, Бельску, Сьвержаню, Менску, Полацку, Пінску, Клецку і іншых гарадоў і мястэчак Вялікага Княства Літоўскага. Як адзначае, Алег Латышонак, усе беларусы выступаюць у актах унівэрсытэту як «ліцьвіны» (Lithuanus)[46].

«Ліцьвінам» у 1506 годзе запісаўся ў Кракаўскім унівэрсытэце выдатны асьветнік і першадрукар Францішак Скарына, ураджэнец Полацку[47].

Польскія пісьменьнікі XV—XVI стагодзьдзяў пісалі: «Люд літоўскі, рускі і маскоўскі — гэта адна і тая ж Русь, адно і тое ж племя»[48].

Напрыклад, беларуская народная песьня, якая ўслаўляла перамогу гетмана Канстантына Астроскага над маскавітамі пад Воршай у 1514 годзе, сьведчыць: «Слава Воршы ўжо ня горша сярод мест літоўскіх»[47].

У 1569 годзе акты уніі «Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў» ад імя «літоўскага народу» прысьведчвалі: гетман вялікі літоўскі і кашталян віленскі Рыгор Хадкевіч, ваявода троцкі Стэфан Збараскі, падканцлер і кашталян троцкі Астафей Валовіч, маршалак вялікі літоўскі і стараста ковенскі Ян Хадкевіч, біскуп віленскі Валяр’ян Пратасевіч, падскарбі земскі Мікалай Нарушэвіч і іншыя ліцьвіны. Жамойць прадстаўлялі староста жамойцкі Ян Хадкевіч і біскуп жамойцкі Юры Пяткевіч[49]. Ян Хадкевіч у сваёй прамове на адным з соймаў 1569 году мовіў аб «нашых продках літве» і «нашай славе, чэсці і пажытку літоўскага народу»[50].

Усе суседнія народы ў XIV—XVIII стагодзьдзях называлі беларусаў «ліцьвінамі», «літвой», пры гэтым жамойты ў Вялікім Княстве Літоўскім не называліся ліцьвінамі[51].

Паводле летапісу ХVІІ стагодзьдзя адзін з гарадоў, заснаваных Іванам ІV Тыранам на акупаванай Полаччыне, быў «от литовских городов от Лепля пол — 30 верст, от Лукомля 20 верст». Апавядаючы пра рэйд невялікага варожага аддзелу на Смаленшчыну ў 1565 годзе, маскоўскі летапіс адзначае, што гэта былі «литовские люди», а потым удакладніў: «мстиславцы и кричевцы»[47].

У прыказах Маскоўскай дзяржавы XV—XVII стагодзьдзяў «ліцьвінамі» называлі беларусаў. Напрыклад, у маскоўскім дакумэнце XVII стагодзьдзя: «Приехал ис Полотцка ко Пскову торговой литвин Спиридонка; родом он литвин, белорусец Мстиславского повету»[52].

Па Вялікім Княстве Літоўскім

Тадэвуш Касьцюшка

Правадыр паўстаньня 1794 году Тадэвуш Касьцюшка, ураджэнец Слонімшчыны, казаў: «Хіба я не ліцьвін, Ваш зямляк, Вамі абраны? Каму павінен дзякаваць (за рэкамэндацыю Берасьцейскага сойміка), калі ня Вам? Каго павінен абараняць, калі ня Вас і сябе самога?». У лісьце да расейскага імпэратара Аляксандра І за два гады да сьмерці ён пісаў: «Нарадзіўся я ліцьвінам…»[53].

Славуты паэт Адам Міцкевіч, які нарадзіўся і вырас на Наваградчыне і ў самім Наваградку, у сваёй знакамітай паэме пісаў пра родны край: «О Літва, айчына мая!…»[54]. Разам з тым Адам Міцкевіч у сваім выкладзе пра літоўскі народ у Парыжы зьвяртаў увагу, што ліцьвіны завуць на сваёй мове палякоў — «lankas», а русінаў — «gudas», а Бога — «Dewas»[55], пры гэтым ён зазначаў: «На беларускай мове, якую называюць русінскай або літоўска-русінскай, гавораць каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзьнікла даўно і выдатна распрацавана. У пэрыяд незалежнасьці Літвы вялікія князі карысталіся ёй для сваёй дыпляматычнай перапіскі»[56].

Заснавальнік новае беларускае драматургіі і адзін з стваральнікаў сучаснае літаратурнае беларускае мовы Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1808—1884), хоць і нарадзіўся і правёў цэлае жыцьцё на Рэчыччыне і Меншчыне, лічыў, што ён вырас «сярод ліцьвінаў»[57]. «Літвою» ён лічыў Менск, у якім тады жыў[47].

Беларускага паэта Ўладзіслава Сыракомлю сучасьнікі называлі «лірнікам літоўскім», а другі вядомы беларускі пісьменьнік Арцём Вярыга-Дарэўскі, які нарадзіўся на Полаччыне і жыў у Віцебску, пісаў у сваім творы: «Літва — родная зямелька». Ягоны верш «Ліцьвінам, што запісаліся ў мой „Альбом“, на разьвітаньне» (1858 годм) адрасаваны маладым беларускім літаратарам. У ім аўтар усклікаў: «Чый гэта голас? Гэты словы нашы, браценькі-літоўцы»[47].

Назву ліцьвіны ў дачыненьні да сучасных беларусаў шырока ўжывала і інтэлігенцыя. Ігнат Дамейка ў сваёй кнізе «Мае падарожжы», апісваючы інтэрнацыянальны склад паўстанцкіх аддзелаў, практычна ў кожным выпадку называе нацыянальную прыналежнасьць таго ці іншага афіцэра або жаўнера. Ён дакладна выдзяляе каронных (г. зн. палякаў), жамойтаў (сучасных летувісаў) і «нашых ліцьвінаў» (сучасных беларусаў). Пры гэтым Дамейка не праводзіць ніякую нацыянальную мяжу паміж літоўскай (беларускай) шляхтай і сялянамі. Для яго яны ўсе — «нашы ліцьвіны». У дыплёме ганаровага доктара мэдыцыны, выдадзенага Ігнату Дамейку ў Кракаўскім Ягелонскім унівэрсытэце ў 1887 годзе, пазначана «… слаўнаму мужу Ігнату Дамейку, ліцьвіну…»[58].

У 1861 годзе, пачуўшы пра хваляваньні на радзіме Зыгмунт Мінейка вяртаецца зь Пецярбургу дамоў, каб распачаць антыцарскую агітацыю сярод сялянаў. Як сьведчыць у кнізе «Імёны свабоды» Ўладзімер Арлоў, у жніўні 1861 году агент III аддзяленьня даносіў начальству, што «кадет Сигизмунд Минейко ходит переодет крестьянином и разносит сочиненную неким Марцинкевичем на народном языке „Гутарку старога дзеда“, где в стихах представлены судьбы Литвы и все притеснения приписаны российскому правительству»[59]. Знакамітая пісьменьніца Эліза Ажэшка неаднаразова падпісвалася як Габрыэла Ліцьвінка (польск. Gabriela Litwinka) або проста Li…ka (скарочаная форма: ліцьвінка). «Продкі мае выйшлі зь літоўскіх балотаў», — пісаў пра Піншчыну Фёдар Дастаеўскі[47].

