Дзяніс Мельянцоў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Czalex (гутаркі | унёсак)
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 15:57, 27 чэрвеня 2021

Дзяніс Мельянцоў
Род дзейнасьці прапагандыст
Дата нараджэньня 1980(1980)
Месца нараджэньня Магілёў, БССР
Месца вучобы
Занятак камэнтатар
Навуковая сфэра замежная палітыка Беларусі
Месца працы

Дзяніс Анатолевіч Мельянцоў (нар. 1980) — беларускі палітоляг, прапагандыст і міжнародны лябіст рэжыму Лукашэнкі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Магілёве.

Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (2003), Інстытут палітычных навук і міжнародных адносінаў Віленскага ўнівэрсытэту (2006), а таксама Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт[1].

У студэнцкія часы быў палітычным актывістам, у прыватнасьці, намесьнікам старшыні магілёўскай гарадзкой арганізацыі Маладога Фронту[2]. Займаўся грамадзянскай адукацыяй і выдавецкімі справамі[3].

У 2006—2009 гг. выкладаў у Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце[1].

З 2007 па 2017 гг. працаваў старшым аналітыкам у Беларускім інстытуце стратэгічных дасьледваньняў (BISS).

Прапагандысцкая дзейнасьць

Каардынатар праграмы «Зьнешняя палітыка Беларусі» Рады па міжнародных адносінах «Менскі дыялёг» — міжнароднага прапагандысцкага праекту рэжыма Лукашэнкі. Рэгулярна выступаў з камэнтарамі на падкантрольнай рэжыму дзяржаўнай тэлевізіі Беларусі[4].

Займаўся крытыкай увядзеньня санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, увязваньнем краінаў Захаду ў дыялёг з афіцыйным Менскам і схіленьнем да саступак рэжыму, прыкрываючыся ў тым ліку пагрозай Расеі[5][6][7][8][9].

У агрэсіўнай форме крытыкаваў праціўнікаў А. Лукашэнкі[10].

Разам з іншымі ўдзельнікамі праекту «Менскі дыялёг» займаўся пазыцыянаваньнем лукашэнкаўскай Беларусі як нібыта нэўтральнай пляцоўкі для перамоваў ва ўмовах пагаршэньня стасункаў Расеі і Захаду[11][12].

Абвінавачваў краіны Захаду, якія крытыкуюць рэжым Лукашэнкі за парушэньні правоў чалавека і дэмакратычных нормаў, у варожым і неаб’ектыўным стаўленьні да Беларусі[13]. Абвінавачваў NATO ў агрэсіўных дзеяньнях супраць Беларусі[14].

Апраўдваў бязьдзеяньне беларускіх уладаў падчас пандэміі COVID-19[15].

Пасьля масавых мірных пратэстаў, выкліканых фальсыфікацыямі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 г. і палітычным тэрорам супраць праціўнікаў А. Лукашэнкі, выступаў перад міжнароднай аўдыторыяй з публічнымі заявамі пра нібыта гвалтоўны характар пратэсту, зьмягчэньне рэпрэсій супраць пратэстоўцаў у выніку пагрозы страйкаў, а таксама з папярэджаньнем пра незаконнасьць магчымага страйку рабочых[16].

Перад беларускай аўдыторыяй заяўляў пра падтрымку пратэстаў з боку ЗША па геапалітычных матывах, выказваў шкадаваньне з-за немагчымасьці для рэжыма Лукашэнкі кантраляваць інтэрнэт і заяўляў пра жорсткасьць амэрыканскай паліцыі ў параўнаньні з сілавікамі рэжыму Лукашэнкі[4][17]. Напярэдадні выбараў сьцьвярджаў, што лукашэнкаўскія сілавікі ня будуць прымяняць масавы гвалт супраць пратэстоўцаў і папярэджваў пра гвалт з боку апазыцыі[18].

У чэрвені 2021 г. агучыў пагрозу рэжыма нацыяналізаваць Прыёрбанк і тэлекамунікацыйнага апэратара A1, якія належаць аўстрыйскім інвэстарам, а таксама спрыяць нелегальнай міграцыі з адказ на ўвядзеньня Эўрапейскім Зьвязам санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі[19].

Спасылкі

  1. ^ а б Денис Мельянцов, Координатор программы «Внешняя политика Беларуси» [Дзяніс Мельянцоў, Каардынатар праграмы «Зьнешняя палітыка Беларусі»] — афіцыйны сайт «Менскага дыялёгу»
  2. ^ МАЛАДЫ ФРОНТ У МАГІЛЁВЕ ПАЧАЎ АБЫХОД КВАТЭРАЎ З ЗАКЛІКАМ ДА ЎДЗЕЛУ Ў ВЫБАРАХРадыё Свабода, 07.08.2001
  3. ^ Дзяніс МельянцоўРадыё Свабода, 07.09.2003
  4. ^ а б «Я згодны з ацэнкай прэзідэнта»: што ў эфіры АНТ гаварыў калісьці незалежны эксперт Дзяніс МельянцоўНаша Ніва, 22.01.2021
  5. ^ What effect will the EU’s sanctions have on Belarus?Deutsche Welle, 25.05.2021
  6. ^ Why Fears of a Russia-Belarus Merger Never Come TrueMoscow Times, 12.05.2021
  7. ^ EU sanctions causing pain for LukashenkoEUObserver, 11.11.2011
  8. ^ Мельянцоў: Санкцыі толькі нашкодзяць палітвязнямЭўрарадыё, 23.03.2012
  9. ^ Мінск нарываецца на санкцыі, каб адносіны з ЕС былі як у АзербайджанаЭўрарадыё, 03.04.2012
  10. ^ Мельянцоў: Якім трэба быць клінічным ідыётам, каб пераканаць сябе, што рэйтынг Лукашэнкі — 3 %?Наша Ніва, 03.07.2020
  11. ^ Role and impact of small states in promoting peace and security in Eastern Europe. The case of Belarus. [Роля і ўплыў малых дзяржаваў у прасоўваньні міру і бясьпекі ўва Ўсходняй Эўропе. Выпадак Беларусі] — Менскі дыялёг, 28.05.2021
  12. ^ Денис Мельянцов: Беларусь выдвигает инициативы будущего, но многие к этому не готовыСБ. Беларусь сегодня, 30.09.2019
  13. ^ Чего ждать от сессии ПА ОБСЕ в Минске [Чаго чакаць ад сэсіі ПА АБСЭ ў Менску] — СБ. Беларусь сегодня, 20.06.2017
  14. ^ Чем вызвана напряженность на белорусско-литовской границе [Чым выкліканая напружанасьць на беларуска-летувіскай мяжы] — СБ. Беларусь сегодня, 25.10.2019
  15. ^ Мельянцоў: Перад пагрозай голаду беларус пойдзе не на плошчу, а пасадзіць утрая больш бульбыРадыё Свабода, 11.04.2020
  16. ^ Political Crisis in Belarus: Reasons and perspectives [Палітычны крызіс у Беларусі: прычыны і пэрспэктывы] (на ангельскай мове), 24 верасьня 2020 г.
  17. ^ Мельянцов: США используют тему прав человека для продвижения своих интересов в других странах [Мельянцоў: ЗША выкарыстоўваюць тэму правоў чалавека для прасоўваньня сваіх інтарэсаў у іншых краінах] — СБ. Беларусь сегодня, 21.01.2021
  18. ^ Як прадухіліць крывавы «Андыжан» у Беларусі?Радыё Свабода, 22.06.2020
  19. ^ Дзяніс Мельянцоў: Можна нацыяналізаваць Прыёрбанк і А1Наша Ніва, 25.06.2021