Расейская імпэрыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 55: Радок 55:
== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Па перамозе ў [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікай Паўночнай вайне]] і складаньня [[Ніштацкі мір|Ніштацкай дамовы]] ў верасьні 1721 году Ўрадавыя [[Сэнат (Расейская імпэрыя)|сэнат]] і [[Найсьвяцейшы ўрадавы сынод|сынод]] [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]] пастанавілі надаць гаспадару [[Пётар I|Пятру I]] тытул «[[Імпэратар Усерасейскі|Імпэратара Ўсерасейскага]]»<ref name="shub">Шубинский С. Н. [https://web.archive.org/web/20120104052225/http://historydoc.edu.ru/catalog.asp?ob_no=14205&cat_ob_no=12369 Исторические очерки и рассказы. — 6-е изд.] — СПб., 1911. С. 44—51.</ref>. [[Прусія]] і [[Галяндыя]] неадкладна прызналі новы тытул маскоўскага гаспадара, [[Швэцыя]] ў 1723, [[Асманская імпэрыя|Турцыя]] ў 1739, [[Ангельшчына]] і [[Аўстрыйская імпэрыя|Аўстрыя]] ў 1742, [[Францыя]] і [[Гішпанія]] ў 1745 і, нарэшце, [[Рэч Паспалітая]] ў 1764 годзе<ref name="shub" />.
Па перамозе ў [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікай Паўночнай вайне]] і складаньня [[Ніштацкі мір|Ніштацкай дамовы]] ў верасьні 1721 году Ўрадавыя [[Сэнат (Расейская імпэрыя)|сэнат]] і [[Найсьвяцейшы ўрадавы сынод|сынод]] [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]] пастанавілі надаць гаспадару [[Пётар I|Пятру I]] тытул «[[Імпэратар Усерасейскі|Імпэратара Ўсерасейскага]]»<ref name="shub">Шубинский С. Н. [https://web.archive.org/web/20120104052225/http://historydoc.edu.ru/catalog.asp?ob_no=14205&cat_ob_no=12369 Исторические очерки и рассказы. — 6-е изд.] — СПб., 1911. С. 44—51.</ref>. [[Прусія]] і [[Галяндыя]] неадкладна прызналі новы тытул маскоўскага гаспадара, [[Швэцыя]] ў 1723, [[Асманская імпэрыя|Турцыя]] ў 1739, [[Ангельшчына]] і [[Аўстрыйская імпэрыя|Аўстрыя]] ў 1742, [[Францыя]] і [[Гішпанія]] ў 1745 і, нарэшце, [[Рэч Паспалітая]] ў 1764 годзе<ref name="shub" />.

У XVIII ст. назіралася масавае перасяленьне сялянаў з падуладнай Расейскай імпэрыі [[Смаленскае ваяводзтва|гістарычнай Смаленшчыны]] ў Вялікае Княства Літоўскае. Так, у 1754 годзе маскоўская гаспадыня [[Елізавета Пятроўна]] запатрабавала ад Сойму Рэчы Паспалітай вярнуць у Расею адзін мільён уцекачоў<ref name="dvbh"/><ref name="Arlou-1993-49">[[Уладзімер Аляксеевіч Арлоў|Арлоў У.]] Калі пасяліліся на беларусі расейцы? // {{Літаратура/100 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі|к}} С. 49.</ref>. У гэты ж час расейскія карныя войскі неаднаразова пераходзілі дзяржаўную граніцу з мэтай захопу і вывазу зьбеглага насельніцтва ў [[Сыбір]]. У 1764 годзе маскоўская гаспадыня [[Кацярына II]] дала наступнае заданьне датычна захопленага Расейскай імпэрыяй [[Смаленскае ваяводзтва|Смаленскага ваяводзтва]] і іншых земляў{{Заўвага|Сборник Императорского Русского Исторического Общества. Т. 7: Бумаги Императрицы Екатерины II, хранящияся в Государственном Архиве Министерства Иностранных Дел. Ч.1 / Собраны и изданы, с Высочайшаго соизволения, по предначертанию Его Императорскаго Величества Государя Наследника Цесаревича, академиком Пекарским. — СПб.: Тип. Имп. Акад. наук, 1871. С. 348.}}:
{{Цытата|Гэтыя правінцыі, а таксама Смаленскую трэба найлягчэйшымі спосабамі прывесьці да таго, каб яны [[Русіфікацыя|абмаскаліліся]] і перасталі б глядзець, як волкі да лесу.
{{арыгінал|ru|Сии провинции, также Смоленскую надлежит легчайшими способами привести к тому, чтоб они обрусели и перестали бы глядеть, как волки к лесу.}}|Собственноручное наставление Екатерины ІІ князю Вяземскому при вступлении им в должность генерал-прокурора (февраль 1764 г.).}}