Першая старонка нявыдадзенай Мужыцкай праўды

Беларускі герой-рэвалюцыянэр Кастусь Каліноўскі, які заўсёды зьвяртаўся да народу ў беларускай мове, менаваў свой родны край (ён нарадзіўся на Берасьцейшчыне) «Літвою». Створаны ім у час паўстаньня часовы ўрадовы камітэт ён назваў «Літоўскі ўрад». У 1989 годзе ў віленскім касьцёле Сьвятога Францішка Азіскага знайшлі рукапісны дакумэнт пад назвай «№6 Мужыцкая праўда». Тэкст газэты падрыхтавалі ў кастрычніку 1862 году, аднак зь нейкіх прычынаў не надрукавалі. Гэты варыянт лічыцца ўнікальным і вылучаецца з усяе сэрыі, бо тлумачыць сялянам, як раней называлася іхная краіна і якую назву мае тутэйшы народ[60][61]:

« Вы, дзецюкі, пэўне ня ведаеце, хто вы такія, як называецца гэта зямля, на якой нашы бацькі жылі <...> Зямля наша зь вякоў вечных называецца літоўская, а мы то называемся літоўцы. »

Разам з тым у «Лістах з-пад шыбеніцы» Кастусь Каліноўскі ўпамінае і беларусаў, і літоўцаў: «Калі ронд польскі ўсім братнім народам дае самарондства, маскаль мала таго, што гэтак не робіць, но яшчэ там, гдзе жылі палякі, літоўцы і беларусы, заводзіць маскоўскія школы, а ў гэтых школах учаць па-маскоўску, гдзе ніколі не пачуеш і слова па-польску, па-літоўску да і па-беларуску, як народ таго хоча»[62]. Пры гэтым яшчэ перад паўстаньнем біскуп Матэвус Валанчус дамогся дазволу ад расейскіх уладаў адчыняць пры касьцёлах парафіяльныя школы з выкладаньнем па-летувіску[63], а па здушэньні паўстаньня расейскія ўлады, увогуле, зрабілі летувіскую мовай навучаньня ў Мар’ямпальскай дзяржаўнай вышэйшай вучэльні, якая стала цэнтрам падрыхтоўкі летувіскай эліты. Тым часам выкладаньне беларускай мовы ў школах усіх узроўняў апынулася пад забаронай[63].

З вуснаў украінца ў XIX стагодзьдзі пра беларуса можна было пачуць: «Хіба лихо озме литвина, щоб він не дзекнув» (пра «дзекаючае» вымаўленьне беларусаў). А ў ваколіцах Беластоку ўжо за нашых часоў запісана пра беларуса: «Як сыр не закуска, так ліцьвін — не чалавек!» або «Ліцьвін — то чортаў сын!»[47].

Першая старонка працы Марыі Косіч пра ліцьвінаў-беларусаў

У 1901 годзе беларуская фальклярыстка і этнаграфістка Марыя Косіч выдала працу «Ліцьвіны-беларусы Чарнігаўскай губэрні, іх побыт і песьні», прысьвечаную вуснай народнай паэзіі і духоўнай культуры беларусаў гістарычнай Старадубшчыны, улучанай расейскімі ўладамі ў склад Чарнігаўскай губэрні. Пры гэтым паводле сьведчаньня супрацоўніка Этнаграфічнага аддзелу Расейскага імпэратарскага музэю Данілы Сьвяцкага, яшчэ ў 1909 годзе жыхары Трубчэўскага павету называлі сябе «Літвою»[64]. Мовазнаўца Антон Палявы засьведчыў наступную інфармацыю пра жыхароў Навазыбкаўскага павету[65][66]:

« «Калі б вы папыталіся ў селака Навазыбкаўскага павету, прыкладам, гэтак: „Хто вы такія? да якое нацыі належыце?“ — то пачулі б такі адказ: „Хто мы?! Мы руськія“ [г.зн. праваслаўныя — заўвага Янкі Станкевіча]. Калі вы далей папытаецеся: „Якія „руськія“? — Велікарусы, ці што?“ дык узноў пачуеце адказ: „Ды не, якія мы там Велікарусы? Не, мы не Маскалі“. „Ды хто ж вы тады, Украінцы?“ „Не, і не Ўкраінцы!“ „Ды хто ж, наапошку: не Маскалі, не Ўкраінцы, а хто ж?“ І вось… скажуць вам: „Мы Літва, Ліцьвіны“» »

Антон Палявы паведамляў у сваіх чытаньнях для маскоўскай дыялекталягічнай камісіі ў 1925 годзе (пра ліцьвінаў Навазыбкаўскага павету):

Гэтыя песьні яшчэ больш пераконваюць у тым, што мова навазыбкаўскіх ліцьвінаў ёсьць мовай беларускай, а гэткім чынам, і самі ліцьвіны — таксама ёсьць беларусамі[67].

У пагранічных зь Беларусьсю раёнах Расеі такая назва існавала да сярэдзіны XX стагодзьдзя[52][68]. Жыхары Курскай і Арлоўскай абласьцей Расеі называлі беларусаў «ліцьвінамі» ажно да Другой сусьветнае вайны[47].

Літоўская мова

Першы запіс

У 1351 годзе князь Кейстут (брат вялікага князя літоўскага Альгерда) рушыў у Вугоршчыну ў выправу зь літоўскім войскам (гэта былі вайсковыя аддзелы з Трокаў, Горадні, Дарагічына і Берасьця). У час сустрэчы вугорскі кароль Людвік (Лаёш) Вялікі і князь Кейстут ўчынілі мір, і на знак замірэньня Кейстут загадаў зарэзаць быка і па забіцьці павярнуўся да свайго войска і пракрычаў па-літоўску (паводле вугорскае кронікі: lithwanice): «Рагаціна — розні нашы. Госпад з намі!» (у запісе кронікі — rogachina roznenachy gospanany), што тут жа перамовілі прысутныя ліцьвіны (Lithwani). З тым, што гэтая прамова ёсьць узорам старое беларускае мовы, пагаджаецца большасьць дасьледнікаў: А. Мяжынскі, А. Брукнэр, С. Роўэл, А. Золтан і іншыя[69].

Славянская літоўская мова

Тагачасную беларускую мову называлі «літоўскаю» вялікі князь Ягайла ў агульназемскім прывілеі для Літвы 1387 году, першы віленскі біскуп (1388—1398) Андрэй Васіла ў сваім тэстамэнце і іншыя ліцьвіны, а таксама замежнікі (напрыклад, чэскі тэоляг Геранім Праскі, які ў канцы XIV ст. быў місіянэрам у Літве, пісаў, што ў гэтай дзяржаве «мова народа ёсць славянская», а паводле назвы дзяржавы яе называюць «літоўскаю»[47]). Беларуская мова, якая ў ВКЛ называлася «літоўскаю», была моваю літоўскага народу і афіцыйнаю моваю Вялікага княства, на ёй складаліся ўрадовыя лісты, судовыя выракі, дыпляматычнае ліставаньне з замежнымі краямі.

Вялікі князь Вітаўт у грамаце для Віленскай катэдры з 1423 году пісаў, што «лукно шасьціпяднае» (lukno szescipedne) — гэта «простанародны» (vulgariter) назоў меры мёду[70]. Князь Жыгімонт Кейстутавіч у сваёй лацінскай грамаце з 1411 году згадваў «простанародную» (vulgariter dicitur) меру «пуд воску» (pud vosku)[70].

Славянскай менаваў літоўскую мову ў 1440-х гадох рымскі папа, пісьменьнік і гуманіст Энэа Сыльвіё Пікаляміні: «Літва месьціцца на ўсход ад Польшчы. Мова народу — славянская»[g][72][73].

Такія эўрапейскія навукоўцы, як Гэртман Шэдэль у «Сусьветнай хроніцы» (1493 год)[74], дырэктар Нюрнбэрскае гімназіі Ян Коклес Норык у «Дэкастыхоне» (1511 год)[h], Ян Багемскі ў працы «Звычаі ўсіх народаў» (1538 г.)[i] і аўстрыйскі дыплямат Сігізмунд Гербэрштэйн у «Гісторыі Масковіі» (1549 год) пісалі пра Літву, як пра славянскі народ. Усе яны залічалі літоўскую мову да славянскіх моваў[77].

