Крычаўскі палац: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Славутасьць |Тып = Помнік грамадзянскай архітэктуры |Назва...'
 
д →‎Архітэктура: артаграфія
Радок 53: Радок 53:


== Архітэктура ==
== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры раньняга [[клясыцызм]]у з элемэнтамі [[Нэаготыка|нэаготыкі]]. Гэта мураваны П-падобны ў пляне 2-павярховы будынак, накрыты пакатым 2-схільным дахам. Кампазыцыйны цэнтар абодвух паверхаў — вялікія круглыя залі, якія выступаюць з асноўнага аб’ёму будынку ў бок двара. Галоўны фасад мае рысы рэтраспэктыўнай готыкі: цэнтар вылучаецца [[рызаліт]]ам, падзеленым гранёнымі [[пілён]]амі, кутнія пілёны завяршаюцца зубцамі і нагадваюць вежы, вокны стральчатай формы. Астатнія фасады падзяляюцца [[пілястра]]мі, вокны на першым паверсе прастакутныя, на другім — паўцыркульныя. Тарцы бакавых крылаў маюць строгія клясыцыстычныя формы, завершаныя трыкутнымі [[франтон]]амі. Вокны аздаблюцца [[сандрык]]амі: лучковымі на першым і трыкутнымі на другом паверсе.
Помнік архітэктуры раньняга [[клясыцызм]]у з элемэнтамі [[Нэаготыка|нэаготыкі]]. Гэта мураваны П-падобны ў пляне 2-павярховы будынак, накрыты пакатым 2-схільным дахам. Кампазыцыйны цэнтар абодвух паверхаў — вялікія круглыя залі, якія выступаюць з асноўнага аб’ёму будынку ў бок двара. Галоўны фасад мае рысы рэтраспэктыўнай готыкі: цэнтар вылучаецца [[рызаліт]]ам, падзеленым гранёнымі [[пілён]]амі, кутнія пілёны завяршаюцца зубцамі і нагадваюць вежы, вокны стральчатай формы. Астатнія фасады падзяляюцца [[пілястра]]мі, вокны на першым паверсе прастакутныя, на другім — паўцыркульныя. Тарцы бакавых крылаў маюць строгія клясыцыстычныя формы, завершаныя трыкутнымі [[франтон]]амі. Вокны аздаблюцца [[сандрык]]амі: лучковымі на першым і трыкутнымі на другім паверсе.


Інтэр’еры заляў і пакояў мелі багатую ляпную аздобу, мармуровыя каміны, кафляныя печы. Першапачатковы [[Анфіляда|анфілядны]] плян зьмянілі ў 1950-я гады.
Інтэр’еры заляў і пакояў мелі багатую ляпную аздобу, мармуровыя каміны, кафляныя печы. Першапачатковы [[Анфіляда|анфілядны]] плян зьмянілі ў 1950-я гады.

Вэрсія ад 17:59, 28 чэрвеня 2021

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Крычаўскі палац
Крычаўскі палац
Крычаўскі палац
Краіна Беларусь
Места Крычаў
Каардынаты 53°41′16″ пн. ш. 31°42′47″ у. д. / 53.68778° пн. ш. 31.71306° у. д. / 53.68778; 31.71306Каардынаты: 53°41′16″ пн. ш. 31°42′47″ у. д. / 53.68778° пн. ш. 31.71306° у. д. / 53.68778; 31.71306
Архітэктурны стыль клясыцызм і несапраўдная готыка[d]
Аўтар праекту Іван Ягоравіч Староў[d]
Заснавальнік Рыгор Пацёмкін[d]
Дата заснаваньня XVIII ст.
Статус Ахоўная зона
Крычаўскі палац на мапе Беларусі
Крычаўскі палац
Крычаўскі палац
Крычаўскі палац
Крычаўскі палац на Вікісховішчы

Крычаўскі палац (палац Пацёмкіна, палац Галынскіх) — помнік архітэктуры канца XVIII ст. у Крычаве. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Шашэйнай вуліцы[a]. Твор архітэктуры клясыцызму з элемэнтамі нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

Палац у Крычаве збудавалі ў 1778—1787 гадох паводле праекту расейскага архітэктара І. Старава, аўтара праекту Таўрычаскага палаца ў Пецярбургу, для князя Рыгора Пацёмкіна. З канца XVIII ст. палац перайшоў ва ўласнасць Галынскіх, у 1840-я гады яго рэканструявалі.

За савецкім часам у будынку разьмяшчалася школа-інтэрнат, цяпер палац адрэстаўравалі.

Архітэктура

Помнік архітэктуры раньняга клясыцызму з элемэнтамі нэаготыкі. Гэта мураваны П-падобны ў пляне 2-павярховы будынак, накрыты пакатым 2-схільным дахам. Кампазыцыйны цэнтар абодвух паверхаў — вялікія круглыя залі, якія выступаюць з асноўнага аб’ёму будынку ў бок двара. Галоўны фасад мае рысы рэтраспэктыўнай готыкі: цэнтар вылучаецца рызалітам, падзеленым гранёнымі пілёнамі, кутнія пілёны завяршаюцца зубцамі і нагадваюць вежы, вокны стральчатай формы. Астатнія фасады падзяляюцца пілястрамі, вокны на першым паверсе прастакутныя, на другім — паўцыркульныя. Тарцы бакавых крылаў маюць строгія клясыцыстычныя формы, завершаныя трыкутнымі франтонамі. Вокны аздаблюцца сандрыкамі: лучковымі на першым і трыкутнымі на другім паверсе.

Інтэр’еры заляў і пакояў мелі багатую ляпную аздобу, мармуровыя каміны, кафляныя печы. Першапачатковы анфілядны плян зьмянілі ў 1950-я гады.

Перад палацам быў пэйзажны парк (захаваўся часткова), за палацам — П-падобны ў пляне будынак стайні і пладовы сад[1].

Заўвагі

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ленінская, 59

Крыніцы

  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 255.

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  512Г000479