Паміж [[першы падзел Рэчы Паспалітай|першым]] (1772 год) і [[Другі падзел Рэчы Паспалітай|другім]] (1793 год) [[Падзелы Рэчы Паспалітай|падзеламі Рэчы Паспалітай]] з [[анэксія|анэксаваных]] Расейскай імпэрыяй тэрыторыяў [[Полацкае ваяводзтва|Полацкага]], [[Віцебскае ваяводзтва|Віцебскага]] і [[Амсьціслаўскае ваяводзтва|Амсьціслаўскага]] ваяводзтваў у Вялікае Княства Літоўскае перайшло больш за 30 тысячаў сялянаў. У сваіх нотах расейскі ўрад называў гэтыя масавыя ўцёкі «неразумнай эміграцыяй» і ацэньваў агульную колькасьць перасяленцаў у 300 тысячаў чалавек<ref name="bielarus-vkl-308">{{Літаратура/Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае (2012)|к}} С. 308.</ref>.


== Русіфікацыя Вялікага Княства Літоўскага ==
== Русіфікацыя Вялікага Княства Літоўскага ==

Вэрсія ад 12:53, 13 чэрвеня 2021

Расейская імпэрыя
Россійская имперія

 

1721—1917
Сьцяг Расейскай імпэрыі Герб Расейскай імпэрыі
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Съ нами Богъ!
Дзяржаўны гімн: «Боже, Царя храни!»
Месцазнаходжаньне Расейскай імпэрыі
Афіцыйная мова Расейская мова
Сталіца Санкт-Пецярбург (1721—1728, 1730—1917[1]), Масква (1728—1730)
Найбуйнейшы горад Санкт-Пецярбург, Масква, Кіеў, Адэса, Лодзь, Рыга, Варшава
Форма кіраваньня Абсалютная манархія
Сьпіс расейскіх імпэратараў
Плошча
 • агульная

21 799 825 (1914) км²
Насельніцтва
 • агульнае (1916)
 • шчыльнасьць

181 537 800
8,1/км²
Этнічны склад Расейцы (44,3%),
Украінцы (17,8%),
Палякі (6,3%),
Беларусы (4,7%),
Жыды (4,5%)
Валюта Расейскі рубель
Незалежнасьць 1721—1917
  1. ^ У 1914—1917 — Петраград

Расе́йская імпэ́рыя (рас. Российская империя) — афіцыйная назва Расеі ў 1721—1917 гадох. Сталіцай у 1721—1728 і 1730—1917 гадох быў Санкт-Пецярбург, у 1728—1730 гадох Масква. Трэцяя паводле плошчы імпэрыя ў сусьветнай гісторыі (пасьля Брытанскай і Мангольскай). На захадзе амывалася Балтыйскім морам, на поўначы — Паўночным Ледавітым акіянам, на ўсходзе — Ціхім акіянам, на поўдні — Чорным морам. Ачольвалася гаспадарамі Маскоўскай дзяржавы, якія абвясьцілі сябе «Імпэратарамі Ўсерасейскімі» і валодалі неабмежаванай абсалютнай уладай да 1905 году. Спыніла сваё існаваньне ў выніку Лютаўскай рэвалюцыі і абвяшчэньня рэспублікі ў 1917 годзе Часовым урадам.