Сігізмунд Гербэрштэйн, які наведваў Літву ў 1517—1526 гадох[78], пісаў:

  • «…бізона ліцьвіны ў сваёй мове называюць „зубр“ (Suber)»[j];
  • «…той зьвер, якога ліцьвіны ў сваёй мове называюць „лось“ (Loss), по-нямецку завецца Ellend („лось“ — нямецк.)»;
  • «Гаспадар прызначае туды [ў Жамойць] ўрадоўцу [зь Літвы], якога ў сваёй мове яны [ліцьвіны] называюць „староста“ (Starosta)»[77].

Вэнэцыянскі дыплямат М. Фаскарына ў 1557 годзе пісаў, што «маскавіты размаўляюць і пішуць славянскай мовай, таксама як дальматы, чэхі, палякі і ліцьвіны»[k][80].

У Актах Маскоўскага гаспадарства (запіс з 1618 году): «… выехали из деревни человек с пятнадцать, а на них магерки литовския, и почали им говорить по-литовски: не утекайте-де!»[47].

Праваслаўны культурны дзяяч Ляўрэнці Зізані, ураджэнец Вялікага Княства Літоўскага, выдаў у 1626 годзе на заказ патрыярха праваслаўны Катэхізм, у якім гэтак патлумачыў назву кнігі: «по-литовску это оглашение, русским же языком нарицается беседословие» і такім чынам атаясамліваў літоўскую мову з старабеларускай, а рускую — з стараславянскай. Праз год маскоўскі гаспадар Міхаіл I Раманаў пытаўся ў яго: «По литовскому языку как вы говорите „собра“?», на што асьветнік адказваў: «Тожде и по литовскому языку „собра“»[47]. Іншы культурны дзяяч і лексыкограф Памва Бярында, ураджэнец Рэчы Паспалітай, таксама атаясамліваў літоўскую мову з старабеларускай: «петухъ — петель (царкоўнаславянская мова), чески и руски — когут, волынски — певень, литовски (г.зн. па-старабеларуску) — петухъ»[l][81].

Гісторык мовы Сяргей Запрудзкі сярод сьведчаньняў называньня беларускай мовы «літоўскай», апроч С. Гербэрштэйн, Л. Зізанія і П. Бярынды, таксама прыводзіць францускага граматыста П. Статорыюса-Стоенскага (XVI ст.), славацкага падарожніка А. Крмана і Ў. Радзівіла (абодва XVIII ст.)[82]. Ён жа далучыў да тых, хто сьцьвярджаў, што ліцьвіны гаварылі на славянскай мове, апроч Г. Праскага, яшчэ П. Дж. Навакоўскага і К. Геснэра[83].

У канцы XVII — пачатку XVIII ст. у сваіх неапублікаваных лацінамоўных курсах філязофіі шэраг кіеўскіх прафэсараў называлі беларускую мову «літоўскай» — Lit(h)uanice. У падрыхтаваным у гэты ж час на паўднёвай Чарнігаўшчыне або на паўночнай Палтаўшчыне зборніку вершаў Кліменція Зіноўіва беларуская мова таксама называецца літоўскай: «О теслях або теж о плотника(х) по моско(в)скии(и): а о дейлидах по лито(в)ски(и)»[83].

У канцы XVIII ст., ужо за часамі расейскага панаваньня, беларуская мова працягвала называцца літоўскай. Гэтак, адданы маскоўскай гаспадыні Кацярыне ІІ праваслаўны ўладыка Віктар Садкоўскі пагражаў беларускім сьвятарам на слуцкім эпархіяльным зборы: «Я вас скорэню, знішчу, штоб і языка не было вашого проклятого літовского і вас саміх; я вас у зсылкі парассылаю альбо ў салдаты пааддаю, а сваіх з-за кардону пановажу!»[47][84]. Таксама захаваліся сьведчаньні, што яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. на захадзе этнічнай тэрыторыі беларусаў мясцовыя жыхары называлі беларускую мову літоўскай[85]:

« На ўсходзе і паўночным усходзе яна мяжуе з мовай уласна беларускай, якая ў мясцовых жыхароў называецца літоўскай. Гэтай мовай гавораць ужо каля Сьвілачы, Крынак, Ялоўкі і каля мястэчку Гарадку, пры якім сустракаюцца гэтыя два адценьні. »

—Заметки о западной части Гродненской губернии // Этнографический сборник. Вып. 3. — СПб., 1858. С. 105.

Балцкая (неславянская) літоўская мова

Асабісты сакратар караля і вялікага князя Казімера Ягайлавіча італьянскі гуманіст Філіп Калімах (1437—1496) у сваім творы, прысьвечаным жыцьцю кардынала Зьбігнева Алясьніцкага, дае зьвесткі пра звычаі і мову ліцьвінаў: «… хвалілі (Ліцьвіны) лясы, камяні, аддалённыя месцы, азёры і розныя пачвары, асабліва вужаку, які на іх мове завецца „Gyvotem“» (жам. gīvatė і лет. gyvatė — «зьмяя»)[m].

У Хроніцы ўсяго сьвету, выдадзенай Марцінам Бельскім у 1564 годзе, паведамляецца.

« Зь літоўскай мовай мы ўсе добра знаёмы, а як гавораць, быццам яна падобная на лацінскую. Мне так не здаецца, як у гэтых словах убачыш «Superatus hodie astus demonis, cum ipse sit cum suis demonibus ambiciosus» — «Isgaleta Jauesti Kitristas velino / Kuri saua sutrine Lampse velina»[n][o]. »

—Kronika wszystkyego swyata. Wyd. 1564. S. 438.

Апроч таго, летувіскія гісторыкі і мовазнаўцы, а таксама тыя[88], хто іх цытуе, спрабуюць спасылацца на пэўныя сьведчаньні, у якіх не ўдакладняецца, што памянёная там «літоўская» ёсьць неславянскай (балцкай) або, увогуле, датычыцца жамойцкай (летувіскай) мовы:

  • Успамін Вітаўта пра тое, што на Луцкім зьездзе манархаў у студзені 1429 году ён зьвярнуўся па-літоўску да Ягайлы (лац. «nos vero in lithwanico diximus ad vos»), што адбылося ў прысутнасьці толькі імпэратара Жыгімонта Люксэмбурскага і яго жонкі[89].
    • Раней Вітаўт у лацінскай грамаце ад 1420 году да імпэратара Жыгімонта Люксэмбурскага двойчы ўжыў славянскія тэрміны (Szomoyth, Somoyth — ст.-бел. Жомойть) у называньні Жамойці і жамойтаў (хоць у тагачасных лацінскіх тэкстах да іх дастасоўвалі назвы Samogitia і Samogiti), кажучы, што іх гэтак называлі «ў літоўскай мове» (лац. Sed quod terra Samaytarum est terra inferior ad terram Lythwanie, ideo Szomoyth vocatur, quod in lythwanico terra inferior interpretatur <...> que terra in Lythwanico Somoyth quasi terra inferior appelatur)[90]. Пагатоў пазьнейшае асабістае ліставаньне паміж Вітаўтам і Ягайлам вялося на беларускай («рускай») мове[91].
  • Лічба гданьскіх мяшчанаў, якія ў 1492 годзе прыбылі ў Вільню дзеля сустрэчы з Казімерам Ягайлавічам і Панамі-Радаю і ў час перамоваў сутыкнуліся з польскаю, літоўскаю і рускаю мовамі (ням. «Daruff wart manchfaldig handelt gehat itzundt Polnisch, itzundt Lithows, itzundt Reuszch»).
  • Паведамленьне храніста Яна Длугаша пра тое, што ў 1440 годзе вялікага князя Казімера Ягайлавіча, які нарадзіўся і выхоўваўся ў Кракаве, па прыбыцьці ў Вільню мясцовыя баяры Алелька Ўладзімеравіч, Васіль Пуцята і Юры Сямёнавіч навучалі літоўскай мове і мясцоваму праву (лац. «Pauci qui remanserant, odio et arte Lithuanorum tempore succedente exclusi sunt, veriti, ne native affect plus esset Polonis quam Lithuanis affectus, officials Lithuanos adiungung et ipsum linguam et mores suos instruunt»).
  • Два наказы аналягічнага зьвесту вялікага князя Жыгімонта Старога намесьніку жыжмарскаму ад 3 жніўня 1511 году («Велели есмо в того костела жижморского мети каплана, што бы вмел по­литовский казати, и мистра») і эйшыскаму плябану ад 27 студзеня 1524 году (лац. «…presbyteros idoneos, quorum saltem unus idiomate Lithuanico praedicare populo Dei bene sciat et debeat»).
  • Запіс пад 1529 годам у Мэтрыцы Вялікага Княства Літоўскага, дзе судовы выканаўца Васіль Бялянін (пра якога вядома толькі, што ён «русін» з ВКЛ без удакладаньня — зь беларускай або з украінскай яго часткі) засьведчыў, што баярын гаспадарскі Пятро Сумарок спрабаваў пры ім падкупіць сьведак з-пад Эйшышкаў размаўлячы зь імі «по-литовски».
  • Цытата зь Віленскага мескага статуту ад 18 лістапада 1551 году, каб выклік на суд і вырак суду абвяшчаўся «po polsku i po litewsku, i po rusku, aby wszyscy, ktorzy by słuchali, rozumieli».
  • Паведамленьне пра адстаўку ў 1538 годзе лаўніка Ковенскай магдэбургіі немца Андрэаса Войта з прычыны няведаньня ім літоўскай мовы (ням. «…er sproch halben dem, er im litauischen nicht wol erfaren sei»).

Як адзначае беларускі гісторык Уладзімер Арлоў, напраўду не існуе нават ускосных пацьверджаньняў таго, што вялікія князі гаварылі па-летувіску. Пры гэтым з гістарычных крыніцаў вядома, што ў час выправаў углыб Жамойці гаспадары і віленскія ўраднікі бралі з сабой перакладнікаў[93].

Тым часам у першым летувіскім катэхізьме, выдадзеным ў 1545 годзе, летувіская мова называецца «прускай», а ў двух наступных кнігах (1547 і 1559 гады) назва мовы не ўпамінаецца[94]. Толькі ў 1579 годзе, па сьмерці герцага прускага Альбрэхта Гогенцолерна, які быў ініцыятарам летувіскага кнігадрукаваньня, выйшаў летувіскі катэхізм, дзе мова выданьня азначалася як летувіская. Гэтая назва замацавалася ў наступных летувіскіх кнігах[95].

Павал Урбан адзначае той факт, што малітоўнікі і катэхізмы, перакладзеныя на жамойцкую мову, пачалі выкарыстоўвацца ў Жамойці ў другой палове XVI ст. Менавіта дзякуючы выдавецкай дзейнасьці кніжнікаў-перакладнікаў сьпярша ў Прусіі, а потым і ў Вільні (з 1595 году[96]), мова жамойтаў атрымала статус «літоўскай мовы»[97]. Страту з гэтай і шэрагу іншых прычынаў у 2-й палове XVI ст. старога значэньня назвы «літоўская мова» на карысьць жамойцкай мовы адзначае таксама Вацлаў Пануцэвіч[98].

Герб

Асноўны артыкул: Пагоня
Пагоня XV ст. з надмагільля Ягайлы

Паходжаньне дзяржаўнага гербу ліцьвінаў — Пагоні — сягае ўглыб стагодзьдзяў і мае сэмантычную повязь з старажытнай ваеннай традыцыяй народнай пагоні — найважнейшай функцыяй арганізацыі жыцьця і побыту ўсходнеславянскіх плямёнаў, калі кожны чалавек быў у адказе за жыцьцё супляменьніка. У выпадку раптоўнага нападу супраціўніка і захопу ў палон суродзічаў кожны мужчына, які меў права насіць зброю, мусіў пехатою або конна кідацца ў пагоню за ворагам, каб адбіць палон. Ва ўмовах ваеннай дэмакратыі традыцыя народнай пагоні выконвалася безумоўна і захоўвалася стагодзьдзямі і ў эпоху Русі, і ў часы Вялікага Княства Літоўскага[99]. Іпацьеўскі летапіс паведамляе пра пагоню жыхароў Берасьця ў 1280 годзе за польскім вайсковым аддзелам, які паваяваў ваколіцы места. Вялікі князь літоўскі Ягайла ў сваёй (лацінскай) грамаце ад 20 лютага 1387 году пісаў[100][101]:

« …паводле старажытнага звычаю, перасьлед ворага ёсьць абавязкам кожнага мужчыны ў нашым краі; гэткае паспалітае рушэньне дзеля выгнаньня ворага з нашае Літоўскае зямлі па-народнаму завецца „погоня“ (pogonia). »

—З прывілею вялікага князя літоўскага Ягайлы, 20.2.1387 г.

Беларуская назва Пагоня замацавалася за гербам у канцы XV — пачатку XVI стагодзьдзя, што стала вынікам асэнсаваньня гербавай выявы як сымбалю абаронцы Айчыны[102]. Пад гэтай назвай герб апісвалі і тлумачылі ў літоўскіх (беларускіх) летапісах першае паловы XVI стагодзьдзя: «…в гербе муж збройный на коню белом, в полю червоном, меч голый, якбы кого гонючи держал над головою, и есть оттоля названы погоня…». Назвай Пагоня карыстаўся і апошні з Ягайлавічаў — кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст. У 1562 годзе ён загадаў біць на Віленскай мынцы манэты-траякі: «А на сем з одное стороны два першие слова, которими ся починаеть писати имя нашо господарское, а з другое стороны … герб Погоня». Урэшце, дзяржаўны герб Вялікага Княства Літоўскага пад назвай Пагоня (ст.-бел. Погоня) сьцьвярджаецца ў Статуце Вялікага Княства Літоўскага 1566 году[103].

Афіцыйная беларуская гербавая назва Пагоня не пакідае ніякіх сумневаў у беларускай этнічнай прыналежнасьці грамадзтва, дзе зьявіўся і выкарыстоўваўся герб Вялікага Княства Літоўскага[103].

Летувіскае слова «výtis» («віціс»), якое выкарыстоўваецца дзеля азначэньня сучаснага летувіскага варыянту Пагоні, прыдумаў ў сярэдзіне XIX ст. Сымонас Даўкантас[104][105]. Сьпярша ім называлі толькі вершніка-рыцара, а дзеля азначэньня гербу цалкам слова «Vytís» (ужо зь вялікай літары і з націскам на другім складзе) упершыню выкарысталі толькі ў 1884 годзе (раней Пагоню па-летувіску звычайна звалі «Vaikymas» — 'Перасьледаваньне'). Да канца XIX ст. слова «Vytis» стала агульнапрынятым у Летуве дзеля азначэньня Пагоні. Аднак яшчэ доўгі час ішлі спрэчкі пра тое, на якім складзе трэба рабіць націск — на першым ці на другім. Толькі ў 1930-я гады з гэтым канчаткова вызначыліся — спыніліся на «Výtis»[106].

Сталіца

Асноўны артыкул: Вільня
Вострая брама ў Вільні. Фота Яна Булгака, 1912 г.

У старажытных пісьмовых крыніцах сталіца ліцьвінаў — Вільня — упамінаецца пад беларускай назвай Вільня (Vilnia або Vilna, напрыклад, у лістах вялікага князя Гедзіміна 1323 году «in civitate nostra regia Vilnia»[107]). У старабеларускіх тэкстах з XV ст. суіснавалі формы Вильня / у Вильни і Вильна / у Вильне (што параўнальна з Горадна — Горадня і Коўна — Коўня), але паступова запанавала форма Вильня[108].