Расейская імпэрыя, у адрозьненьне ад іншых каляніяльных імпэрыяў таго часу, была не заморскай, а кантынэнтальнай. Геаграфічна калёніі знаходзіліся побач з мэтраполіяй, а часам мелі этнічную блізкасьць зь ёй. Гэта дазваляла ня толькі прыхоўваць каляніяльны прыгнёт, але і накідваць паняволеным народам чужую гісторыю, культуру і мову[1].

Гісторыя

Па перамозе ў Вялікай Паўночнай вайне і складаньня Ніштацкай дамовы ў верасьні 1721 году Ўрадавыя сэнат і сынод Маскоўскай дзяржавы пастанавілі надаць гаспадару Пятру I тытул «Імпэратара Ўсерасейскага»[2]. Прусія і Галяндыя неадкладна прызналі новы тытул маскоўскага гаспадара, Швэцыя ў 1723, Турцыя ў 1739, Ангельшчына і Аўстрыя ў 1742, Францыя і Гішпанія ў 1745 і, нарэшце, Рэч Паспалітая ў 1764 годзе[2].

У XVIII ст. назіралася масавае перасяленьне сялянаў з падуладнай Расейскай імпэрыі гістарычнай Смаленшчыны ў Вялікае Княства Літоўскае. Так, у 1754 годзе маскоўская гаспадыня Елізавета Пятроўна запатрабавала ад Сойму Рэчы Паспалітай вярнуць у Расею адзін мільён уцекачоў[3][4]. У гэты ж час расейскія карныя войскі неаднаразова пераходзілі дзяржаўную граніцу з мэтай захопу і вывазу зьбеглага насельніцтва ў Сыбір. У 1764 годзе маскоўская гаспадыня Кацярына II дала наступнае заданьне датычна захопленага Расейскай імпэрыяй Смаленскага ваяводзтва і іншых земляў[a]:

« Гэтыя правінцыі, а таксама Смаленскую трэба найлягчэйшымі спосабамі прывесьці да таго, каб яны абмаскаліліся і перасталі б глядзець, як волкі да лесу. »

—Собственноручное наставление Екатерины ІІ князю Вяземскому при вступлении им в должность генерал-прокурора (февраль 1764 г.).

Паміж першым (1772 год) і другім (1793 год) падзеламі Рэчы Паспалітай з анэксаваных Расейскай імпэрыяй тэрыторыяў Полацкага, Віцебскага і Амсьціслаўскага ваяводзтваў у Вялікае Княства Літоўскае перайшло больш за 30 тысячаў сялянаў. У сваіх нотах расейскі ўрад называў гэтыя масавыя ўцёкі «неразумнай эміграцыяй» і ацэньваў агульную колькасьць перасяленцаў у 300 тысячаў чалавек[5].

Русіфікацыя Вялікага Княства Літоўскага

Асноўны артыкул: Русіфікацыя Беларусі

Палітыка ўладаў Расейскай імпэрыі на анэксаваных землях Вялікага Княства Літоўскага мела выразны каляніяльны характар[6]. 28 траўня 1772 году адразу па першым падзеле Рэчы Паспалітай маскоўская гаспадыня Кацярына II падпісала Наказ, згодна зь якім ўсе губэрнатары на чале губэрняў, утвораных на анэксаваных землях, абавязваліся складаць свае выракі, пастановы і загады толькі на расейскай мове замест ранейшай польскай (мова афіцыйных дакумэнтаў Рэчы Паспалітай з 1696 году). Жыхарам дазвалялася карыстацца сваёй мовай і сваімі законамі, толькі калі гэта не датычыла сфэры ўлады. 8 траўня 1773 году Кацярына II падпісала чарговы Наказ «Аб заснаваньні ў Беларускіх губэрнях губэрнскіх і правінцыйных земскіх судоў», дзе было яшчэ раз пазначана пра абавязковае выкарыстаньне ў справаводзтве выняткова расейскай мовы[7]. Тым часам прызначаны кіраваць новаўтворанай Менскай япархіяй Урадавага сыноду Расейскай імпэрыі Віктар Садоўскі ў час свайго выступу ў Слуцку пагражаў мясцовым праваслаўным сьвятарам за выкарыстаньне беларускай мовы замест расейскай[8]:

« Я вас выкараню, вынішчу, каб і мовы не было вашай праклятай літоўскай і вас саміх. Я вас у высылкі павысылаю або ў салдаты пааддаю, а сваіх з-за кардону панаваджу. »
Касьцёл Сьвятога Крыжа ў Бярозе Картускай да (налева) і па (направа) руйнаваньні расейскімі ўладамі

Кацярына II імкнулася да аб’яднаньня анэксаваных земляў зь іншымі часткамі імпэрыі, але рабіла гэта асьцярожна і паступова. Па здушэньні паўстаньня 1794 году гэтая палітыка праводзілася больш упарта і настойліва з ужываньнем карных захадаў[9]. Сярод іншага пачалося масавае звальненьне ўраднікаў мясцовага паходжаньня зь дзяржаўных установаў з заменай іх выхадцамі з Расеі[10].

Маскоўскія гаспадары Павал I і Аляксандар I не прымалі значных захадаў супраць пашырэньня польскай мовы, таму гэты ўплыў на беларускіх землях па ягоным вынішчэньні ў часы Кацярыны II дастаткова хутка аднавіўся і да канца першай чвэрці XIX ст. перавышаў расейскі. Па прыходзе да ўлады ў сьнежні 1825 году Мікалая I наступ на беларускую і польскую культуру аднавіўся і асабліва ўзмацніўся па здушэньні вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў. Палітыка Мікалая I скіроўвалася на вяртаньне больш узмоцненай русіфікацыі і ўніфікацыі земляў[9]. 16 верасьня 1831 году ўтварыўся адмысловы «Заходні камітэт», задачай якога зьяўлялася «зраўняць Заходні край ува ўсіх адносінах з унутранымі вялікарускімі губэрнямі»[9]. Міністар унутраных справаў Расейскай імпэрыі Пётар Валуеў падрыхтаваў для Камітэту адмысловы «Нарыс пра сродкі абмаскаленьня Заходняга краю» (рас. «Очерк о средствах обрусения Западного края»[11]).

Згодна з указамі ад 29 лістапада 1830 і 18 лютага 1831 году ў Віцебскай і Магілёўскай губэрнях спынялася дзеяньне Статуту Вялікага Княства Літоўскага. На падставе ўказаў ад 30 кастрычніка 1831 і 11 студзеня 1832 году ўсім дзяржаўным установам і пасадам на анэксаваных тэрыторыях надаваліся расейскія назвы[12]. 25 чэрвеня 1840 году Мікалай I выдаў указ, згодна зь якім усе справы як ува ўрадавай, так і ў судовай частцы, не вылучаючы справаў дваранскіх і дэпутацкіх сходаў, а таксама ўвогуле ўсе акты, якога б роду і найменьня яны не былі, трэба было пісаць толькі на расейскай мове. У афіцыйнай дакумэнтацыі колішняе Вялікае Княства Літоўскае атрымала назву «Паўночна-Заходні край», адначасна поўнасьцю скасоўвалася дзеяньне Літоўскага Статуту[10].

Расстрэл ксяндза Зямацкага расейскімі карнікамі на загад Мураўёва, 5.06.1863 г.

Апроч таго, Мікалай I зацьвердзіў пастанову аб перасяленьні ў Беларусь «выхадцаў з унутраных губэрніяў, якія прынясуць з сабой у гэты край, чужы Расеі, нашу мову, звычаі, прыхільнасьць расейцаў да стальцу»[3].

За Аляксандрам II назіраліся пэўныя паслабленьні ў русіфікацыйных працэсах, але палітыка ўніфікацыі і інтэграцыі заходніх губэрняў зь іншымі тэрыторыямі Расейскай імпэрыі ўсё яшчэ працягвалася[9].