Форму «Vilnius» па-жамойцку пачалі ўжываць прыкладна з XVII ст. (М. Даўкша ў «Пастыле» 1600 году). Летувіскі тапаніміст Аляксандрас Ванагас мяркуе, што гэта форма ўзьнікла пад уплывам польскай назвы Wilno (у летувіскай мове няма назоўнікаў ніякага роду, у пазычаньнях ён зьмяняецца на мужчынскі). У сваю чаргу, польскае Wilno утварылася ад старабеларускага варыянту Вільна[108]. Пры гэтым першаснай і найбольш старажытнай назвай места ў жамойцкіх (летувіскіх) гаворках ёсьць Vilnia, на што паказвае А. Ванагас і што пацьвярджаецца сучаснай латыскай назвай — Viļņa[108].

Перайменаваньне ліцьвінаў у «беларусаў»

Упершыню назва «беларусы» ў дачыненьні да ліцьвінаў выкарыстоўваецца ў XVII ст. у час войнаў Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай, у запісах маскоўскіх вайсковых пісараў, дзеля азначэньня праваслаўнага вызнаньня тых палонных ліцьвінаў і ўкраінцаў, якія былі праваслаўнымі (у адрозьненьне ад ліцьвінаў-каталікоў), напрыклад: «литвин белорусец Ошмянского повету», «литовка беларуска Мстиславского повету», «литвин белоруские веры»[52] («руская, беларуская вера» = праваслаўе) і г. д.[109]

Палонныя шляхцічы-ліцьвіны называлі сябе выняткова «ліцьвінамі», напр.: «литвин Корнейко Круковской, уроженец Оршанского повету, шляхтич белоруские веры»). Сваю зямлю палонныя літоўскія (беларускія) шляхціцы таксама называлі Літвою. Алег Латышонак прыйшоў да высновы:

«Сьвядомае ужываньне назвы „беларусец“ непісьменнымі сялянамі і прадстаўнікамі гарадскога плебсу ў сытуацыі, калі гэтае найменьне невядома шляхце, я лічу немагчымым. Выснова з гэтага можа быць толькі адна: слова „беларусец“ ва ўсіх выпадках уклалі ў вусны прышэльцаў маскоўскія чыноўнікі»[109].

Як адзначае гісторык Уладзімер Арлоў, па анэксіі земляў Вялікага Княства Літоўскага ўлады Расейскай імпэрыі спрыялі пашырэньню назвы беларусы, бо гэтая назва больш адпавядала імпэрскім інтарэсам і дазваляла трактаваць ліцьвінаў як разнавіднасьць расейцаў («вялікарусаў»). Разам з тым гэтая назва замацавалася за ўсім насельніцтвам толькі на мяжы XIX і XX стагодзьдзяў[11].

Тым часам яшчэ ў 1846 годзе менскі ігумен Антоні пачынаў сваю кніжку пра гісторыю Тураўскае епархіі наступнымі словамі:

« Какъ ни беденъ видъ теперешняго Турова, но все-таки память о Турове, какъ колыбели православия въ Литве, священна для всякого руссо-литвина»[110] »

Таксама адгукнуліся на сьвядомасьці ліцьвінаў-беларусаў наступствы палянізацыі. Так, шматлікія беларусы называлі сябе палякамі, хоць зямлю сваю Літвой і мову літоўскаю.

«Іншая цяжкасьць паходзіць ад таго, што на мясцовай мове, а тым больш на польскай, нярэдка зьмешваюцца назвы «Беларусь» і «Літва», беларуская мова й літоўская[q], то бок па старадаўняй памяці пра тыя часы, калі Беларусь і Літва ўяўлялі сабою адно цэлае, усё беларускае называлася літоўскім. Спытаеце, вы напрыклад, якую-небудзь мяшчанку, хто яна такая? — Polka, адкажа яна вам. — Адкуль родам? — Z Litwy. Як гавораць дома? — Po litewsku. Між тым пры адшуканьні больш дакладных зьвестак аказваецца, што ні сама яна, ні яе родныя ні слова не разумеюць па-літоўску[q], а гавораць выняткова па-беларуску. Гэтак, і за Бугам, напрыклад у Седлецкай губэрні, беларуса іначай не назавуць, як ліцьвінам»[111].

Яшчэ ў пачатку ХХ ст. вылучалася адрозненьне паміж літоўцамі і жамойтамі. У артыкуле «Цікавае выступленьне» Антон Луцкевіч цытуе прамову ксяндза Міхала Далецкага на інгрэсе жамойцкага біскупа Францішка Карэвіча (жамойцкае пераймаваньне: Пранцішкуса Каравічуса). Ксёндз казаў:

«У склад нашай дыяцэзіі ўходзіць, апрыч жмудзінаў і літоўцаў, значнае чысло і другіх народнасьцяў…»[112]

У той жа час жыхарства Жамойці (большай часткі сучаснай Летувы) «ліцьвінамі» (альбо «літоўцамі») сябе не называла нават у XIX стагодзьдзі. У навуковым выданьні «Акты, издаваемые Виленскою археографическою коммиссиею», выдадзеным у 1899 годзе, у прадмове зьмяшчаецца агляд аўтарам Ковенскае губэрні, якая займала тады ўсю тэрыторыю сучаснае Летувы на поўнач ад Коўны: «Ковенская губэрня ўся амаль заселеная карэннымі літоўцамі, якія край свой называюць Жмудзь, а сябе жмогусамі»[113]. На тое, што жыхары Жамойці не называлі сябе ліцьвінамі, таксама паказвае Ігар Чаквін, тым часам беларускамоўныя ліцьвіны гістарычна супрацьпастаўлялі сябе летувісам, якіх вызначалі назвамі «жамайты», «жамойты», «жмудзь», «самагіты» ды іншымі[114].

Сучаснасьць

Пікет у Менску з плякатам беларускай лацінкай: «Вярнуць народу яго спрадвечныя сымбалі: герб Пагоня й бел-чырвона-белы сьцяг, — а таксама назоў краіны Літва, сталіцы — Менск!» (19.09.1991 г.)

Ужываньне

У частковым ужытку найменьне «ліцьвін» працягвае існаваць як саманазва вясковага жыхарства і ў цяперашні час[53]. У 1990 годзе часопіс «Савецкая этнаграфія» падаваў зьвесткі:

«Як мікраэтнонім, найменне „ліцьвіны“ існавала і працягвае існаваць сярод некаторых мясцовых групаў беларускага і асіміляванага балцкага жыхарства заходніх раёнаў Беларусі і Ўсходняй Летувы»[115].

У працы 1985 году, у якой адлюстроўваюцца рэаліі 1980-х гадоў, Ігар Чаквін пісаў:

«У гісторыка-этнаграфічнай вобласьці беларуска-ўкраінскага Палесься арэал распаўсюджваньня назвы палешукі не складае суцэльнага масіву. Асноўнай этнанімічнай формай, якая часьцей за ўсё чаргуецца на Палесьсі з назвай палешукі зьяўляецца этнікон ліцьвіны. Паводле зьвестак Л. Асоўскага (на 30-я гады ХХ ст.) назва ліцьвіны была лакалізавана ў Заходнім Палесьсі ў вярхоўях Ясельды і ў раёне Ружан, Косава, Івацэвіч. З гэтай вобласьці, мяркуючы па прыведзенай ім карце, арэал назвы ліцьвіны распаўсюджваўся на поўдзень да Лунінца. На Прыпяцкім правабярэжжы гэты арэал ішоў ад Давыд-Гарадка на Столін і далей у двух напрамках — на Ракітнае і на Кастопаль. (…) Арэальнае існаваньне на Палесьсі формы ліцьвіны таксама носіць контурны малюнак, калі адпаведная этнанімічная самасьвядомасьць найбольш выразна выступае ў паўзьмежных зонах кантакціраваньня непасрэдна з палешукамі, а ўнутры гэтых зон аслаблена і часткова дыферэнцыравана. Так, у радзе палескіх абласьцей, дзе распаўсюджана назва ліцьвіны, яна часта дапаўняецца азначэньнямі, якія падкрэсьліваюць асобныя асаблівасьці гаворак — ліцьвіны-хацюны (паміж Століным і Ракітным, а таксама паміж Косавам і Лунінцом), літвакі-калыбанюкі (паміж Століным і Кастопалем), іх антрапалягічныя рысы і спэцыфіку месца існаваньня — ліцьвіны-чарнякі (Пружанскі раён), парэчукі (Пагарыньне) і г. д.»[9]

А. Пракапчук, аўтар часопісу «Самиздат», у 2009 годзе пісаў:

Літвою гэты край называўся амаль тысячу гадоў, усутыч да XIX стагодзьдзя, а назва народу — «ліцьвіны» захоўвалася і па Другой сусьветнай вайне, што я нават памятаю з сваіх летніх вакацыяў у вёсцы Цытве (Менская вобласьць), дзе зацята працягвалі менаваць сябе «ліцьвінамі» аднавяскоўцы маёй бабулі Эміліі[116].

Як адзначае гісторык Уладзімер Арлоў, дзясяткі тысячаў беларусаў маюць сёньня прозьвішчы з коранем 'ліцьв' ('літв'): Ліцьвін (Літвін), Ліцьвіновіч (Літвіновіч), Ліцьвінка (Літвінка), Ліцьвіненка (Літвіненка), Ліцьвіненя (Літвіненя), Ліцьвіёнак (Літвіёнак), Ліцьвінаў (Літвінаў), Ліцьвінчык (Літвінчык), Ліцьвінюк (Літвінюк), Ліцьвінчук (Літвінчук), Ліцьвінскі (Літвінскі), Літоўчанка, Ліцьвінец і іншыя[53].

Грамадзкая дзейнасьць

Асноўны артыкул: Ліцьвінства

20 траўня 2000 году група беларускіх грамадзянаў (у асноўным гісторыкі, паэты, пісьменьнікі, музыкі) правялі зьезд, на якім быў падпісаны акт узнаўленьня нацыі ліцьвінаў.

За мяжой

У час правядзеньня перапісу насельніцтва Расеі ў 2002 годзе тыя, хто сябе называў ліцьвінам, былі разьмеркаваныя наступным чынам: аўкштоты, жамойты, летувнік (і), летувяй, а таксама тыя ліцьвіны і літвякі/літвакі, якія ўжываюць летувіскую мову, былі аднесеныя да летувісаў; засталыя ліцьвіны і літвякі/літвакі былі аднесеныя да беларусаў[117].

Міленіюм Літвы

22 студзеня 2009 году ў Беларусі ўтварыўся грамадзкі арганізацыйны камітэт імпрэзы 1000-годзьдзя назвы Літва пад старшынствам доктара гістарычных навук прафэсара Анатоля Грыцкевіча. У арганізацыйны камітэт «Міленіюм Літвы» ўвайшлі пісьменьніца Вольга Іпатава, доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч, доктар мэдычных навук Алесь Астроўскі, доктар біялягічных навук Аляксей Мікуліч, археоляг Эдвард Зайкоўскі, мастак і грамадзкі дзяяч Аляксей Марачкін, сьвятар Леанід Акаловіч і дасьледнік Зьдзіслаў Сіцько.

У звароце арганізацыйнага камітэту паведамляецца, што першы ўпамін назвы Літва (Lituae) у пісьмовых крыніцах — нямецкіх Квэдлінбурскіх аналах — належыць да 1009 году. Аўтары звароту адзначаюць, што назва Літва датычыцца старажытнай тэрыторыі Беларусі, а цяперашнія беларусы да пачатку XX стагодзьдзя называлі сябе ліцьвінамі.

«Тэрміны Беларусь і беларусы навязаныя нам расейскай адміністрацыяй у сярэдзіне XIX стагодзьдзя. Беларусь зьяўляецца галоўнай пераемніцай Вялікага Княства Літоўскага. Нашы землі складалі вялікую частку ВКЛ. Менавіта на нашых землях і паўстала вялікая дзяржава ВКЛ, аб’ядналая ў XV стагодзьдзі асобныя княствы-землі, у тым ліку Наваградзкае, Полацкае, Смаленскае, Турава-Пінскае і Гарадзенскае», — гаворыцца ў звароце[118].

Цытаты

« Літва месьціцца на ўсход ад Польшчы. Мова народу — славянская. »

Энэй Сыльвій Пікаляміні, 1440-я гг.


« …не обчым яким языком, але своим власным права списаные маем. »

Літоўскі Статут, 1588 г.


« Кажам заўжды «літоўскі, ліцьвін» — але тое адно замест «беларускі, беларус», бо ў 1510 годзе ніхто яшчэ «Літву этнічную» і ня сьніў, яшчэ Рэй у 1562 годзе ліцьвіном менаваў беларуса, а ў Маскве і ў XVII стагодзьдзі «літоўскі» — тое самае што беларускі. »

—Аляксандар Брукнэр[119][120].


« У афіцыйных дакумэнтах XVI—XVIII стагодзьдзяў, апроч «Літвы», для ўсяе тэрыторыі Беларусі другога найменьня наагул не існавала, і ўвесь народ называлі Літвою. У нашай жа гістарычнай літаратуры да цяперашнага часу ігнаруюць гэтае найменьне народу, якое ён насіў больш чым 500 гадоў. »

Язэп Юхо, гісторык права, доктар навук[121].

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. ^ Mindovve, Dei gracia rex Litwinorum[28][29]
  2. ^ Лукаў(pl) месьціцца за 70 км на захад ад Берасьця
  3. ^ Зь ліста Літоўскага мітрапаліта Кіпрыяна з 23 чэрвеня 1378 году: «Патриарха литвином назвали, царя тако же»[37]
  4. ^ Патриаршая или Никоновская летопись // ПСРЛ. Т. 35. — М., 1980. С. 139.
  5. ^ ПСРЛ. Т. 32. — М.: Наука, 1975. С. 78.
  6. ^ Codex epistolaris Vitoldi. P. 103.
  7. ^ «Lituania et ipsa late patents regio Polonis ad orlentem connexa est… Sermo gentis Sclavonicus est»[71]
  8. ^ «Post Poloniam Lituania est spaciola quoque tellus verum paludibos sylvisque plurimum obducta… Lingua utuntur Sclavonica»[75]
  9. ^ «Lithunia est Poloniae ad ortum connexa noningentorum millium passuum circuitu magna sui parte palustris plurimumque nemorosa… Sermo gentis, ut Polonis, Sclavonicus, hie enim sermo, quern latissime patet, ac plurimis quidem gentibus communis est…»[76]
  10. ^ Тым часам летувісы завуць гэтага зьвера stumbras[56][54]
  11. ^ «Questi Moscoviti parlano la lingua Schiavona, et scrivono nella stessa, siccome i Dalmatini, Bohemi, Polacchi et Lithuani…»[79]
  12. ^ Лексіконъ славенорωсскій и именъ тлъкованїе. Київ, 1627. С. 11.
  13. ^ Litifani … ante omnia serpentem, quem Gyvotem lingua sua dicunt[86]
  14. ^ Тым часам па-летувіску азначаная фраза выглядае наступным чынам: «Nugalėta jau šiandien velnio gudrystė, nors jis su savo demonais ir trokšta garbės»
  15. ^ Мовазнаўца Ян Станкевіч зьвяртае ўвагу на іншае сьцьверджаньне Марціна Бельскага, што пруская мова мае падабенства з мовай Літвы — той часткі Літвы, дзе гавораць куршаўскай мовай (польск. Rzecz Prusów podobna jest rzeczy Litwy, tej Litwy, która mówi językiem kurońskim). Такім чынам польскі храніст фактычна разьмяжоўвае славянскую Літву зь яе балцкай часткай, мову якой ён гэтым разам называе «куршаўскай»[87]
  16. ^ У той час набажэнствы і казаньні спраўляліся на лацінскай мове
  17. ^ а б Тут — у сэнсе «летувіская»