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў працэс маскалізацыі ўзначаліў генэрал-губэрнатар М. Мураўёў, названы сучасьнікамі Вешальнікам і Людаедам[13]. Асаблівую ўвагу начальнік «Паўночна-заходняга краю» надаваў маскалізацыі адукацыі, шырока вядомым зьяўляецца ягоны дэвіз[14]:

«

Што не дарабіў расейскі штык — даробіць расейскі чыноўнік, расейская школа і расейская царква

»
Характэрная мураўёўка з купаламі-цыбулінамі, шатрамі, какошнікамі і інш.

Мураўёў запрасіў у Вільню прадстаўніка кансэрватыўнага кірунку ў «западно-руссизме» Ксенафонта Гаворскага і спрыяў пераносу яго кіеўскага выданьня «Вестник Юго-Западной и Западной России» пад новай назвай «Вестник Западной России». Аднак, нягледзячы нават на ўвядзеньне абавязковай падпіскі для духавенства і службоўцаў, часопіс ня меў папулярнасьці, і ў 1871 годзе яго закрылі[15].

Зьвяртаючыся да шляхты колішняга Вялікага Княства Літоўскага Мураўёў казаў[3]:

«

Забудзьцеся пра наіўныя летуценьні і мары, панове, і помніце, што калі вы ня станеце тут сваімі думкамі і пачуцьцямі расейцамі, вы будзеце іншаземцамі і мусіце тады пакінуць гэты край

»
Расейскі помнік г.зв. «Айчыннай вайне» ў Полацку з двухгаловымі арламі, купалам-цыбулінай і расейскім крыжам

Істотнымі фактарамі маскалізацыі ў «Паўночна-заходнім краі» зьяўляліся падвышаныя (параўнальна з мэтраполіяй) аклады і разнастайныя прывілеі для чыноўнікаў-выхадцаў з цэнтральнай Расеі, а таксама расейскае войска, шматлікія гарнізоны якога бесьперапынна разьмяшчаліся ў беларускіх местах і мястэчках[16].

Асаблівасьцю русіфікацыйных захадаў уладаў Расейскай імпэрыі ў Беларусі была агрэсіўная прапаганда сярод беларусаў фактычна акупацыйнай расейскай мовы і культуры (мовы і культуры Маскоўскай дзяржавы) як «сваіх уласных», якімі тыя нібыта карысталіся раней[17].

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 320.
  2. ^ а б Шубинский С. Н. Исторические очерки и рассказы. — 6-е изд. — СПб., 1911. С. 44—51.
  3. ^ а б в Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. — Менск, 1997.
  4. ^ Арлоў У. Калі пасяліліся на беларусі расейцы? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 49.
  5. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 308.
  6. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 330.
  7. ^ Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі. Т. 2. — Менск, 1940.
  8. ^ Лыч Л. Русіфікацыя: царская, савецкая, прэзідэнцкая. — Львоў, 2010. С. 5.
  9. ^ а б в г Швед В. Эвалюцыя расейскай урадавай палітыкі адносна земляў Беларусі (1772—1863 г.) // Гістарычны Альманах. Том 7, 2002.
  10. ^ а б Крыжаноўскі М. Жывая крыніца ты, родная мова // Народная Воля. № 65—66, 1 траўня 2008 г.
  11. ^ Миллер А. И. Планы властей по усилению русского ассимиляторского потенциала в Западном крае // «Украинский вопрос» в политике властей и русском общественном мнении (вторая половина XIХ века). — СПб: Алетейя, 2000.
  12. ^ Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). — Менск, 2005. С. 228.
  13. ^ Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). — Менск, 2005. С. 257.
  14. ^ У менскім праваслаўным храме маліліся за Мураўёва-вешальніка — упершыню за сто гадоў, Радыё Свабода, 23 лістапада 2016 г.
  15. ^ Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. С. 133.
  16. ^ Арлоў У. Калі пасяліліся на беларусі расейцы? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 49.
  17. ^ Лыч Л. Русіфікацыя: царская, савецкая, прэзідэнцкая. — Львоў, 2010. С. 21—22.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі


Памылка цытаваньня: Тэг <ref> існуе для групы «lower-alpha», але адпаведнага шаблёну {{Крыніцы|група="lower-alpha"}} ня знойдзена. Магчыма, адсутнічае фінальны тэг </ref>