Крыніцы

  1. ^ Лыч Л. Русіфікацыя: царская, савецкая, прэзідэнцкая. — Львоў, 2010. С. 11.
  2. ^ Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London, 1998. P. 45.
  3. ^ Народная культура Беларусі: энцыклапедычны даведнік / пад рэдакцыяй В. Цітова. — Менск: БелЭн, 2002. С. 222.
  4. ^ Этнаграфія беларусаў. Гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя. / рэд. кал. В. Бандарчык і інш. — Менск, 1985. С. 81.
  5. ^ Чаквін І. Формы этнічнага і нацыянальнага самавызначэння беларускага насельніцтва XIV—XVIII ст. (да праблемы станаўлення нацыянальнай самасвядомасці беларусаў) // Усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў. Мінск, 3—5 лютага 1993 года. Ч. I. — Менск, 1993. С. 48.
  6. ^ Краўцэвіч А.. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. — Менск 2014.
  7. ^ Чаквін І. Формы этнічнага і нацыянальнага самавызначэння беларускага насельніцтва XIV—XVIII ст. (да праблемы станаўлення нацыянальнай самасвядомасці беларусаў) // Усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў. Мінск, 3—5 лютага 1993 года. Ч. I. — Менск, 1993. С. 48—49.
  8. ^ Чаквин И. В. Избранное: теоретические и историографические статьи по этногенезу, этническим и этнокультурным процессам, конфессиональной истории белорусов. — Минск: Беларуская навука, 2014. С. 172, 176.
  9. ^ а б Чаквін І. Гістарычная этнаніміка Палесся // Весці Акадэміі навук Беларускай ССР. — Серыя грамадскіх навук. № 4, 1985. С. 79—80.
  10. ^ Белорусско-русский словарь / Ян Станкевич; под ред. Г. Ребенковой, В. Булгакова; предисл. Г. Ребенковой, В. Булгакова. — Смоленск: Инбелкульт, 2020. — 1360 с. ISBN ISBN 978-5-00076-054-3. С. 697.
  11. ^ а б Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 161.
  12. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 106.
  13. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 107.
  14. ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 236—255, 291—294.
  15. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 58—72.
  16. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 31.
  17. ^ Казлова Р. Беларуская і славянская гідранімія. Праславянскі фонд: У 2 т. Т. 2. — Гомель: ГДУ, 2002. С. 80—98.
  18. ^ Лёсік Я. Літва-Беларусь: гістарычныя выведы. — Менск, 2016. С. 22—27.
  19. ^ Краўцэвіч А. Гісторыя ВКЛ. — Гародня—Уроцлаў, 2013. С. 10.
  20. ^ Лёсік Я. Літва-Беларусь: гістарычныя выведы. — Менск, 2016. С. 19—20.
  21. ^ Monumenta reformationis Polonicae et Lithuaniae: Zbiór pomników reformacji kościoła polskiego i litewskiego. — Wilno, 1925. S. 20-27.
  22. ^ Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца XVIII ст.: Курс лекцый. / І. Крэнь, І. Коўкель, С. Марозава, С. Сяльверстава, І. Фёдараў. — Менск: РІВШ БДУ, 2000. С. 36.
  23. ^ Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. — Беласток, 2008. С. 95—101.
  24. ^ Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. — Беласток, 2008. С. 95, 123.
  25. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 7.
  26. ^ Лёсік Я. Літва-Беларусь: гістарычныя выведы. — Менск, 2016. С. 22—23.
  27. ^ Жлутка А. Літва на Балканах (Першасны сэнс назвы) // Спадчына. № 5—6, 2000. С. 90—95.
  28. ^ Liv-, Esth-, und Curlandisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F.G von Bunge. [Abt. 1 ] Reval, Riga. Bd. I. 1853. sp. 462, nr. 363.
  29. ^ Жлутка А. Міндаў, кароль Летовіі. — Менск, 2001. С. 43.
  30. ^ Prussische Urkundenbuch. T. 1. H. 2. — Konigsberg, 1909. № 4.
  31. ^ Петр из Дусбурга. Хроника земли Прусской. — М.: Ладомир, 1997.
  32. ^ Петр из Дусбурга. Хроника земли Прусской. — М.: Ладомир, 1997. Гл. 260.
  33. ^ Baronas D. Trys Vilniaus kankiniai: gyvenimas ir istorija. — Vilnius, 2000. S. 252, 268, 278, 286.
  34. ^ Станкевіч Я. Нарысы зь гісторыі Вялікалітвы-Беларусі // Станкевіч Я. Гістарычныя творы. — Менск, 2003. С. 636.
  35. ^ Памятники древнерусского канонического права / Русская историческая библиотека, т. 6. Санкт-Петербург, 1880. прил., №15. стб. 94.
  36. ^ Павлов А. С. О начале Галицкой и Литовской митрополий и о первых тамошних митрополитах по византийским документальным источникам ХIV в. // Русское обозрение. 1894. кн. 5 (май). С. 236—241.
  37. ^ Памятники древнерусского канонического права, I. Русская историческая библиотека, VI, СПб., 1880. Стлб. 185.
  38. ^ Хроніка літоўская і жамойцкая
  39. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 27.
  40. ^ Fijałek J. Uchrześcijanienie Litwy przez Polskę // Polska i Litwa w dziejowym stosunku. Wł. Abracham, J. Fijałek, J. Rozwadowski et al. — Kraków etc.: Gebethner i Wolff, 1914. S. 152—158.
  41. ^ Гудавичюс Э. История Литвы. Т. 1. — Москва, 2005.
  42. ^ Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. I. — СПб., 1846. № 38, 39.
  43. ^ Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. I. — СПб., 1846. № 73.
  44. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 86—87.
  45. ^ Stryjkowski M. Kronika Polska, Litewska, Żmódzka i wszystkiej Rusi. t. II. Warszawa, 1846. S. 293—294.
  46. ^ Латышонак А. Студэнты зь Вялікага Княства Літоўскага перад рэктарскім судам Кракаўскага ўнівэрсытэту ў 1469—1536 гг. // ARCHE. № 6 (57), 2007.
  47. ^ а б в г д е ё ж з і к л Дубавец С., Сагановіч Г. Старажытная Літва і сучасная Летува // З гісторыяй на «ВЫ». Выпуск 2. — Менск, 1994.
  48. ^ Трещенок Я. И. История Беларуси. Т. 1. — Могилев: МГУ им. А. А. Кулешова. 2004. С. 114.
  49. ^ Akta unji Polski z Litwą 1385—1791. / S. Kutrzeba, W. Semkowicz. Kraków, 1932. № 149.
  50. ^ Дневник Люблинского сейма 1569 года / пер. и подг. М. О. Кояловичем. — СПб., 1869. С. 79—81.
  51. ^ Чаквин И. В. Избранное: теоретические и историографические статьи по этногенезу, этническим и этнокультурным процессам, конфессиональной истории белорусов. — Минск: Беларуская навука, 2014. С. 173.
  52. ^ а б в Насевіч В. Літвіны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 206—208.
  53. ^ а б в Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 157.
  54. ^ а б Зайкоўскі Э. Літва гістарычная // Наша Слова. № 26 (917), 1 ліпеня 2009 г.; № 27 (918), 8 ліпеня 2009 г.
  55. ^ Literatura słowiańska wykładana w Kolegium francuzkiem przez Adama Mickiewicza / Adam Mickiewicz, Feliks Wrotnowski. Nakł. Księgarni Jana Konstantego Żupańskiego, 1865. S. 171, 178. [1]
  56. ^ а б Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 160.
  57. ^ Дунін-Марцінкевіч В. Збор твораў. — Менск, 1958. С. 362.
  58. ^ Лясковіч С. Да пытаньня нацыянальнага самавызначэньня Ігната Дамейкі // Лідскі летапісец. № 19.
  59. ^ Лашкевіч К. Як TUTэйшыя зьмянялі сьвет. Ліцьвінскі элін — герой Грэцыі, TUT.BY, 2 красавіка 2009 г.
  60. ^ Герасімчык В. Ненадрукаваны нумар «Мужыцкай праўды» // Народная Воля. 19 чэрвеня 2018 г.
  61. ^ Герасімчык В. Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда. — Горадня, 2018.
  62. ^ Кастусь Каліноўскі. Пісьмы з-пад шыбеніцы. Ліст першы.
  63. ^ а б Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 348.
  64. ^ Святский, Д. О. Крестьянские костюмы в области соприкосновения Орловской, Курской и Черниговской губерний (Севский уезд Орловской губернии). — СПб., 1910.
  65. ^ Станкевіч Я. Нарысы зь гісторыі Вялікалітвы-Беларусі. — New Jersey, 1978. С. 36.
  66. ^ Гісторыя філасофскай і грамадска-​палітычнай думкі Беларусі. Т. 1. — Менск: «Беларуская навука», 2008. С. 84.
  67. ^ Станкевіч Я. Язык і языкаведа. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. С. 854.
  68. ^ Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3: Карчма — Найгрыш. С. 287.
  69. ^ Латышонак А. Нацыянальнасць — Беларус. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2009. С. 86.
  70. ^ а б Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — 4-е выд.. — Менск: 2014. С. 40.
  71. ^ Pii II Pontificis Maximi Historia Rerum ubique Gestarum cum Locorum descriptione. Parrhisiis, 1509. P. 109v—110.
  72. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 113.
  73. ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 265—266.
  74. ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 265.
  75. ^ Jo. Coclei Norici Decastichon. In librum. Norinburgae, 1511, pp.Kv-K II — Inkunabel. Gymnasial Bibliothek zu Koeln, GB XI 490b, Panzer VII, 451, 86.
  76. ^ Omnium Gentium Mores, Leges et Ritus. Ex mulris clarissimis rerum scriptoribus a Joanne Boemo Aubano Teutonico nuper collecti et novissime recogniti. Antverpiae, 1538. P. 80v-81.
  77. ^ а б Станкевіч Я. Нарысы зь гісторыі Вялікалітвы-Беларусі // Станкевіч Я. Гістарычныя творы. — Менск, 2003. С. 639.
  78. ^ Herberstein. Rerum Moscoviticarum. Unveraenderter Nachdruck. Minerva GMBH. Frankfurt a. M., 1964. P. 2. S. 109—114; Сигизмунд Герберштейн. Записки о Московии. — М.: МГУ. 1988.
  79. ^ Historica Russiae Monumenta, ex antiquis exterarum gentium archivis et bibliothecis depromta ab A. J. Turgenevio, T. I. Nr. 135. — Petropoli, 1841. P. 149.
  80. ^ Станкевіч Я. Нарысы зь гісторыі Вялікалітвы-Беларусі // Станкевіч Я. Гістарычныя творы. — Менск, 2003. С. 639—640.
  81. ^ Свяжынскі У. Праблема афіцыйнай мовы ВКЛ у літоўскай і украінскай гістарыяграфіях // «Мова — Літаратура — Культура»: матэрыялы V Міжнароднай навуковай канферэнцыі (да 80-годдзя прафесара Льва Міхайлавіча Шакуна), Мінск, 16-17 лістапада 2006 года / Беларускі дзярж. ун-т; у аўтарскай рэдакцыі. — Менск: Права і эканоміка, 2007. С. 131.
  82. ^ Запрудскі С. Назвы беларускай мовы ў працах даследчыкаў пачатку ХІХ ст. // Беларуская мова і мовазнаўства: ХІХ стагоддзе / пад агул. Рэд. М. Прыгодзіча. — Менск: БДУ, 2013. С. 91.
  83. ^ а б Запрудскі С. Назвы беларускай мовы ў працах даследчыкаў пачатку ХІХ ст. // Беларуская мова і мовазнаўства: ХІХ стагоддзе / пад агул. Рэд. М. Прыгодзіча. — Менск: БДУ, 2013. С. 92.
  84. ^ Лыч Л. Русіфікацыя: царская, савецкая, прэзідэнцкая. — Львоў, 2010. С. 5.
  85. ^ Этнографический сборник, издаваемый Имп. Русским географическим обществом. Вып. 3. — СПб., 1858. С. 105.
  86. ^ Callimachus Buonacorsi P. Vita et mores Sbignei Cardinalis // Pomniki dziejowe Polski. — Warszawa, 1961. T. 6. P. 245.
  87. ^ Станкевіч Я. Нарысы зь гісторыі Вялікалітвы-Беларусі // Станкевіч Я. Гістарычныя творы. — Менск, 2003. С. 651.
  88. ^ Дзярновіч А. Літоўская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім // Палітычная сфера. № 16—17 (1—2), 2011. С. 115—143.
  89. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 106.
  90. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 105—106.
  91. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 107.
  92. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 32—33.
  93. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 105.
  94. ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 271.
  95. ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 273.
  96. ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 274.
  97. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 33.
  98. ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 277.
  99. ^ Ткачоў М. Беларускія нацыянальныя сімвалы // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 391.
  100. ^ Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах (IX—XVIII ст.) / Склад.: В. Шчарбакоў, К. Кернажыцкі, Д. Даўгяла. Т. 1. — Менск: Выдавецтва АН БССР, 1936.
  101. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 78—78.
  102. ^ Шаланда А. Кароткі нарыс гісторыі беларускай нацыянальнай і дзяржаўнай сімволікі // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 4—5.
  103. ^ а б Шаланда А. Кароткі нарыс гісторыі беларускай нацыянальнай і дзяржаўнай сімволікі // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 5.
  104. ^ Краўцэвіч А. Як здарылася, што Жамойць пачала называцца Літвою? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 54.
  105. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 349.
  106. ^ Rimša E. Heraldika // Iš praeities į dabartį. — Vilnius: Versus aureus, 2004. — P. 61—63.
  107. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 79.
  108. ^ а б в Вячорка В. Вільня ці Вільнюс? Ці карэктна называць горад традыцыйным беларускім імем, Радыё Свабода, 21 лістапада 2019 г.
  109. ^ а б Латышонак А. Нацыянальнасць — Беларус. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2009. С. 212—213.
  110. ^ Воспоминание о древнем православии Западной Руси. — Репринт. изд. — Мн.: Белорусский экзархат Московской патриархии, 1990.
  111. ^ Янчук Н. По По Минской губернии (заметки из поездки в 1886 году). — Москва, 1889. С. 25—26.
  112. ^ Луцкевіч А. Барацьба за вызваленьне. — Вільня; Беласток, 2009. С. 134.
  113. ^ Акты, издаваемые Виленскою археографическою коммиссиею // Акты Упитского гродского суда. — Вильна, 1899. С. XXIX.
  114. ^ Беларусы: У 13 т.  Т. 4. — Менск, 2001. С. 95—96.
  115. ^ Чаквин И. В., Терешкович П. В. Из истории становления национального самосознания белорусов (XIV — начало XX вв.) // Советская этнография. № 6, 1990.
  116. ^ Прокопчук А. А. Беларусь литовская, Журнал «Самиздат», 8.05.2011 г.
  117. ^ 1. Национальный состав населения, www.perepis2002.ru
  118. ^ Марат Гаравы. Створаны грамадзкі аргкамітэт сьвяткаваньня 1000-годзьдзя назвы Літва пад старшынствам прафэсара Анатоля Грыцкевіча // БелаПАН, 22 студзеня 2009 г. Праверана 14 кастрычніка 2014 г.
  119. ^ Brückner A. Rusko-Polski rekopis roku 1510 // Slavia: casopis pro slovanskou filologii. VII, 1928. S. 10.
  120. ^ Станкевіч Я. Нарысы зь гісторыі Вялікалітвы-Беларусі // Станкевіч Я. Гістарычныя творы. — Менск, 2003. С. 637.
  121. ^ Юхо Я. Пра назву «Беларусь» // Полымя. № 1, 1968. С. 175—182.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі